РАCПАРАДАК СВЯТЫХ ІМШАЎ 31 СТУДЗЕНЯ Ў НЯДЗЕЛЮ
- Катэгорыя: Аб'явы
31 СТУДЗЕНЯ Ў НЯДЗЕЛЮ
РАЗПАРАДАК СВЯТЫХ ІМШАЎ
БУДЗЕ НАСТУПНЫ:
- 8 00;
- 10 00 і 12.00 – Святых Імшаў не будзе!!!!
- 11 00 – галоўная ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
- 19 00
ІІ-ая Звычайная нядзеля – 17 студзеня 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Сёння ў ІІІ-яю нядзелю месяца выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам і ўсім нашым ахвярадаўцам за сённяшнія ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 18, Панядзелак – разпачынаем тыдзень малітваў аб адзінстве ўсіх хрысціянаў.
- 20, Серада – успамін св. Фабіяна, папы і св. Себасцьяна, мучанікаў.
- 21, Чацвер – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
- 22, Пятніца – успамін св. Вінцэнта, дыякана і мучаніка, а таксама бл. Лаўры Вікуньі, вучаніцы сясцёр салезіянак. У гэты дзень таксама разпачынаем навэнну да Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі.
- 24 студзеня ў наступную нядзелю – прыпадая Нядзеля Божага Cлова, а таксама свята св. Фрацішка Сальскага, апекуна салезіянскай сям’і. Напрыканцы Святых Імшаў у гэты дзень будзем благаслаўляць мёд. Заахвочвам вернікаў зкарыстацца з гэтай магчымасці.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 22, Пт. – запрашаем мужчын, жанчын і моладзь дапамагчы разабраць дэкарацыі з Божага Нараджэння. Можна прыйсці пасля ранішняй Св. Імшы, альбо пасля вячэрняй. Зарання выказваем сваю падзяку!
- 31 студзеня ў нядзелю, усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Святога Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Саму ўрачыстасць у гэты дзень, у нашай парафіі, узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі. Разпарадак святых Імшаў у гэты дзень будзе наступны: 8.00; 11.00 – галоўная ўрачыстая св. Імша з удзелам біскупа на якую запрашаем усіх, і св. Імша а 19.00 гадзіне.
- 19 студзеня у аўторак, у 20.00 гадзін, у новым касцёле адбудзецца катэхеза для бацькоў, дзеці якіх праходзяць другі год падрыхтоўкі да першай Святой Камуніі. Запрашаем!
НЯДЗЕЛЯ — СВЯТА ХРОСТУ ПАНА, 10 СТУДЗЕНЯ 2021 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Сёння, у нядзелю Хросту Пана, заканчваецца перыяд Божага Нараджэння. У лучнасці з усім Касцёлам вяртаемся да звычайнага перыяду.
- 13, Серада – успамін св. Гілярыя, біскупа і доктара Касцёла.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 31 студзеня ў нядзелю, усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Святога Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Саму ўрачыстасць у гэты дзень, у нашай парафіі, узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі. Разпарадак святых Імшаў у гэты дзень будзе наступны: 8.00; 11.00 – галоўная ўрачыстая св. Імша з удзелам біскупа на якую запрашаем усіх, і св. Імша а 19.00 гадзіне.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
ІІ-ая НЯДЗЕЛЯ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
- Катэгорыя: Аб'явы
3 СТУДЗЕНЯ 2021 ГОДА
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем
і ўспамінаем:
- 6, Серада — урачыстасць Аб'яўлення Пана. Разпарадак Святых Імшаў будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. На заканчэнне Святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне крэды, кадзіла
і вады. - 7, Чацвер – І-ы чацвер месяца. У лачнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да кансэкраванага
і святарскага жыцця. - 8, Пятніца – успамін бл. Цітуса Зэмана, святара, салезіяніна.
- 10, Нядзеля — свята Хросту Пана.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Як пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту ў гэтым годзе мы выбралі: Збіралі фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Дзякуючы Вам шаноўныя вернікі і ахвярадаўцы было сабрана 7 823 рубля. Божа адудзяч кожнаму!
IIІ Нядзеля Адвэнту 13 снежня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 14, Панядзелак — успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
- 16, Серада — пачатак Навэнны да Божага Нараджэння. У нашай святыні будзем маліцца кожны дзень на прыканцы вячэрняй Св. Імшы а 19.00 гадзіне. Запрашаем!
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі адбываюцца Раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
- Прагнем прыпомніць аб пастанове для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту: Збіраем фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Пры галоўным алтары ў нашай святыні выстаўлена скрыня, ў якую можна ахвяраваць данныя сродкі.
- Заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску літургічныя каляндары, аплаткі на Свята Божага Нараджэння, свечкі Карытас, сена і святочныя ўпрыгожванні на святочны стол, і вельмі прыгожыя Святочныя паштоўкі з віншаваннямі на беларускай мове. Тэматыка Святочных паштовак была разпрацавана нашай аратарыйнай моладдзю пад кіраўніцтвам кс. Алега. Ахвяры сабраныя з прададзеных паштовак пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем быць адкрытымі і набываць іх!
- Выказваем усім вернікам, хто адклікнуўся дапамагчы матэр’яльна ахвяраваннямі на патрэбы рамонту нашага араторыя. Дзякуючы Вашай зычлівасці было сабрана 1403 руб., 65 кап. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
- 19 снежня дзень свайго нараджэння абыходзіць сястра Люцыя. Памятаем аб Ёй у нашых малітвах. Віншаваць будзем сястру 20 снежня, у нядзелю, у 10.00 гадзін. Запрашаем!
- 20 снежня, у нядзелю, прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяравнні будзем збіраць на патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Ахвяраванні збіраем на пагашэнне доўгу за выкананые раней працы!
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!