Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
 
Мінская салезіянская парафія Св. Яна Хрысціцеля ў трэцюю нядзелю Адвэнту, якую таксама называюць нядзеляй радасці, перажывала вялікую падзею — прыняцце трох маладых чалавек - Георгія Калядкі, Яўгена Сінкевіча і Паўла Ісакава - ў міністранты.

Пад час святой Імшы перад усімі прысутнымі хлопцы склалі міністрантскія абяцанні і прынялі комжы, як сведчанне таго, што яны будуць старацца праз служэнне пры алтары і ў штодзённасці дасягнуць святасці. Гэта быў вельмі важны і доўгачаканы момант у іх жыцці. Каманда кандыдатаў у міністранты таксама павялічылася. Да кандыдатаў далучыліся Роберт Пятрэнка і Антон Нарковіч, якія самі праявілі жаданне стаць міністрантамі. На прыканцы кс. Аляксандр Мятліцкі SDB падарыў новым міністрантам прыгожы вобраз св. Дамініка Савіо. Пробашч парафіі пажадаў маладым людзям, гледзячы на свайго святога апекуна, імкнуцца жыць так, як жыў ён. Пасля святой Імшы святкаванне працягнулася ў араторыіі за салодкім сталом.
 
SDB
Матэрыял сайта sdb.by 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску