18 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі, апякупкі касцёльнага спеву і музыкі.
Ксёндз Боска казаў, што кожную справу патрэбна распачынаць малітвай і наш канцэрт быў не выключэннем. Пачаткам нашага вечара была Эўхарыстыя, праз якую дзякавалі Богу за нашыя таленты. Пасля Імшы кожнага чакалі вельмі цікавыя сюрпрызы на канцэрце.
Падчас свята гучалі як традыцыйныя спевы ў выкананні парафіяльнага хора, так і прыгожыя хрысціянскія сучасныя спевы.
Трэба адзначыць, што кацэрт, прысвечаны св. Цэцыліі — гэта не толькі спевы, але таксама выкананне прыгожых музычных нумароў і вершаў. Гукі гітары, цымбалаў і вершы напаўнялі сцены капліцы.
Наша нябесная Маці таксама не засталася без увагі, бо для Яе прагучала шмат прыгожых нумароў.
Сюрпрызам для сабраных на завяршэнне канцэрта былі спевы ў выкананні пробашча парафіі кс. Аляксандра Мятліцкага SDB і таксама дырэктара супольнасці ксПаўла Шчарбіцкага SDB.
Вельмі шмат падчас гэтага дня казалі пра любоў- чыстую і сапраўдную. Менавіта пра такую Любоў быў спеў духавенства нашай парафіі на словы Св. Тэрэзы “Любоўю жыць”.
Падчас «слоўка на дабранач» кс. Павел Шчарбіцкага SDB падкрэсліў, як важна жыць у любові і з любоўю. Змагацца за сапраўдную любоў да сяброў, бацькоў, дзяцей, супольнасці.
Час разам праляцеў вельмі хутка, але пачуцці і ўражанні пасля канцэрту застануцца ў памяці надоўга.
Развівайце свае таленты і не закопвайце іх, бо дзякуючы вашай адкрытасці і прыкладу, нехта зможа знайці сілы, каб развіваць свае таленты.