Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна  з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • 21, Пятніца – успамін св. Пятра Дам’яна, біскупа і доктара Касцёла.
  • 22, Субота — свята катэдры св. Пятра, апостала.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Чарговая катэхэза для бацькоў адбудзецца ў чацвер 20 лютага: у 19:00 (першы год падрыхтоўкі), у 20:00 (другі год падрыхтоўкі).
  • 23 лютага, Нядзеля – Дзень свайго нараджэння адзначае кс. Алег Каралёў. А 12.00 гадзіне будзем маліцца за яго ў часе Св. Імшы, а таксама віншаваць. Запрашаем усіх!
  • 23 лютага, Нядзеля – пасля Св. Імшы на 10.00 гадзіну, у нашым араторыі адбудзецца карнавал для дзяцей і бацькоў. Дрэскод – марскі стыль! Запрашаем!
  • 28 сакавіка ў нашым араторыі будзе праходзіць Аратарыяда, на якой праходзяць спаборніцтвы па наступных відах спорту і гульнях: настольны теніс, настольны футбол, шашкі, дарц, піянербол, інтэлектуальны конкурс, два капітана, спартландыя і спідкубінг (хуткае складванне кубіка-рубіка). Да ўдзелу запрашаем дзяцей з 2007 па 2010 год нараджэння. Усіх жадаючых просім звяртацца да с.Дар'і.
  • У наступную нядзелю, 23 лютага, а 17.00 гадзіне, адбудзецца чарговая катэхэза для дарослых.
  • 26 лютага будзем перажываць пепельную сераду, пачатак Вялікага посту. Для падрыхтоўкі пеплу можна прыносіць старыя вербы. Заставіць іх можна будзе ў скрыні, якая стаіць пры парафіяльным кіёску.
  • 19 кветня ў нашай парафіі будзем перажываць Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Калі хто яшчэ не быў, а хацеў бы прыступіць, просім калі ласка звяртацца да запісу ў закрыстыю. Падрыхтоўкі да Канфірмацыі будуць адбывацца ў касцёле ў нядзелі а гадзіне 16.00.
  • 13, 14, 15 сакавіка – у нашай парафіі будзем перажываць Вялікапостныя рэкалекцыі. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць удзел у рекалекцыях.
  • Заахвочваем вернікаў набываць новы часопіс “Авэ Марыя” з новымі цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
  • Выказваем таксама шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні.

 

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску