Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Сёння ўсёй нашай парафіяй выказваем Богу падзяку за дар сакрамэнту канфірмацыі, якім сёння Ён ўзбагачае веру 16 вернікаў нашай парафіі.

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 21, Панядзелак – свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.
  • 23, Серада – успамін  св. Піо з П’етрэльчыны, святара.
  • 24, Чацвер – у традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне праз Яе заступніцтва можна будзе атрымаць Божае благаслаўленне. Запрашаем!
  • 26, Субота – успамін св. Космы і Дам’яна, мучанікаў.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Заахвочваем дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым малодшаму пакаленю. Просім не адкладваць гэтых абавязкаў на апошні час!
  • Катэхэзы для дзяцей і школьнай моладзі разпачынаюцца з 20 верасня.
  • З 6 кастрычніка распачынаем катэхэзу для працуючай моладзі і студэнтаў, якія будуць адбывацца па аўторках і серадах, на выбар, а гадзіне 20.15. У гэтыя дні пасля св. Імшы а 19.00 молімся разам літургію гадзінаў (Брэвярый) і слухаем традыцыйнае салезіянскае слоўка, пасля  якога збіраемся ў араторыі на катэхэзу. За больш дакладнай інфармацыяй, проісм звяртацца да кс. Алега.
  • 24 верасня запрашаем студэнтаў у катэдру (пл. Свабоды 9) на святую Імшу ў 18.30, падчас якой Кс. Біскуп Юрый Касабуцкі асвяціць заліковай кніжкі а пасля Імшы, адбудзецца сустрэча моладзі. Тыя, хто хацеў бы паехаць разам, сустракаемся пры араторыі а гадзіне 17.30.
  • 26 верасня запрашаем моладзь на адкрыццё араторыі. Святочная праграма распачнецца а 19.00 гадзіне. Падчас святкавання будзе час на гульні, адпачынак, пасілак а таксама на малітву. А 4 кастрычніка пасля святой Імшы а 10.00 запрашаем у араторый дзяцей на адкрыццё дзіцячага араторыя.
  • 27 верасня на 13.00 гадзіну, парафія Св. Мацвея ў Раўбічах, запрашае ўсіх вернікаў на парафіяльную ўрачыстасць у гонар апекуна парафіі. Праз удзел у парафіяльных урачыстасцях можна будзе атрымаць поўны адпуст.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску