Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 5, Панядзелак – успамін св. Фаустыны Кавальскай, панны.
  • 6, Аўторак – успамін св. Бруна, прэзбітэра.
  • 7, Серада – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Парафія Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы святкуе ўрачыстасць. Галоўная святая Імша адбудзецца а 19.00 гадзіне. Праз удзел ва ўрачыстай св. Імшы можна атрымаць поўны адпуст. Заахвочваем вернікаў прыняць свой удзел.
  • 9, Пятніца – успамін св. Дыянісія, біскупа, і паплечнікаў, мучанікаў, а таксама ўспамін св. Яна Леанардзі, прэзбітэра.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • На працягу ўсяго месяца кастрычніка, молімся на Святым Ружанцы:

Для усіх вернікаў на Святым Ружанцы молімся па буднім дням а гадзіне 18.15.

Для дзяцей і бацькоў на Святым Ружанцы молімся па суботам а гадзіне 16.00.

Для моладзі на Святым Ружанцы молімся па пятніцам а гадзіне 20.00 у будынку араторыя! Запрашаем!

  • Для ўсіх дзяцей у нашай парафіі на месяц кастрычнік аб’яўляем конкурс на самы прыгажэйшы букет для Маці Божай, зроблены ўласнымі рукамі. Букеты просім прыносіць да 25 кастрычніка ў клас №1. А 1 лістапада пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
  • У нашым парафіяльным кіёску прымаем ужо спіскі памерлях на выпамінкі, за якіх будзем маліцца на парцягу ўсяго месяца лістапада. Вельмі просім вернікаў не адкладваць гэтай справы на апошні час.
  • Таксама ў парафіяльным кіёску можна набыць каляндары на новы літургічны год.
  • Просім дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым малодшаму пакаленню. Катэхэзы для дзяцей і школьнай моладзі разпачаліся ўжо з 20 верасня.
  • З 6 кастрычніка распачынаем катэхэзу для працуючай моладзі і студэнтаў, якія будуць адбывацца па аўторках і серадах, на выбар, а гадзіне 20.15. У гэтыя дні пасля св. Імшы а 19.00 молімся разам літургію гадзінаў (Брэвярый) і слухаем традыцыйнае салезіянскае слоўка, пасля якога збіраемся ў араторыі на катэхэзу. За больш дакладнай інфармацыяй, просім звяртацца да кс. Алега.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску