Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 9, Пн. – Свята гадавіны пасвячэння Латэранскай Базылікі.
  • 10, Ат. – Успамін св. Льва вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 11, Ср. – Успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
  • 12, Чц. – Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
  • 13, Пт. – Успамін бл. Артэмідэ Дзацці, салезіяніна.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • На працягу ўсяго месяца лістапада запрашаем усіх вернікаў маліцца на Св. Ружанцы ў інтэнцыі ўсіх памерлых. У нашай святыні молімся кожны дзень у 18.00 гадзін, зачытваючы імёны памерлых, пададзеныя вернікамі ў месяцы кастрычніку на выпамінкі.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, пасвечаныя тэматыцэ юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне, які ў хуткім часе будзем святкаваць. Заахвочваем усіх набываць!
  • Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з вельмі цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску