Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем

  • 30, Пн. – свята св. Андрэя, апостала.
  • 3, Чц. – успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манасскага і святарскага жыцця.
  • 4, Пт. – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
  • 5, Сб. – успамін бл. Філіппа Рынальдзі, прэзбітэра, салезіяніна. Таксама ў гэты дзень прпадая І-ая субота месяца. Аддём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе мацярынскую любоў да кожнага з нас. У колах Жывога Ружанца нашай парафіі ў гэты дзень адбудзецца змена таямніц Ружанцовых.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння, 29 лістапада, разпачынаем Навэнну да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У буднія дні навэннай будзем маліца на прыканцы св. Імшы а 19.00 гадзіне. Заахвочваем усіх вернікаў ахвяраваць навэнну ў інтэнцыі нашай краіны Беларусь, аб ласку спынення непаразуменняў паміж людзьмі і аб супакой у людскіх сэрцах.
  • З 30 лістапада па 24 снежня, па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі будуць адбывацца Раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
  • 6, 7, 8 снежня ў нашай парафіі будзем перажываць Адвэнтовыя Рэкалекцыі. Абвяшчаць іх нам у гэтым годзе будзе ксёндз Павел Шчарбіцкі, салезіянін.

Разпарадак рэкалекцый будзе наступны:
6, Ндз. – Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00.

17.00 – сустрэча і рэкалекцыйная навука для моладзі ў будынку нашага араторыя.

7, Пн. – Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай: 7.00 (Рараты); 19.00

8, Аўт. – Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай: 7.00 (Рараты); 11.00; 19.00 – галоўная Урачыстая Св. Імша. Просім вернікаў запланаваць гэты час. 

Па прычыне пандэміі рэкалекцыйных навук з парафіяльнымі і аратарыйнымі групамі на гэты раз не будзе.

  • 8 снежня наш Араторый імя св. Яна Боска адзначае свой юбілей 20 годдзя. З-за пандэміі немагчыма будзе правесці гэта свята на яго тэрыторыі, але тут у касцёле ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ усе разам зможам падзякаваць Богу за гэты дар, за нашых аніматараў, моладзь і дзяцей. У часе св. Імшы, на 19.00 гадзіну, нашыя аніматары адновяць абяцанні сваёй дальнейшай паслугі пры араторыі. Памятаем аб іх у малітвах.
  • Ад заўтрашняга дня, у нашай капліцы пры алтары Маці Божай, будзе выстаўлена скрыня, у якую можна будзе складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, якія прагнем ахвяравць ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ Маці Божай, 8 снежня, на прыканцы св. Імшы а 19.00 гадзіне.
  • Як пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту ў гэтым годзе выбралі: Збіраем фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Вельмі часта на час Адвэнту мы абмяжоўваем сябе ў выдаванні матэр’льных сродкаў, памятаючы аб посце і малітве. Таму ў духу ахвярнасці, заахвочваем усіх вернікаў, каб сродкі, якія мы заэканомім ў часе Адвэнту, прадназначыць на пагашэнне доўгу ў дальнейшым будаўніцтве нашай святыні. Пры галоўным алтары ў нашай святыні будзе выстаўлена скрыня, ў якую можна будзе ахвяраваць данныя сродкі.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тэматыка календароў пасвечана юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне. Святкаванне юбілею разпачнецца ў хуткім часе. Заахвочваем набываць!
  • Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску аплаткі на Свята Божага Нараджэння, свечкі Карытас і сена на святочны стол.
  • Выказаваем таксама шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску