Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • 07, Панядзелак — успамін святога Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.
  • 08, Аўторак — урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
  • 09, Серада — успамін св. Яна Дзідаха (Хуана Дыега).
  • 10, Чацвер — успамін Маці Божай Ларэтанскай.
  • 11, Пятніца — успамін св. Дамаса І, папы.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • З 30 лістапада па 24 снежня, па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі адбываюцца Раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
  • 8 снежня наш Араторый імя св. Яна Боска адзначае свой юбілей 20 годдзя. З-за пандэміі немагчыма будзе правесці гэта свята на яго тэрыторыі, але тут у касцёле ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ усе разам зможам падзякаваць Богу за гэты дар, за нашых аніматараў, моладзь і дзяцей. У часе св. Імшы, на 19.00 гадзіну, нашыя аніматары адновяць абяцанні сваёй дальнейшай паслугі пры араторыі. Памятаем аб іх у малітвах.
  • У нашай капліцы пры алтары Маці Божай, выстаўлена скрыня, у якую можна складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, якія будзем ахвяроўвць Маці Божай ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ, 8 снежня, на прыканцы св. Імшы а 19.00 гадзіне.
  • Як пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту ў гэтым годзе выбралі: Збіраем фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Вельмі часта на час Адвэнту мы абмяжоўваем сябе ў выдаванні матэр’льных сродкаў, памятаючы аб посце і малітве. Таму ў духу ахвярнасці, заахвочваем усіх вернікаў, каб сродкі, якія мы заэканомім ў часе Адвэнту, прадназначыць на пагашэнне доўгу ў дальнейшым будаўніцтве нашай святыні. Пры галоўным алтары ў нашай святыні выстаўлена скрыня, ў якую можна ахвяраваць данныя сродкі.
  • Калі вам неабходна парада па юрыдычных пытаннях, можаце звярнуцца да спецыяліста у́ юрыдычны кабінет, які працуе пры нашай парафіі. На гэтым тыдні юрыдычны кабінет будзе працаваць у суботу з 14 да 16 гадзіны у́ першым класе.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тэматыка календароў пасвечана юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне. Святкаванне юбілею разпачнецца ў хуткім часе. Заахвочваем набываць!
  • Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску аплаткі на Свята Божага Нараджэння, свечкі Карытас, сена на святочны стол, і вельмі прыгожыя Святочныя паштоўкі з віншаваннямі на беларускай мове. Тэматыка Святочных паштовак была разпрацавана нашай аратарыйнай моладдзю. Ахвяры сабраныя з прададзеных паштовак пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем быць адкрытымі і набываць іх!
  • Выказаваем таксама шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску