Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 14, Панядзелак — успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
- 16, Серада — пачатак Навэнны да Божага Нараджэння. У нашай святыні будзем маліцца кожны дзень на прыканцы вячэрняй Св. Імшы а 19.00 гадзіне. Запрашаем!
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі адбываюцца Раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
- Прагнем прыпомніць аб пастанове для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту: Збіраем фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Пры галоўным алтары ў нашай святыні выстаўлена скрыня, ў якую можна ахвяраваць данныя сродкі.
- Заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску літургічныя каляндары, аплаткі на Свята Божага Нараджэння, свечкі Карытас, сена і святочныя ўпрыгожванні на святочны стол, і вельмі прыгожыя Святочныя паштоўкі з віншаваннямі на беларускай мове. Тэматыка Святочных паштовак была разпрацавана нашай аратарыйнай моладдзю пад кіраўніцтвам кс. Алега. Ахвяры сабраныя з прададзеных паштовак пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем быць адкрытымі і набываць іх!
- Выказваем усім вернікам, хто адклікнуўся дапамагчы матэр’яльна ахвяраваннямі на патрэбы рамонту нашага араторыя. Дзякуючы Вашай зычлівасці было сабрана 1403 руб., 65 кап. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
- 19 снежня дзень свайго нараджэння абыходзіць сястра Люцыя. Памятаем аб Ёй у нашых малітвах. Віншаваць будзем сястру 20 снежня, у нядзелю, у 10.00 гадзін. Запрашаем!
- 20 снежня, у нядзелю, прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяравнні будзем збіраць на патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Ахвяраванні збіраем на пагашэнне доўгу за выкананые раней працы!
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!