Сёння ў ІІІ-яю нядзелю месяца выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам і ўсім нашым ахвярадаўцам за сённяшнія ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 18, Панядзелак – разпачынаем тыдзень малітваў аб адзінстве ўсіх хрысціянаў.
- 20, Серада – успамін св. Фабіяна, папы і св. Себасцьяна, мучанікаў.
- 21, Чацвер – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
- 22, Пятніца – успамін св. Вінцэнта, дыякана і мучаніка, а таксама бл. Лаўры Вікуньі, вучаніцы сясцёр салезіянак. У гэты дзень таксама разпачынаем навэнну да Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі.
- 24 студзеня ў наступную нядзелю – прыпадая Нядзеля Божага Cлова, а таксама свята св. Фрацішка Сальскага, апекуна салезіянскай сям’і. Напрыканцы Святых Імшаў у гэты дзень будзем благаслаўляць мёд. Заахвочвам вернікаў зкарыстацца з гэтай магчымасці.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 22, Пт. – запрашаем мужчын, жанчын і моладзь дапамагчы разабраць дэкарацыі з Божага Нараджэння. Можна прыйсці пасля ранішняй Св. Імшы, альбо пасля вячэрняй. Зарання выказваем сваю падзяку!
- 31 студзеня ў нядзелю, усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Святога Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Саму ўрачыстасць у гэты дзень, у нашай парафіі, узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі. Разпарадак святых Імшаў у гэты дзень будзе наступны: 8.00; 11.00 – галоўная ўрачыстая св. Імша з удзелам біскупа на якую запрашаем усіх, і св. Імша а 19.00 гадзіне.
- 19 студзеня у аўторак, у 20.00 гадзін, у новым касцёле адбудзецца катэхеза для бацькоў, дзеці якіх праходзяць другі год падрыхтоўкі да першай Святой Камуніі. Запрашаем!