Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:
- 2, Аўт. – Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай).
Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. У часе святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне свечак. Свечкі можна набыць у парафіяльным кіёску. - 3, Ср. – Успамін Св. Блажэя. Св. Імшы: 8.00; 19.00. У часе святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне праз заступніцтва св. Блажэя ад хваробаў горла.
- 4, Чц. – І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 5, Пт. – І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і ўсяго свету. Таксама ў гэты дзень прыпадае успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Св. Імшы: 8.00; 19.00. У часе святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.
- 6, Сб. – І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу а 19.00 гадзіне.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да Урачыстасцяў св. Яна Боско. Божа адудзяч кожнаму і праз заступніцтва св. Яна Боско спашлі ўсім патрэбныя ласкі.
- Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам, за ахвяраванні складзеныя на патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!