Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 08, Панядзелак – успамін св. Гераніма Эміліяні, законніка, а таксама св. Жазэфіны Бакіты, панны.
- 09, Аўт. – успамін бл. Эўзэбія Палёміно FМА (сястры салезіянкі)
- 10, Серада – успамін св. Cхалястыкі, панны.
- 11, Чацвер – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда — Сусветны дзень хворых. У гэты дзень, у нашай святыні а 11.00 гадзіне, адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх хворых, у часе Якой святары будуць удзяляць Сакрамэнт Намашчэння Хворых. Запрашаем да Сакрамэнту Намашчэння Хворых усіх, хто знаходзіцца ўстане ласкі Божай, а гэта значыць пасля Сакрамэнту Споведзі.
З жыцця і падзей нашай парафіі і араторыя:
- У наступную нядзелю 14 лютага, запрашаем дзяцей і бацькоў на дзіцячы араторый адразу пасля св. Імшы а 10.00 гадзіне. Эпідэміялагічная сітуацыя не дазваляе нам у гэты дзень правесці ў поўнай меры карнавал, таму замест карнавальных касцюмаў і масак запрашаем да ўдзелу ў конкурсе на найлепшую ахоўную маску. Маскі будуць ацэньвацца па розных параметрах, такіх як: прыгажосць, практычнаць, зручнасць і г.д. Чакаем вас праз тыдзень ў Араторыі, поўных сіл і з добрымі маскамі.
- У хуткім часе распачнецца Вялікі пост. Таму заахвочваем вернікаў прыносіць старыя вербы, каб пепел, якім будзем пасыпаць галовы, падрыхтаваць на папяльцовую сераду. Пры парафіяльным кіёску будзе знаходзіцца скрыня, у якую можна будзе складаць вербы.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць прыгожыя абразы з візырункам Маці Божай Будслаўскай, Св. Яна Боско, а таксама літаратуру з новай біяграфіяй Св. Яна Боско і прыгожа запраектаваную ў рамцы малітву да яды і пасля яды. Заахвочваем набываць!
- Выказваем усім, хто дапамагаў у падрыхтоўках да святкавання Урачыстасці св. Яна Боско. Няхай Яго заступніцтва ў небе выпрошвае для кожнага з Вас патрэбныя ласкі!
- Выказваем шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!