Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 8 чэрвеня, аўторак – успамін бл. Стэфана Шандора, салезіяніна.
  • 9 чэрвеня, серада – успамін св. Эфрэма, дыякана і доктара Касцёла.
  • 11 чэрвеня, пятніца – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
    Св. Імшы ў нашай сявтыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
  • 12 чэрвеня, субота – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама ўспамін, бл., салезіянскіх мучанікаў з Познані.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Дарагія дзеці, запрашаем вас прыняць удзел у летніх акцыях:

- з 28.06 па 02.07 адбудуцца вакацыі з Богам для дзяцей
з 3 па 5 класс на базе нашага араторыя.

- з 01.07 па 05.07 адбудзецца выязны лагер для падлеткаў
з 6 па 8 класс.

З-за пандэміі колькасць удзельнікаў і колькасць дзён абмежаваны. Запісацца на лагер і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў нашым парафіяльным кіёску.

  • 12 чэрвеня, субота – для кола Маці Божай Патронкі Добрай Смерці а 17.00 гадзіне адбудзецца св. Імша. Запрашаем!
  • 20 чэрвеня, нядзеля – нашу парафію наведае кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч з Росі, які будзе абвяшчаць нам Слова Божае падчас кожнай Св. Імшы. Запрашаем!
  • 24 чэрвеня, чацвер – парафіяльная ўрачыстасць нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Галоўная св. Імша адбудзецца а 19.00 гадзіне, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць удзел ва ўрачыстасці.
  • Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу за выкананыя працы па будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску