Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае: 

  • 21 чэрвеня, панядзелак — успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка
  • 22 чэрвеня, аўторак — успамін св. Паўліна Нольскага, біскупа, св. Джона Фішара, біскупа, і Томаса Мора, мучанікаў, а таксама св. Юзафа Кофасо, салезіяніна.
  • 24 чэрвеня, чацвер — урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, апекуна нашай парафіі. Галоўная адпустовая св. Імша адбудзецца а 19.00 гадзіне, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Таксама адпустовыя святыя Імшы будуць цэлебравацца ў 7.00 і 11.00.

Салезіянская Сям’я, якая нясе душпастырскае служэнне ў парафіі,  запрашае ўсіх вернікаў да супольнага святкавання.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Дарагія дзеці, запрашаем вас прыняць удзел у летніх акцыях:

            - 28 чэрвеня - 2 ліпеня - вакацыі з Богам для дзяцей з 3 па 5 класс на базе нашага араторыя.

            - 1 - 5 ліпеня - выязныя вакацыі для падлеткаў з 6 па 8 класс.

З-за пандэміі колькасць удзельнікаў і колькасць дзён абмежаваны. Запісацца на вакацыі і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў нашым парафіяльным кіёску.

  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя”.
  • Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу за выкананыя  будаўнічыя працы ў нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску