Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 8 верасня, серада – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы: 8.00; 19.00.
  • 9 верасня, чацвер – успамін св. Пятра Клявэра, прэзбітэра.

 

З жыцця нашай парафіі:

  • Распачаўся новы навучальны год. Заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
  • 12 верасня, нядзеля – у нашай парафіі адбудзецца свята для ўсіх дзяцей і моладзі. Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і апекуноў на Св. Імшу а 10ай гадзіне, падчас якой адбудзецца урачыстае благаслаўленне навучальных прыладаў. Пасля Св. Імшы для дзяцей, моладзі і дарослых адбудзецца святочнае мерапрыемства. Запрашаем!
  • У духу абароны нашай Планеты і нашай краіны аб’яўляем конкурс малюнкаў на тэму: "Барацьба з пластыкам – захаваем Планету, як Божы дар." Тры пераможцы атрымаюць падарункі. Найлепшы з малюнакам будзе надрукаваны ў каляндары на 2022 год. Запрашаем да ўдзелу дзяцей і моладзь па восьмы клас уключна. Падпісаныя малюнкі можна прыносіць у кіёск да 18 верасня. Пераможцы будуць аб’яўлены 19 верасня на св. Імшы на 10.00.
  • 19 верасня, нядзеля – сёстры-салезіянкі сардэчна запрашаюць на святкаванне 30-годдзя прысутнасці Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў на Беларусі. Урачыстая святая Імша падзякі Богу за служэнне Сясцёр-салезіянак адбудзецца ў Смаргоні 19 верасня ў 14.00. Запрашаем!
  • 26 верасня, нядзеля - пры салезіянскім араторыі (моладзевым цэнтры) пройдуць першыя РЭАЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ. Запрашаем падлеткаў з 5 па 11 класс да ўдзелу. Пачатак у 14.00.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску