Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 22 лютага, чацвер – Свята Катэдры Св. Пятра, Апостала.
  • 23 лютага, пятніца – успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
  • 24 лютага, субота - паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. У гэты дзень праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў на прыканцы кожнай св. Імшы можна будзе атрымаць урачытсае благаслаўленне з магчымасцю атрымаць патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы ў 20.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 25 лютага, нядзеля – пасля св.Імшы на 10.00 запршаем дзяцей з 2 па 5 клас на чарговую сустрэчу ў араторый. Для вас падрыхтавана цікавая праграма.
  • Для дзяцей і моладзі нашай парафіі аб’яўляецца конкурс на прыгажэйшую вярбу. Конкурс вербаў пройдзе 18 сакавіка. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
  • Пачынаючы з 19 лютага, пры алтары Езуса Міласэрнага будзе знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць перажыць Вялікі Пост без ужывання алкаголю.
  • Пастановай на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для сацыяльнага дому ў вёсцы Багданава, у якім пражываюць дзеці сіроты і адзінокія пажылыя людзі. Сацыяльны дом знаходзіцца пад кіраўніцтвам сястры Лены і яе супрацоўнікаў. Пачынаючы з 19 лютага, пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
  • Усёй парафіяй збіраем на набыццё абсталявання для ўнутранага асвятлення нашай новай святыні. Кошт складае 73702 рублёў. За тры апошнія месяцы вернікамі было сабрана 22 336 рублёў. Засталося сабраць 51 366 рубёўл. Пры галоўным алтары выстаўлены праект асвятлення і скрыня для ахвяраванняў на рэалізацыю гэтага праекта.
  • Вялікапостныя рэкалецыі ў наша парафіі адбудуцца: 1, 2, 3 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе айце Павел Раманчук, францішканін. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
  • Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
    • Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
    • Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
    • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
    • Песні жальбы – па нядзелях у20.
  • У маі месяцы ў нашай парафіі адбудзецца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Хто яшчэ не прыступаў да гэтага Сакрамэнту, аднак мае жаданне, можа звярнуцца ў закрыстыю і запісацца на падрыхтоўку. Падрыхтоўкі будуць проаходзиць па нядзелям у 16.30. Першая сустрэча адбудзецца ў наступную нядзелю 25 лютага ў будынку капліцы.
  • У парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” і Бібліі.
  • Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па праспекту Ракасоўскага. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не можа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы завяршэння будаўніцтва нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску