Згодна з літургічным калянадаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 12 сакавіка, аўторак – успамін благаслаўлёнага Луіджэ Арыёнэ, святара
і супрацоўніка салезіянскай сям’і. - 16 сакавіка, субота – гадавіна пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Мінску.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- У лучнасці з усім Касцёлам распачалі навэнну да св. Юзафа. Навэнна будзе адбывацца пасля св. Імшаў у 8.00 і 19.00 пры фігуры св. Юзафа.
- 16 сакавіка, субота – у 15.00 адбудзецца чарговая фармацыйная сустрэча для хлопцаў, якія прагнуць стаць міністрантамі. Запрашаем таксама хлопцаў, хто яшчэ не запісаўся, але мае жаданне служыць пры алтары. Бацькоў просім дапамагчы сваім сынам ў гэтым рашэнні.
- У ноч з 16 на 17 сакавіка ў мінскім Катэдральным Касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі на тэму «Вялікі тыдзень». Да ўдзелу ў чуванні запрашаюць усіх жадаючых.
- 17 сакавіка, нядзеля – пасля св. Імшы на 12.00 у будынку нашага араторыя адбудзецца свята для мужчын і хлопцаў у гонар св. Юзафа. Запрашаем усе сем’і, каб падтрымаць мужчын і хлопцаў у спартыўных спаборніцтвах. Жанчын просім прынесьці з сабой штосьці салодкае.
- 17 сакавіка прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй ахвяры будзем збіраць на завяршэнне будаўніцтва нашай святыні. Збіраем на набыццё абсталявання для ўнутранага асвятлення новай святыні. Кошт складае 73702 руб. За чатыры апошнія месяцы вернікамі было сабрана 29 780 руб. Засталося сабраць 43 922 руб. Пры галоўным алтары выстаўлены праект асвятлення, а таксама скрыня, у якую збіраем ахвяраванні для рэалізацыі гэтага праекта.
- 23 сакавіка ў г. Смаргонь пройдзе 4я Аратарыяда падлеткаў з 5 па 7 клас (спартыўныя спаборніцтвы паміж салезіянскімі араторыямі Баларусі). На якой будуць прадстаўлены наступныя дысцыпліны:
- Настольны футбол
- Настольны Тэніс
- Шашкі
- Інтэлектуальны конкурс па біяграфіі кс. Боско
- Дартс
- Два капітаны
- Эстафеты
- Агульная спартыўная падрыхтоўка.
Пры нашым араторыі арганізоўваецца выязд для ўсіх тых, хто прагне прыняць удзел у аратарыядзе. Запісацца можна ў сясцер на катэхезе альбо ў ксяндза Алега.
- З 25 па 27 сакавіка для дзяцей і падлеткаў пры нашым араторыі пройдуць вясеннія вакацыі з Богам.
- дзеці 2 – 5 класс – з 9.00 да 16.00 (араторый будзе адчынены з 8.00). Ахвяра за удзел для дзяцей – 35 руб.
- падлеткі – з 17.00 да 21.00., Ахвяра за удзел для падлеткаў – 10 руб.
Тых, хто мае фінансавыя складанасці, але прагне прыняць удзел у вакацыях з Богам, просім звяртацца да ксяндза Алега. Запісацца можна у кіёску, альбо анлайн у інстаграме араторыя. Запрашаем!
Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі вернікаў ў наступных рэчах:
- уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў).
- дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед.
Усіх, хто хоча і прагне дапамагчы ў гэтым, просім звяртацца ў закрыстыю.
- Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для сацыяльнага дому ў вёсцы Багданава, у якім пражываюць дзеці-сіроты і адзінокія пажылыя людзі. Сацыяльны дом знаходзіцца пад кіраўніцтвам сястры Лены і яе супрацоўнікаў. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
- У маі месяцы ў нашай парафіі адбудзецца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Хто яшчэ не прыступаў да гэтага Сакрамэнту, аднак мае жаданне, можа звярнуцца ў закрыстыю і запісацца на падрыхтоўку. Падрыхтоўка проходзіць па нядзелям у 16.30 у будынку капліцы.
- Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім духоўна падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску да 17 сакавіка.
- Рыхтуемся да Вербнай нядзелі. Запрашаем вернікаў дапамагчы ва ўпрыгожванні вербаў. Падрыхтаваныя кветкі, вербы і стужкі можна ўзяць у памяшканні пры закхрыстыі. Гатовыя вербы можна прыносіць у захрыстыю.
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні будуць працягвацца па праспекту Ракасоўскага. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не можа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!