Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 28 сакавіка. Вялікі Чацвер. Свята ўстанаўлення двух цудоўных Сакрамэнтаў: Святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень галоўная Св. Імша адбудзецца толькі ў 20 00. Пасля Св. Імшы адбудзецца адарацыя пры цямніцы Панскай.
  • 29 сакавіка. Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень усім Касцёлам перажываем Літургію Мукі Пана, а таксама адарацыю крыжа. Пачатак Літургіі ў 20 00. Адарацыя і ўшанаванне Крыжа будзе адбывацца праз нізкі ўклон, альбо ўкленчванне на два калена, без уцалавання. У Вялікую Пятніцу абавязуе сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў. Таксама ў гэты дзень распачынаем навэнну да Божай Міласэрнасці.
  • 30 сакавіка. Вялікая Субота. Пасхальная Вігілія. Пачатак у 20 00. Усіх удзельнікаў Вігіліі просім у гэты дзень узяць з сабой свечкі.

У Вялікую Суботу з 9.00 да 19.00 праз кожных 30 хвілін будзем асвячаць Вялікодныя стравы.

  • 31 сакавіка. Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.

Св. Імшы:

6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі: моладзь, дзяцей і ўсіх вернікаў нашай парафіі. Мужчынаў просім дапамагчы несці літургічныя пасхальныя рэчы: Пасхал, фігуру Уваскрослага Хрыста, бальдахім і харонгвіі.

10.00 – Св. Імша для ўсіх

12.00 – Св. Імша для ўсіх

19.00 - УВАГА! Св. Імшы НЕ будзе!!!

  • 27 сакавіка, серада – у 18.00 адбудзецца сустрэча міністрантаў нашай парафіі, для падрыхтоўкі літургіі на трыдыум Пасхальны. Прысутнасць абавязковая!
  • Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў мінулую нядзелю ахвяры збіралі на завяршэнне будаўніцтва нашай святыні. Збіраем на набыццё абсталявання для ўнутранага асвятлення новай святыні, кошт якога складае 73702 руб. За чатыры апошнія месяцы вернікамі было сабрана 35 830 руб. Засталося сабраць 37 872 руб. Пры галоўным алтары выстаўлены праект асвятлення, а таксама скрыня, у якую збіраем ахвяраванні для рэалізацыі гэтага праекта.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто на гэтым тыдні прыйшоў на суботнік дапамагчы ў прыбіранні тэрыторыі вакол нашай святыні да надыходзячых святаў. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
  • Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску