Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 15 кастрычніка, аўторак – Успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
  • 16 кастрычніка, серада – Успамін св. Ядвігі, законніцы, а таксама св. Маргарыты Марыі Алякок, панны.
  • 17 кастрычніка, чацвер – Успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
  • 18 кастрычніка, пятніца – Свята св. Лукі, Евангеліста.

 

           З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Месяц кастрычнік пасвячаем малітве на Святым Ружанцы.
  • Распарадак Ружанцовых набажэнстваў у парафіі св. Яна Хрысціцеля:

    Будні - 18.00 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту ў будынку святыні.

    Чацвер - 30 для моладзі ў будынку араторыя.

    Субота - 16.00 для дзяцей і бацькоў у будынку капліцы.

  • Запрашаем дзяцей і падлеткаў разам з бацькамі прыняць удзел ў конкурсе “Ружанец сваімі рукамі”. Ружанец можна зрабіць з розных матэр’ялаў. Прынесці ружанец неабходна да 20 кастрычніка разам з сямейным фотаздымкам, дзе будзе знаходзіцца гэты Ружанец. 27 кастрычніка пераможцаў чакаюць узнагароды. З пытаннямі просім звяртацца да сястры Ірыны.
  • 15 кастрычніка, аўторак – у будынку нашай святыні ў 19.00 будзе цэлебравацца Св. Імша за душы церпячыя ў чысцу. Запрашаем да супольнай малітвы ўсіх, хто належыць да руху апостальства дапамогі душам, церпячым у чысцу, а таксама ўсіх жадаючых.
  • Прыпамінаем дзецям і моладзі аб запісах на катэхэзу. Бацькоў і апекуноў вельмі просім у гэтым дапамагчы. Заняткі ўжо распачаліся. За дакладнай інфармацыяй просім звяртацца да сясцёр-салезіянак.
  • 20 кастрычніка, нядзеля – прыпадае трэцяя нядзеля месяца, згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на завяршэнне будаўніцтва нашай святыні.
  • 20 кастрычніка, нядзеля – у 16.00 у будынку святыні, адбудзецца асобная Святая Імша для дзяцей, якія рыхтуюцца да першай Святой Камуніі (разам з бацькамі). Пасля Св. Імшы адбудзецца сустрэча з бацькамі.
  • Запрашаем хлопцаў далучыцца да кандыдатаў у міністранты, каб несці сваю паслугу пры алтары ў нашай святыні. Запісацца можна ў закрыстыі. Бацькоў і апекуноў просім у гэтым дапамагчы.
  • Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі памерлых (выпамінкі) можна прыносіць ў парафіяльны кіёск.
  • Студэнтаў і працуючую моладзь запрашаем на моладзевую катэхезу, якая праходзіць ў будынку араторыя па серадам у 20.00.
  • Увага! Дзеці і падлеткі!!! З 28 кастрычніка па 31 кастрычніка пры будынку араторыя адбудуцца восеньскія вакацыі.

дзеці , 2-5 клас - з 9:00 да 16.00. Прыводзіць дзяцей можна у 8.00. Ахвяра за вакаці: 40 BYN. Калі ёсць фінансавыя пытанні, просім звяртацца да кс. Алега.

падлеткі , 6-11 клас - з 17:00 да 21:00. Ахвяра за ўдзел у вакацыях: 15 BYN.

Запісацца на вакацыі можна да 23 кастрычніка ў парафіяльным кіёску, альбо online праз інстаграм нашага араторыя.

  • У парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з артыкуламі на розныя хрысціянскія тэматыкі, а таксама каляндары на новы 2025 год.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам за вашыя ахвяраванні на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні, на патрэбы парафіі
    і араторыя. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску