Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае: 

  • 5 снежня, чацвер – Першы чацвер месяца. Злучаючыся з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага
    і святарскага жыцця.
  • 6 снежня, пятніца – Успамін св. Мікалая, біскупа, а таксама першая пятніца месяца, аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету. А 18.00 гадзіне адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запарашаем.
  • 7 снежня, субота – Успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла, а таксама першая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Марыі.

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 9 снежня, панядзелак — Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшах абавязковы. Напрыканцы св. Імшы на 19.00 адбудзецца ўрачысты акт даверу Беззаганнаму Сэрцу Марыі. У часе акту даверу Маці Божай будуць прадстаўлены вашы просьбы, падзякі
    і перапрашэнні, якія выскладзеце ў скрыню пры алтары Маці Божай ў нашай капліцы. Лісты да Маці Божай можна прыносіць
    з панядзелка (з 2 снежня).
  • Падчас Адвэнту традыцыйна ў нашай Святыні будуць цэлебравацца Раратнія Св. Імшы – кожны дзень ў 6.55, акрамя нядзелi. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • Для дзяцей і моладзі нашай парафіі аб’яўляецца конкурс на прыгажэйшы фанарык. Конкурс фанарыкаў пройдзе на прыканцы Адвэнту. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 6, 7, 8 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Павел Рудзьман. Распарадак Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў, а таксама на нашай інтэрнэт старонцы.
  • У якасці пастановы на час Адвэнту ў нашай парафіі – збіраем сродкі на дахарчаванне дзяцей Афрыкі, сярод якіх выковае сваё святраскае служэнне ксёндз Сяргей Гоман, салезіянін. Скрыня для ахвяраванняў знаходзіцца з правага боку галоўнага алтара нашай святыні.
  • Заахвочваем вернікаў запісваць хворых і пажылых людзей да Святых Сакрамэнтаў, каб у бліжэйшым часе святары маглі іх наведаць і праз Сакрамэнты дапамглі ім падрыхтавацца да надыходзячых Свят. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіоску.
  • Запрашаем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, літургічныя каляндары на Новы 2025 год, а таксама аплаткі на надыходзячыя святы Божага Нараджэння.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам за сённяшнія ахвяраванні на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні, а таксама на патрэбы парафіі і нашага араторыя. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску