Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
12-13 мая гурт "Небасхіл" наведаў Маскву, дзе ўдзельнічаў у грандыёзным свяце сям'і «У Хрысце адна сям'я». Прадстаўляем вашай увазе уражанні ад канцэрта узельнікаў гурта.

Свята праходзіла ля кафедральнага сабора. Адкрыў свята ардынарый дыяцезіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паола Пеццы.

Са слоў удзельнікаў гурта, усё мерапрыемства прайшло весела і цэласна. Было мноства цікавых конкурсаў, у якіх удзельнічалі людзі розных нацыянальнасцяў. І не мела значэнне, што мы з розных краін, бо ў Хрысце мы ўсё адна сям'я.

Акрамя конкурсаў былі таксама выступленні розных музычных калектываў.

Прыехалі мы ў пятніцу. Нас вельмі цёпла прынялі. І нягледзячы на тое, што было позні час, у Касцёле мы заспелі моладзь, якія рыхтаваліся да свята.

Мы выступалі ў суботу і ў нядзелю. У суботу было выдатнае надвор'е, і перад святам нам удалося паглядзець некаторыя выдатныя мясціны Масквы. На жаль, на свяце было не вельмі шмат людзей, бо гэта быў працоўны дзень. Але дух радасці і весялосці ўсё роўна прысутнічаў. У конкурсах удзельнічалі ўсе: і дарослыя і дзеці.

У нядзелю свята працягнуўся са святой Імшы, якую «ўзначаліў» арцыбіскуп. Падчас Імшы запрашаліся сямейныя пары для абнаўлення сакрамэнта суженства. У гэты дзень надвор'е пагоршылася, але гэта не перашкаджала таму, каб шмат людзей удзельнічала ў гэтым свяце, і дзяліліся радасцю адзін з адным. Пасля святой Імшы адбыўся наш канцэрт. Было прыемна бачыць, што пад нашы песні танцавалі не толькі моладзь, але і дзеткі.

Вельмі ўдзячныя Салезіянскага сям'і ў Маскве за запрашэнне, за цёплы прыём і гасціннасць.
 
Матэрыя падрыхтавала вакалістка гурта "Небасхіл" Вольга Красільшчыкава
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску