Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 19, Субота – успамін св. Рамуальда, абата.

 З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 19 чэрвеня, субота – а 19.00 гадзіне ў нашай святыні будзе справавацца
    св. Імша праз заступніцтва св. Юзафа ў інтэнцыі ўсіх мужчын. Запрашаем!
  • 20 чэрвеня, нядзеля – нашу парафію наведае кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч з Росі, які будзе абвяшчаць нам Слова Божае падчас кожнай Св. Імшы. Запрашаем!
  • 20 чэрвеня, нядзеля – прыпадая 3-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі, у часе святых Імшаў ахвяраванні будзем збіраць на на пагашэнне доўгу за выкананыя працы ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
  • Дарагія дзеці, запрашаем вас прыняць удзел у летніх акцыях:

              - з 28.06 па 02.07 адбудуцца вакацыі з Богам для дзяцей з 3 па 5 класс на базе нашага                              араторыя.

              - з 01.07 па 05.07 адбудзецца выязны лагер для падлеткаў з 6 па 8 класс.

З-за пандэміі колькасць удзельнікаў і колькасць дзён абмежаваны. Запісацца на лагер і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў нашым парафіяльным кіёску.

  • 24 чэрвеня, чацвер – парафіяльная ўрачыстасць нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Галоўная св. Імша адбудзецца а 19.00 гадзіне, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць удзел ва ўрачыстасці.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя”!
  • Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу за выкананыя працы па будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску