XXXІ Звычайная нядзеля – 5 лістапада 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 9 лістапада, чацвер – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
- 10 лістапада, пятніца – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11 лістапада, субота – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 26 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць час на Рэкалекцыі!
- У парафіяльным кіёску можна набыць новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
XXX Звычайная нядзеля - 29 кастрычніка 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 1 лiстапада, серада – Урачыстасць усіх Святых. св. Iмшы:00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы абавязковы. З 1 па 8 лiстапада можна кожны дзень атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могiлак і малiтву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькi за памерлых.
- 2 лістапада, чацвер – успамін усіх памерлых вернікаў. Разпарадак
св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 8.00; 19.00.
У 00 разпачынаем зачытваць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, якія вы падавалі ў наш парафіяльны кіёск і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне касцёла або каплiцы i за прачытанне малітваў «Ойча наш» i «Веру у Бога». Гэты адпуст можна ахвяраваць толькi за памерлых. - 3 лiстапада, пятнiца – першая пятнiцa месяца. Аддаём пашану i хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахi
i грахi ўсяго свету. - 4 лістапада, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У 17.00 гадзін будзе цэлебравацца
св. Імша для колаў Жывога Ружанца. Запрашаем. Таксама ў гэты дзень Касцёл успамiнае св. Караля Барамея, бiскупа.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Засталіся апошнія дні кастрычніка. Просім вернікаў своечасова прыносіць спіскі з імёнамі памерлых у парафіяльны кіёск.
- Распарадак наведвання могілак знаходзіцца на дошцы аб’яў. Просім вернікаў пазнаёміцца.
- На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 26 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя”
і “Наша Вера” з гістарычнымі артыкуламі на розныя хрысціянскія тэматыкі, новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе. - Набліжаюцца восеньскія вакацыі, а гэта азначае, што ў араторыі
з 30 кастрычніка па 2 лістапада чакам дзяцей і падлеткаў, якія запісаліся на вакацыі з Богам. Дзеці 2-5 класс праца араторыя 9.00-16.00 (араторый будзе адчынены з 8.00), падлеткі праца араторыя 17.00-21.00.
Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі нашых парафіянаў ў наступных рэчах:
- уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў)
- дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
Расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна
- Катэгорыя: Аб'явы
Дэканат Мінск-Захад:
- Воўкавічы — 7 лістапада ў 11.00
- Зарэчча — 5 лістапада ў 13.00
- Заслаўе (новыя могілкі) — 29 кастрычніка ў 13.30
- Захарычы — 29 кастрычніка ў 15.00
- Заходнія могілкі — 28 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Ждановічы — 5 лістапада ў 11.00
- Кальварыйскія могілкі – 2 лістапада
- 10.00 — Імша за памерлых
- 18.00 — працэсія на могілкі
- 19.00 — Імша за памерлых
- Качына — 4 лістапада ў 13.00
- Лашаны — 2 лістапада ў 13.30
- Маскоўскія могілкі — 4 лістапада ў 12.00
- Масюкоўшчына — 29 кастрычніка ў 15.00
- Паўночныя могілкі — 4 лістапада ў 10.00 (каля ўсіх уваходаў)
- Сухараўскія могілкі (па вуліцы Янкоўскага) — 5 лістапада ў 14.00
- Сёмкаў Гарадок — 4 лістапада ў 11.00
- Тарасава — 5 лістапада ў 15.00
- Чучаны — 4 лістапада ў 9.00
- Шабуні — 28 кастрычніка ў 12.00 (каля капліцы св. Роха)
- Яркава — 4 лістапада ў 15.30
Дэканат Мінск-Уcход:
- Аляксееўскія могілкі — 28 кастрычніка ў 14.00
- Аколіца — 29 кастрычніка ў 14.00
- Астрашыцкі Гарадок (старыя і новыя могілкі) — 28 кастрычніка ў 10.00
- Гатава — 29 кастрычніка ў 13.30
- Забалаць — 28 кастрычніка ў 12.00
- Калодзішчы — 28 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу), 29 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Каралёў Стан — 28 кастрычніка ў 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Каралішчавічы — 4 лістапада ў 10.00
- Козыраўскія могілкі (2-гі Германаўскі зав.) — 29 кастрычніка ў 14.00
- Копішча — 1 лістапада ў 18:00
- Лошыцкія могілкі (праезд Галадзеда, 15 В) — 5 лістапада ў 13.00 (каля касцёла)
- Лясныя могілкі — 4 лістапада 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Малінаўка — 28 кастрычніка ў 12.45
- Міханавічы — 28 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Мачулішчы — 29 кастрычніка ў 15.00
- Сініло — 5 лістапада ў 11.15
- Уручча (вул. Лажынская) — 2 лістапада ў 17.00
- Чыжоўскія могілкі — 4 лістапада 13.00 (каля галоўнага ўваходу)
XXIX Звычайная нядзеля - 22 кастрычніка 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 24 кастрычніка, аўторак - паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. У гэты дзень на прыканцы кожнай св. Імшы праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачытсае благаслаўленне, з магчымасцю атрымаць патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы, у 20.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.
- 28 кастрычніка, субота – свята св. Сымона і Юды, апосталаў, а таксама дзень імянінаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем аб ім у нашых малітвах.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 22 кастрычніка, нядзеля – у 16.00 гадзін, у будынку святыні, адбудзецца асобная Святая Імша для дзетак, якія рыхтуюцца да першай Святой Камуніі, а таксама для іх бацькоў. Просім бацькоў звярнуць на гэта асаблівую ўвагу!
- У месяцы кастрычніку разам з усім Касцёлам молімся на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце. Набажэнствы Ружанцовыя з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту для ўсіх вернікаў будуць адбываюцца па буднях і нядзелях у 18.15. Для моладзі – па пятніцах у 20.00 (у будынку араторыя). Для дзяцей і бацькоў – па суботах ў 16.00 (у будынку святыні). Запрашаем!
- Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі можна прыносіць ў парафіяльны кіёск.
- Распарадак наведвання могілак знаходзіцца на дошцы аб’яў. Просім вернікаў запазнаёміцца.
- з 30 кастрычніка па 2 лістапада, падчас восеньскіх канікул, ў араторыі для дзяцей і падлеткаў пройдуць вакацыі з Богам. Час працы араторыя для дзецей з 2 па 5 класс – 9.00-16.00 (араторый будзе адчынены з 8.00), для падлеткаў – 17.00-21.00.
Ахвяра за удзел для дзяцей - 35р, для падлеткаў - 10р.
Калі хто мае фінансавыя складанасці, просім звяртацца да ксяндза Алега. Запісацца можна ў кіёску, альбо анлайн у інстаграме араторыя.
Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі нашых парафіянаў ў наступных рэчах:
- уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў)
- дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед
- У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера” з гістарычнымі артыкуламі на розныя хрысціянскія тэматыкі, а таксама новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
НЯДЗЕЛЯ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА – 28 мая 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 29 мая, панядзелак - Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, а таксама ўспамін бл. Юзафа Кавальскага, салезіяніна святара, мучаніка.
- 31 мая, серада - Свята адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 1 чэрвеня, чацвер - Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Першы дзень Чэрвенскіх набажэнстваў пасвэчаных Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама першы чацвер месяца, дзень малітваў аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 2 чэрвеня, пятніца - першая пятніца месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 3 чэрвеня, субота – Успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў, а таксама першая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Насйсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 19.00 гадзіне адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца.
- 4 чэрвеня, нядзеля – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння, ва Урачыстасць спаслання Духа Святога можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне гімна да Духа Святога.
- Чэрвенскія набажэнствы пасвечаныя Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса будуць адбывацца ў нашай святыні па будням у 18.30. Запрашаем да супольнай малітвы.
- 3 чэрвеня, субота - у першую суботу месяца, ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца заключная малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у якой прымуць таксама свой удзел дзеці, якія сёлета ўпершыню прыступілі да споведзі і прынялі сваю першую святую Камунію. Выязд для дзяцей з нашай парафіі ў 8.00 гадзін ад нашай капліцы.
- 4 чэрвеня, нядзеля - на св. Імшы а 10.00 гадзіне будзем дзякаваць Богу за святарскае служэнне кс. Алега ў нашай парафіі. Кс. Алег па рашэнню нашых вышэйшых настаяцеляў прызначаны пробашачам у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах. У знак нашай удзячнасці запрашаем усіх да супольнай малітвы.
- 11 чэрвеня, нядзеля – адбудзецца ўрачыстая працэсія па вуліцах г. Мінска. Разпачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы ў 9.00. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі ў 19.00. Заахвочваем усіх вернікаў, асабліва дзяцей, моладзь, парафіяльныя групы і колы прыняць свой актыўны ўдзел у працэсіі.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі Марыйнымі тэматыкамі.
- Запрашаем моладзь ад 14 да 35 гадоў у Салеліянскую моладзевую евангелізацыйную пілігрымку Смаргонь-Будслаў з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Запісацца на яе можна да 15 чэрвеня па спасылцы на SDB.BY, альбо акаунце араторыя. Для тых, хто не зможа пайсці ў пілігрымку, можа далучыцца духоўна праз скарбонку пілігрыма, у якой можна заставіць свае інтэнцыі і ахвяру.
Увага дзеці і падлеткі! Якія акцыі чакаюць вас летам:
- Вакацыі з Богам для дзетак з 2 па 5 клас і для падлеткаў з 6 класа і вышэй адбудуцца з 10 па 20 ліпеня ў нашым араторыі. Запісацца можна ў нашым кіеску да 5 ліпеня. За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца да кс. Алега Каралёва, сясцёр і аніматараў.
- Зараз увага падлеткі. Для вас будзе выезд з 28 па 30 ліпеня. Запіс на гэты выезд у нашым кіёску да 23 ліпеня. За дадатковай інфармацыяй звяртацца да кс. Алега Каралёва.
- Увага! Інфармацыя для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў! У новым навучальным годзе пры араторыі будзе праводзіцца падрыхтоўка дзяцей да школы, як было ў гэтым годзе і заняткі для дзетак з 1 па 4 клас, якім трэба дапамога ў вывучэнні школьнага матэрыялу. Заняткі распачнуцца з верасня. Расклад будзе вядомы, калі набяруцца групы. Праводзіць заняткі будзе Дар'я Купцова, настаўнік пачатковай школы і аніматар нашага араторыя. Запісацца можна ў нашым кіёску альбо па нумары телефона, які прадстаўлены на дошцы аб'яў.
- Запрашаем дзяцей, хто скончыў 5 і 6 клас, і зацікаўлены ў матэматыцы і ангельскай мове на заняткі “Для цікавых і цікаўных”, дзе будзем развіваць крытычнае мышленне і логіку. Заняткі будуць адбывацца з 5 па 18 чэрвеня з панядзелка па пятніцу па 1 гадзіне ў дзень. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца па нумары, які прадстаўлены на дошцы аб’яў.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.