ХIІІ-ая Звычайная нядзеля – 28 чэрвеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 29, Панядзелак — Урачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
- 30, Аўторак – успамін святых Першамучанікаў Рымскага Касцёла.
- 2 ліпеня. Чц. – Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, а таксама першы чацвер месяца – молімся аб новыя і святыя пакліканні да манасскага і святарскага жыцця.
- 3, Пт. – свята св. Тамаша, Апостала, а таксама першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса.
- 4, Сб. – першая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Таксама ў гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння а гадзіне 20.30 адбудзецца онлайн спатканне моладзі з ўсёй Беларусі. Магчымасць прыняць удзел у гэтым спатканні можна знайсці па адрасу інстаграма: араторый_Мінск.
- Выказваем таксама шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні.
Паведамленне Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адносна святкавання ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў аг. Будслаў
- Катэгорыя: Аб'явы
- Згодна з рашэннем 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 25 мая 2020 г., Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што планаваны на 3–4 ліпеня г.г. агульнанацыянальны Будслаўскі фэст пераносіцца на пазнейшы час. Пра магчымасць яго правядзення будзе паведамлена пазней.
- 1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай. Парадак набажэнстваў наступны:
1 ліпеня — 18.00
2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00
- Усе святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры.
- Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі.
- Вялікая просьба да вернікаў прыступіць да сакрамэнту споведзі ў сваіх парафіях.
- Падчас адпустовых урачыстасцяў праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў. Для ўшанавання абраза Маці Божай можна будзе ўвайсці ў базыліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву.
- Ваду для асвячэння просьба прывозіць з сабой. Благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў будзе адбывацца пасля кожнай святой Імшы.
- Інтэнцыі на святыя Імшы просьба запісваць загадзя дома, а ў санктуарыі апусціць іх разам з ахвяраваннямі ў адпаведныя скрынкі, якія будуць знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл. Для выключных выпадкаў пры выхадзе з касцёла прадугледжаны столік з чыстымі карткамі і ручкамі, дзе самастойна можна будзе запісаць інтэнцыі і разам з ахвяраваннямі пакласці ў адпаведныя скрынкі.
- Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і ўжыванні масак.
Мінск, 16 чэрвеня 2020 г.
ХIІ Звычайная нядзеля – 21 чэрвеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні святкуем
і ўспамінаем:
- 22, Панядзелак – успамін св. Паўліна Нольскага, біскупа,
а таксама св. Джона Фішара, біскупа, і Томаса Мора, мучанікаў. - 24, Серада – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, апекуна і заступніка нашай парафіі. Распарадак Святых Імшаў будзе наступны: 7.00; 11.00; Галоўная ўрачыстая Св. Імша
а 19.00. За ўдзел ва ўрачыстых Імшах можна будзе атрымаць поўны адпуст, які можна ахвяраваць альбо за сябе самога, альбо за кагосці з памерлых. Для атрымання поўнага адпусту таксама трэба ў гэты дзень памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца. Запрашаем на ўрачыстасць усіх вернікаў!!! - 27, Субота – успамін св. Кірыла Александрыйскага, біскупа
і доктара Касцёла.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі сёння на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
А калі хто знаходзіцца на самаізаляцыі, а хацеў бы таксама скласці ахвяраванні на патрэбы дальнейшага будаўніцтва, можна гэта ўчыніць з дапамогаю банкаўскай картачкі, пералічваючы грошы на банкаўскі разлік нашай парафіі. Рэквізіты разліку знаходзяцца на картках пры нашым парафіяльным кіоску, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы.
ХI Звычайная нядзеля – 14 чэрвеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:
- 19, пятніца — урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
- 20, субота — успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 15, панядзелак – разпачынаем навэнну да Св. Яна Хрысціцеля, урачыстасць якога будзем святкаваць 24 чэрвеня.У нашай парафіі навэннай будзем маліцца на прыканцы Св. Імшаў. Запрашаем!
- 21, Ндз. – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшай будовы нашай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
- Заахвочваем усіх вернікаў набываць у нашым кіоску новы часопіс “Авэ Марыя”, пасвечаны на тэматыку жыцця св. Яна Паўла ІІ.
- На гэтым тыдні дзень гадавіну сваіх святарскіх пасвяччэнняў абыходзяць знаёмыя нам святары:
- 15, пн. – кс. Ігар Лашук
- 17, ср. – Кс. Казімір Шыдэлка
Памятаем пра іх у сваіх малітвах.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
Нядзеля Спаслання Духа Святога – 31 мая 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 1, Пн. – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
- 2, Ат. – Успамін св. Марцэліна і Пятра, мучанікаў.
- 3, Ср. – Успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
- 4, Чц. – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, а таксама першы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся ў гэты дзень аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.
- 5, Пт. – Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка, а таксама першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 6, Сб. – Успамін св. Норберта, біскупа, а таксама першая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У нашай парафіі ў гэты дзень адбудзецца змена таямніцаў Жывога Ружанца.
- 7, Нд. – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Сёння апошні дзень маёвых набажэнстваў, пасвечаных Найсвяцейшай Панне Марыі.
- 1 чэрвеня – пачатак Чэрвенскіх набажэнстваў, пасвечаных Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. У Нашай парафііі яны будуць адбывацца кожны дзень а гадзіне 18.00. Запрашаем усіх вернікаў!
- Заахвочваем усіх вернікаў набываць у нашым кіоску новы часопіс “Авэ Марыя”, пасвечаны на тэматыку жыцця св. Яна Паўла ІІ.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!