ХХІI-ая Звычайная нядзеля – 30 жніўня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 3, Чц. – успамін Св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла, а таксама І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 4, Пт. – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету.
- 5, Сб. – прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў і апеку над намі.
- 6, Ндз. – а 10.00 гадзіне ў нашай парафіі будзем святкаваць свята І-ай Святой Камуніі. Свята пройдзе ў новай святыні. Таму распарадак Святых Імшаў будзе наступны: 8.00; 10.00; 13.00; 19.00.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 5, Сб. – а 16.00 гадзіне адбудзецца першая споведзь для дзяцей, якія прыступяць да першай Св. Камуніі. Бацькоў і хростных просім прыступіць да Сакрамэнту Cповедзі на працягу гэтага тыдня, альбо на раніцы ў часе Св. Імшы, альбо вечарам.
- 1 верасня разпачынаецца новы навучальны год. Памятаем у сваіх малітвах усіх дзяцей, моладзь, настаўнікаў і выхаваўцаў. Асвячэнне школьных і навучальных прыладаў адбудзецца ў нашай парафіі 13 верасня ў нядзелю а 10.00 гадзіне. Запрашаем дзяцей і моладзь!
- Заахвочваем дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым маладому пакаленю. Просім не адкладваць гэтых абавязкаў на апошні час!
- 20 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 12.00 гадзіне будзем святкаваць свята Сакрамэнту Бежмавання, які ўдзеліць дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі. Свята пройдзе ў новай святыні.
- Для тых, хто мае прыступіць да Сакрамэнту Бежмавання і праходзіў падрыхтоўку, у нашым парафіяльным кіёску можна набыць матэр’ялы для завяршэння падрыхтоўкі да Сакрамэнту Бежмавання. А ў наступную нядзелю, 6 верасня, а 16.00 гадзіне ў нашай капліцы, адбудзецца сустрэча групы дарослых, якія рыхтуюцца да Сакрамэнту Бежмавання. Просім прысутнічаць абавязкова!
- 13, Ндз. – а 16.00 гадзіне адбудзецца генеральная падрыхтоўка да Сакрамэнту Бежмавання.
- У сувязі з складанымі падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне, кожны вечар а 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой молімся аб супакоі ў нашай краіне. Запрашаем!
- Запрашаем падлеткаў, каму споўнілася 10 год і хто быў у Першай Камуніі ў Савіо-клуб, дзе разам цікава і радасна праводзім час і імкнёмся да святасці па прыкладу святога Дамініка Савіо.
Запісацца можна ў сястры Юліі, Радзюш Вольгі або ў Петрусевіч Ірыны.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!
ХХ-ая Звычайная нядзеля – 16 жніўня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 20, Чацвер – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
- 21, Пятніца – успамін св. Пія Х, папы.
- 22, Субота – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- У сувязі з складанымі падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне, кожны вечар а 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой молімся аб супакоі ў нашай краіне. Калі хто не мае такой магчымасці, то заахвочваем вас маліцца ў вашых сем’ях. Памятайце, што малітва – гэта ключ да развязкі ўсіх праблем!
- 6 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 10.00 гадзіне будзем святкаваць свята Першай Святой Камуніі. Свята пройдзе ў нашай новай святыні.
- 20 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 12.00 гадзіне будзем святкаваць свята Сакрамэнту Бежмавання, які ўдзеліць дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі. Свята пройдзе ў новай святыні.
- Пры галоўным алтары стаіць скрыня, у якую збіраем дабравольныя ахвяраванні на адбудаванне дзіцячага прыюта ў в. Багданава, які так нядаўна пацярпеў ад пажару.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
ХVIІ Звычайная нядзеля – 26 ліпеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 29, Серада – успамін св. Марты.
- 30, Чацвер – успамін св. Пятра Хрызалога, біскупа і доктара Касцёла, а таксама прыпадая 9-ая гадавіна святарскага пасвячэння кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, памятаем аб ім у сваіх малітвах.
- 31, Пятніца – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара, а таксама ў салезіянскай сям’і ўспамінаем Св. Яна Боско.
- 1 жніўня. Субота – І-ая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У гэты дзень у нашай парафіі адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- З 1 жніўня 2020 года адновіць сваю працу наш салезіянскі араторый, але пакуль толькі на вуліцы.
Усе мерапрыемствы павінны адбывацца выключна на вуліцы, на тэрыторыі каля араторыя і спартыўных пляцоўках, якія да яго прылягаюць. Таксама неабходна прытрымлівацца выканання наступных умоў:
- сачыць, каб удзельнікі мерапрыемстваў апрацоўвалі рукі антысэптыкам і захоўвалі сацыяльную дыстанцыю,
- перад пачаткам мерапрыемства кожнаму ўдзельніку мераць тэмпературу бескантактавым тэрмометрам,
- пры выяўленні ў кагосьці з удзельнікаў сімптомаў ВРВІ адказныя адразу павінны звязацца з яго бацькамі.
- 5 жніўня ў сераду, у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне, у нашай парафіі, сястра Дар’я Еўтухоўская і сястра Юлія Клявец, салезіянкі, будуць абнаўляць свае манаскія абяцанні, каб у дальнейшым працягваць сваё служэнне Богу і людзям! Запрашаем усіх вернікаў на ўрачыстую Св. Імшу і атуляем нашых сясцёр сваімі малітвамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя”.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
ХVI Звычайная нядзеля – 19 ліпеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 20, Панядзелак – успамін св. Апалінарыя, біскупа і мучаніка.
- 21, Аўторак – успамін св. Лаўрэнція з Брындызі, прэзбітэра
і доктара Касцёла. - 22, Серада – свята св. Марыі Магдалены.
- 23, Чацвер – свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
- 24, Пятніца – успамін Шарбэля Маклуфа, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Ўспамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы ў нашай святыні праз заступніцтва Марыі Ўспамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне.
- 25, Субота – свята св. Якуба, апостала, а таксама ўспамін
св. Крыштафа, апекуна ўсіх вадзіцеляў.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- У нядзелю 26 ліпеня, на прыканцы ўсіх Святых Імшаў адбудзецце асвячэнне ўсіх транспартных сродкаў. Запрашаем усіх вадзіцеляў!
- 5 жніўня ў сераду, у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне, у нашай парафіі, сястра Дар’я Еўтухоўская і сястра Юлія Клявец, салезіянкі, будуць панаўляць свае манаскія абяцанні, каб у дальнейшым працягваць сваё служэнне Богу і людзям! Запрашаем усіх вернікаў на ўрачыстую Св. Імшу і атуляем нашых сясцёр сваімі малітвамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя”.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!