5-ая Нядзеля Вялікага Посту – 29 сакавіка 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні святкуем:
- 5 красавіка – Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 10.00, паралельна а 10.00 будзе адпраўляцца яшчэ адна Св. Імша ў моладзевым цэнтры для дзяцей і бацькоў; пасля а 12.00 і 19.00. згодна з традыцыяй Ксцёла ў гэты дзень ахвяраванні збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі.
- За два тыдні ўсім касцёлам будзем перажываць трыдуум Пасхальны. Літургія Трыдуума Пасхальнага ў кожны дзень нашай святыні будзе справавацца а 20.00 гадзіне.
- 12 красавіка. Ндз. – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з працэсіяй вакол нашай святыні, а таксама а 10.00 і 12.00 гадзіне. У гэты дзень а 19.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.
- Пры алтары Маці Божай знаходзіцца скрыня, у якую збіраем ахвяраванні на кветкі да гробу нашага Збаўцы, Езуса Хрыста.
- У парфіяльным кіоску можна набыць свечкі пасхалікі, якія ў Вялікую суботу будзем запальваць ад пасхальнай свячы каб занесці іх пасля да дому з Пасхальным святлом на святочны стол.
- Запрашаем усіх жадаючых вернікаў, старэйшых і маладых, дапамагчы ў падрыхтоўцы вербаў, ахвяраванні з якіх пойдуць на патрэбы ўтрымання нашага арторыя. За неабходнымі матэр’яламі на вербы просім калі ласка звяртацца да кс. Алега, сястры Дар’і і сястры Тэрэсы. Падрыхтаваны матэр’ял для вербаў можна ўзяць да дому, а гатовыя вербы на продаж, можна будзе прынесці ў касцёл.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’ялную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
4-АЯ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ – 22 САКАВІКА 2020 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 24, Аўт. – згодна з тадыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшаў праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне.
- 25, Ср. – прыпадая Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00. На прыканцы Святых Імшаў адбудзецца духоўнае ўсынаўленне, да якога заахвочваем усіх вернікаў, каб на працягу дзевяці месяцаў маліцца кожны дзень адну таямнічку Ружанца, а таксама малітву аб абароне дзіцятка, якое знаходзіцца пад сэрцам маці і імя якога ведае сам Бог.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Эпідэмія каронавіруса змяніла наш свет за вельмі кароткі час. Жыццё як быццам бы спыняецца альбо становіцца больш павольным. У розных краінах прымаюцца рашучыя меры, каб спыніць распаўсюджванне каронавіруса, у многіх сферах грамадскае жыццё становіцца іншым. Усё больш і больш мерапрыемстваў рознага характару адмяняецца, усё часцей і ў нашай краіне вядзецца дыскусія, як каронавірус паўплывае на працу і жыццё нашага грамадства. У дадзеным кантэксце таксама і мы, адчуваючы адказнасць за здароўе дзяцей, моладзі, вернікаў, асабліва старэйшага ўзросту, якія да нас прыходзяць, павінны адэкватна адрэагаваць на гэты выклік ва ўсіх нашых прысутнасцях: араторыях, моладзевых цэнтрах і парафіях.
ТАМУ ПРЫНЯТЫ НАСТУПНЫЯ ПАСТАНАЎЛЕННІ Ў НАШАЙ ПАРАФІІ І АРАТОРЫІ:
- З ПАНЯДЗЕЛКА 23.03.2020 г. – спыняюцца заняткі па уроках рэлігіі.
- Адмяняюцца розныя спатканні парафіяльных груп.
- Падрыхтоўка да Сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) будзе адбывацца з падрыхтаваных і з раздадзеных у адпаведны час матэр’ялаў.
- З панядзелка ў нашай святыні кожны дзень будзе адбывацца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, у часе якой будзем прасіць Міласэрнага Бога аб ласку Міласэрнасці і спыненне эпідэміі каронавіруса.
- З панядзелка 23.03.2020г. дзейнасць нашага араторыя будзе часова спынена.
- Адмяняюцца вясеннія канікулы для дзяцей пры нашым араторыі (30.03 – 04.04.2020 г.).
- Адмяняецца запланаванае ў Мінску на 28.03.2020 спартыўнае мерапрыемства для дзяцей “АРАТАРЫЯДА”.
- Адмяняецца запланаваны на 15.05 – 17.05.2020 г. у Мінску DON BOSCO YOUTH FEST.
- Адмяняюцца запланаваныя масавыя мерапрыемствы ў араторыях.
- У сувязі з эпідэміяй каронавіруса ва ўсім свеце і згодна з разпараджэнем Канферэнцыі Біскупаў у Беларусі: -
Дыяцэзіяльным біскупам, згодна з кан. 87 § 1, кан. 1245 і кан. 1248 § 2 Кодэксу Кананічнага Права Каталіцкага Касцёла, удзяліць дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай Імшы вернікам старэйшага ўзросту, якія асаблівым чынам падатлівыя на інфекцыю каранавірусу, асобам з сімптомамі хваробы, дзецям і школьнай моладзі, а таксама асобам, якія імі апякуюцца, і тым, хто адчувае страх заражэння.
- Адначасова, калі дазваляе стан здароў’я і не перашкаджаюць іншыя важныя прычыны, напрыклад, абавязковая праца ці хвароба, прымаць удзел у нядзельных і святочных Імшах і іншых, асабліва велікапосных, набажэнствах.
- Тых, хто карыстаецца дыспенсай або з важнай прычыны ці па стану здароў’я не можа фізічна ўдзельнічаць у святой Імшы, далучацца да яе з дапамогаю радыётрансляцыі з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі па нядзелях на першай праграме Беларускага радыё ў 8.15, а таксама відэатрансляцыі на інтэрнэт-партале Catholic.by у 8.15, 10.00, 11.30, 13.00 і 18.30, або ў іншых сродках масавай камунікацыі.
- Партал Catholic.by прадугледжвае таксама тэлетрансляцыі св. Імшы з мінскай архікатэдры па буднях у 7.15, 8.00 і 18.30.
- Пры немагчымасці ўдзелу ў св. Імшы маліцца дома і прымаць духоўную св. Камунію. Святарам неабходна растлумачыць вернікам, як гэта можна зрабіць.
- Кожны дзень у сем’ях ці асабіста ў гадзіну Божай Міласэрнасці ў 15.00 маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, і (або) у 20.30 святы Ружанец, каб супольна ахінуць усю краіну гэтымі традыцыйнымі для нашага народа малітвамі. Калі па важных прычынах прапанаваны час не адпавядае, то можна ўключыцца ў малітву ў любы іншы час.
- Святарам так арганізаваць споведзь у касцёлах і месцах, дзе знаходзяцца хворыя і інваліды, каб кожны мог паяднацца з Богам, Касцёлам і бліжнімі.
- Структурам Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas на ўсіх узроўнях аказваць дапамогу патрабуючым, асабліва закранутым хваробай каранавірусу і тым, хто знаходзіцца ў групе рызыкі.
- Усім няўхільна выконваць загады і распараджэнні службаў аховы здароў’я і грамадскага парадку.
ДАДЗЕНАЯ РАСПАРАДЖЭННЕ ДЗЕЙНІЧАЕ ДА ЯГО АДМЕНЫ!
11. Пры бочным алтары Маці Божай знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў на кветкі да Гробу Панскага. Стараемся быць адкрытымі дапамагчы кветкамі ўпрыгожць цямніцу і Гроб Панскі.
12. Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’ялную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
ІII-ая Нядзеля Вялікага посту – 15 сакавіка 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 16, Панядзелак — У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: Прыпадае гадавіна пасвячэння катэдральнага касцёла ў Мінску.
- 17, Аўторак — успамін св. Патрыка, біскупа.
- 18, Серада — успамін св. Кірыла Ерузалемскага, біскупа і доктара Касцёла.
- 19, Чацвер — урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Распарадак Святых Імшаў ў нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
- 20, 21, 22 сакавіка – у нашай парафіі рэкалекцыі адмяняюцца. Па прычыне карантыну ў Расіі і эпідэміі каронавіруса, айцец рэкалекцыяніст не зможа прыехаць з Расіі. Рэкалекцыі адбудуцца ў другім часе, які будзе пададзены пазней.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца, згодна з традыцыяй сённяшнія ахвяраванні збіраем на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
- Ад панядзелку пры алтары Маці Божай будзе выстаўлена скрыня для ахвяраванняў на кветкі да Гробу Панскага.
- 22 сакавіка – у наступную нядзелю ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы карытас.
- З 30 сакавіка па 3 красавіка запрашаем дзяцей з 3 па 7 клас весела і карысна правесці свой час на Вакацыях з Богам у нашым араторыі. Для запісу звяртацца да с. Дар'і да 27 сакавіка.
- З 28 на 29 сакавіка ў Чыровным Касцёля святых Сымона і Алены
г. Мінска адбудзецца дыяцэзіяльнае начное чуванне для моладзі. Запршаем і заахвочваем моладзь прыняць свой удзел у чуванні. - 1-3 мая ў г. Маладзечна адбудуцца чарговыя дыяцэзіяльныя дні моладзі Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі.
Рэкалекцыі 20-22 сакавіка часова адмяняюцца
- Катэгорыя: Аб'явы
Па прычыне каронавіруса і каранціна па ўсёй Расіі, айцец рэкалекцыяніст не зможа да нас прыехаць на рэкалекцыі!
Таму рэкалекцыі будуць адменены!
Просім гэту інфармацыю перадаць усім!
Калі ўсё будзе добра, то рэкалекцыі будуць у другім часе!
Калядные наведванні ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля 2020 г.
- Катэгорыя: Аб'явы
10.03.2020 – аўторак
вул. Пляханава:
дом 52/1 кв. 149, кв. 160, кв. 235, кв. 249, кв. 260, кв. 288, кв. 361, кв. 368, кв. 377, кв. 435, кв. 480;
11.03.2020 – серада
вул. Пляханава:
дом 56/1 кв. 121, кв. 186, кв. 357; дом 56/3 кв. 271;
дом 58/1 кв. 66;
12.03.2020 – чацвер
вул. Пляханава
дом 56/2 кв. 83, кв. 93, кв. 169, кв. 261, кв. 317;
дом 62 кв. 55, кв. 57;
13.03.2020 – пятніца
вул. Пляханава
дом 68/2 кв. 34, кв. 47, кв. 48, кв. 62, кв. 161, кв. 231;
14.03.2020 – субота
вул. Пляханава
дом 64 кв. 39; дом 66 кв. 58, кв. 59; дом 68/1 кв. 130;
дом 68/3 кв. 23, кв. 38; кв. 203, кв. 262
Увага!!!
Калі хто не зможа ў гэтыя дні прыняць святара, просім паведаміць аб гэтым у парафіяльным кіёску
тел. (17) 367 93 86