XXIX Звычайная нядзеля 16 кастрычніка 2022 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 17 кастрычніка, панядзелак – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
- 18 кастрычніка, аўторак – успамін св. Лукі, Евангеліста і апекуна ўсіх лекараў.
- 20 кастрычніка, чацвер – гадавіна біскупскага пасвячэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, памятаем пра яго ўсваіх малітвах.
- 22 кастрычніка, субота – успамін св. Яна Паўла ІІ, папы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Увага! Дзеці і падлеткі!! У хуткім часе адбудуцца восеньскія вакацыі!
Для дзяцей з 2 па 5 клас вакацыі будуць праходзіць з 31 кастрычніка па 4 лістапада ў араторыі. Прыводзіць дзяцей можна ў 8.00, аднак праграма дня будзе распачынаецца ў 9.00. Заканчэнне дня ў 16:00. Ахвяра за ўдзел у вакацыях – 40,00 BYN.
Калі хто мае складанасці з аплатай, просім звярнуцца да нас, каб атрымаць дапамогу ў вырашэнні гэтай справы.
Для падлеткаў 6-11 класаў вакацыі будуць праходзіць з 2 па 4 лістапада ў араторыі. Пачатак - у 17:30, заканчэнне - у 21:00. Ахвяра за ўдзел у вакацыях- 5,00 BYN.
Запісвацца на вакацыі можна да 28 кастрычніка ў кіёску нашай капліцы.
- У наступную нядзелю, 23 кастрычніка, пры нашым араторыі пройдуць чарговыя “РЭАЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ”. Пачатак у 15.00. Запрашаем моладзь з 6 па 11 клас.
- Запрашаем прыносіць ў парафіяльны кіёск спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых (выпамінкі), за якіх будзем маліцца на працягу месяца лістапада. Галоўная Св. Імша ў інтэнцыі памерлых будзе цэлебравацца 2 лістапада ў 19.00. Выпамінкі з імёнамі памерлых разпачнём зачытваць у 17.00.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з артыкулами на розныя хрысціянскія тэматыкі, літургічныя каляндары на новы 2023 год, а таксама лампадкі.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
XXVIIІ Звычайная нядзеля 9 кастрычніка 2022 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 11 кастрычніка, аўторак – успамін св. Яна XXIII, папы
- 13 кастрычніка, чацвер – успамін бл. Александрыны Марыі да Коста, апякункі салез’янаў супрацоўнікаў на Беларусі.
- 15 кастрычніка, субота – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 11 кастрычніка, субота – у 18.15 будзем маліцца на святым Ружанцы ў інтэнцыі за душы церпячыя ў чысцу, а таксама ў гэтай інтэнцыі ў 19.00 будзе цэлебравацца св. Імша. Запрашаем усіх, хто належыць да Апостальства ”Дапамога душам церпячым у чысцу” і ўсіх жадаючых.
- На працягу ўсяго кастрычніка запрашаем вернікаў маліцца на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою на Украіне.
- для усіх вернікаў па буднях - у 18 15
- для дзяцей і бацькоў па суботах - у 16.00.
- для моладзі па пятніцах - у 20.00 у будынку араторыя!
- На Святым Ружанцы молімся:
Запрашаем!
- На працягу ўсяго кастрычніка запрашаем прыносіць ў парафіяльны кіёск спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых (выпамінкі), за якіх будзем маліцца на працягу месяца лістапада. Галоўная Св. Імша ў інтэнцыі памерлых будзе цэлебравацца 2 лістапада ў 19.00. Выпамінкі з імёнамі памерлых разпачнём зачытваць у 17.00.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з артыкулами на розныя хрысціянскія тэматыкі.
- Пры нашым араторыі распачалiся катэхезы для студэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Катэхэзы праходзяць па серадах. Праводзяць іх кс. Алег Каралёў і сястра Ірына Барцэвіч.
- Па серадах запрашаем вернікаў і моладзь на малітву святога брэвярыя, якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.
Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ІІI Велікодная нядзеля 1 мая 2022 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 2 мая, панядзелак – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.
- 3 мая, аўторак – свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
- 5 мая, чацвер – прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 6 мая, пятніца – успамін св. Дамініка Савіо, апекуна міністрантаў, Савіо Клуба, дзяцей і моладзі. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 7 мая, субота - І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца. Запрашаем усіх, хто належыць да Жывога Ружанца.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- З 13 па 18 чэрвеня адбудуцца летнія вакацыі з Богам для дзяцей з 3 (скончаны) па 5 (скончаны) клас. Вакацыі будуць праходзіць на базе Рэлігійная міссіі “Карытас” у пасёлку "Ляскоўка", Бараўляны. Кошт удзелу - 60 рублёў. Колькасць месцаў абмежавана. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску.
- 14 мая, субота – у00 адбудзецца Сакрамаэнт першай споведзі для дзетак, якія 15 мая а 10.00 гадзіне прыступяць да першай Святой Камуніі. Споведзь будзе праходзіць ў нашай парафіяльнай капліцы. Просім бацькоў і хросных таксама прыступіць да Сакрамэнту споведзі, каб у лучнасці са сваімі дзеткамі перажываць Урачыстасць першай Святой Камуніі.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ІІ Велікодная нядзеля (Божай Міласэрнасці)
- Катэгорыя: Аб'явы
24 красавіка 2022 года
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 25 красавіка, панядзелак – свята св. Марка, евангеліста.
- 28 красавіка, чацвер – успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, прэзбітэра, а таксама св. Пятра Шанэля, прэзбітэра і мучаніка.
- 29 красавіка, пятніца – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
- 30 красавіка, субота – успамін св. Пія V, папы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Віншуем братоў і сясцёр праваслаўных са святам Змёртвыхпаўстання Хрыстова. Няхай любоў Уваскрослага Хрыста адорыць вас усімі патрэбнымі ласкамі.
- 1 мая, нядзеля – першы дзень маёвых набажэнстваў. Час асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы ў нашай святыні будуць адбывацца ў звычайныя дні а гадзіне 18.15 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У гэты ж дзень, 1 мая, а 16.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча для вернікаў, якія рыхтуюцца да Сакрамэнту Бежмавання.
- У якасці пастановы на Вялікі Пост ўсёй нашай парафіяй мы збіралі фінансавыя сродкі на набыццё неабходных рэчаў для дзяцей з прытулку, бацькі якіх пазбаўлены бацькоўскіх праў. Дзякуючы Вашай адкрытасці было сабрана 1885 рублёў. Выказваем шчырую падзяку кожнай асобе, якая адклікнулася да гэтай акцыі. Дзякуючы вашай адкрытасці дзецям куплены неабходныя рэчы: адзенне і абутак. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопіс “Авэ Марыя”, а таксама Бібліі.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ У ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
- Катэгорыя: Аб'явы
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР
14 красавіка
20.00 – святая Імша Вячэры Пана
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА
15 красавіка
18.00 – Крыжовы шлях вакол новай святыні
20.00 – Літургія Вялікай Пятніцы, Навэнна да Божай Міласэрнасці
ВЯЛІКАЯ СУБОТА
16 красавіка
Благаслаўленне страваў на Велікодны стол:
з 9.00 да 19.00 (кожныя паўгадзіны)
11.00 – Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі благаславіць стравы на велікодны стол
20.00 – св. Пасхальная Вігілія, Навэнна да Божай Міласэрнасці
ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ПАНА,
17 красавіка
6.30 — св. Імша з Рэзурэкцыйнай працэсіяй, Навэнна да Божай Міласэрнасці
10.00 — св. Імша
12.00 — св. Імша
19.00 – св. Імшы не будзе!