ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ, АЛЬБО НЯДЗЕЛЯ МУКІ ПАНА 24 сакавіка 2024 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 28 сакавіка. Вялікі Чацвер. Свята ўстанаўлення двух цудоўных Сакрамэнтаў: Святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень галоўная Св. Імша адбудзецца толькі ў 20 00. Пасля Св. Імшы адбудзецца адарацыя пры цямніцы Панскай.
- 29 сакавіка. Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень усім Касцёлам перажываем Літургію Мукі Пана, а таксама адарацыю крыжа. Пачатак Літургіі ў 20 00. Адарацыя і ўшанаванне Крыжа будзе адбывацца праз нізкі ўклон, альбо ўкленчванне на два калена, без уцалавання. У Вялікую Пятніцу абавязуе сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў. Таксама ў гэты дзень распачынаем навэнну да Божай Міласэрнасці.
- 30 сакавіка. Вялікая Субота. Пасхальная Вігілія. Пачатак у 20 00. Усіх удзельнікаў Вігіліі просім у гэты дзень узяць з сабой свечкі.
У Вялікую Суботу з 9.00 да 19.00 праз кожных 30 хвілін будзем асвячаць Вялікодныя стравы.
- 31 сакавіка. Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
Св. Імшы:
6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі: моладзь, дзяцей і ўсіх вернікаў нашай парафіі. Мужчынаў просім дапамагчы несці літургічныя пасхальныя рэчы: Пасхал, фігуру Уваскрослага Хрыста, бальдахім і харонгвіі.
10.00 – Св. Імша для ўсіх
12.00 – Св. Імша для ўсіх
19.00 - УВАГА! Св. Імшы НЕ будзе!!!
- 27 сакавіка, серада – у 18.00 адбудзецца сустрэча міністрантаў нашай парафіі, для падрыхтоўкі літургіі на трыдыум Пасхальны. Прысутнасць абавязковая!
- Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў мінулую нядзелю ахвяры збіралі на завяршэнне будаўніцтва нашай святыні. Збіраем на набыццё абсталявання для ўнутранага асвятлення новай святыні, кошт якога складае 73702 руб. За чатыры апошнія месяцы вернікамі было сабрана 35 830 руб. Засталося сабраць 37 872 руб. Пры галоўным алтары выстаўлены праект асвятлення, а таксама скрыня, у якую збіраем ахвяраванні для рэалізацыі гэтага праекта.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто на гэтым тыдні прыйшоў на суботнік дапамагчы ў прыбіранні тэрыторыі вакол нашай святыні да надыходзячых святаў. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
V Нядзеля Вялікага посту – 17 сакавіка 2024 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным калянадаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 19 сакавіка, аўторак – Урачыстаць св. Юзафа. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы і няма посту. Таксама у гэты дзень свае імяніны святкуе арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які запрашае ўсіх жадаючых з гэтай нагоды на Святую Імшу, якую ён будзе цэлебраваць у Мінскай Архікатэдры а 12 гадзіне..
- 24 сакавіка, нядзеля – Пальмовая (Вербная) Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 8.00, 10.00, 12.00, 16.00 і 19.00 У гэты дзень ахвяраванні збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі. Таксама пры выхадзе з нашай святыні, моладзь будзе збіраць ахвяраванні на патрэбы завяршэння рамонту араторыя. Просім быць зразумелымі і адкрытымі.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй ахвяры збіраем на набыццё абсталявання для ўнутранага асвятлення новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- 20 сакавіка, серада – у гэты дзень адбудзецца наведванне хворых нашай парафіі, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім духоўна падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Час наведвання будзем узгадняць тэлефанічна.
- 23 сакавіка, субота – у 15.00 адбудзецца чарговая фармацыйная сустрэча для хлопцаў, якія прагнуць стаць міністрантамі. Запрашаем таксама хлопцаў, хто яшчэ не запісаўся, але мае жаданне служыць пры алтары. Бацькоў просім дапамагчы сваім сынам ў гэтым рашэнні.
- 23 сакавіка, субота – а 9.00 гадзіне пры нашай святыні адбудзецца парафіяльны суботнік. Запрашаем вернікаў дапамагчы ў прыбіранні вакол святыні, каб падрыхтавацца да надыходзячых Велікодных Святаў.
- 23 сакавіка ў г. Смаргонь пройдзе 4я Аратарыяда падлеткаў з 5 па 7 клас (спартыўныя спаборніцтвы паміж салезіянскімі араторыямі Баларусі). На якой будуць прадстаўлены наступныя дысцыпліны:
- Настольны футбол
- Настольны Тэніс
- Шашкі
- Інтэлектуальны конкурс па біяграфіі кс. Боско
- Дартс
- Два капітаны
- Эстафеты
- Агульная спартыўная падрыхтоўка.
Пры нашым араторыі арганізоўваецца выязд для ўсіх тых, хто прагне прыняць удзел у аратарыядзе. Запісацца можна ў сясцер на катэхезе альбо ў ксяндза Алега.
- З 25 па 27 сакавіка для дзяцей і падлеткаў пры нашым араторыі пройдуць вясеннія вакацыі з Богам.
- дзеці 2 – 5 класс – з 9.00 да 16.00 (араторый будзе адчынены з 8.00). Ахвяра за удзел для дзяцей – 35 руб.
- падлеткі – з 17.00 да 21.00., Ахвяра за удзел для падлеткаў – 10 руб.
Тых, хто мае фінансавыя складанасці, але прагне прыняць удзел у вакацыях з Богам, просім звяртацца да ксяндза Алега. Запісацца можна у кіёску, альбо анлайн у інстаграме араторыя. Запрашаем!
Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі вернікаў ў наступных рэчах:
- уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў).
- дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед.
Усіх, хто хоча і прагне дапамагчы ў гэтым, просім звяртацца ў закрыстыю.
- У маі месяцы ў нашай парафіі адбудзецца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Хто яшчэ не прыступаў да гэтага Сакрамэнту, аднак мае жаданне, можа звярнуцца ў закрыстыю і запісацца на падрыхтоўку. Падрыхтоўка проходзіць па нядзелям у 16.30 у будынку капліцы.
- Рыхтуемся да Вербнай нядзелі. Запрашаем вернікаў дапамагчы ва ўпрыгожванні вербаў. Падрыхтаваныя кветкі, вербы і стужкі можна ўзяць у памяшканні пры закхрыстыі. Гатовыя вербы можна прыносіць у захрыстыю.
- На гэтым тыдні калядныя наведванні завяршаюцца па праспекту Ракасоўскага. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не можа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю любоў i ўзаемапаразуменне, перажыць нешта незвычайнае, а таксама тыя сужэнствы, якiя маюць часовыя цяжкасцi ў сваiх адносiнах, сардэчна запрашаем прыняць удзел у Сужэнскiх Рэкалекцыях, якiя праводзiць рух "Сужэнскiя Сустрэчы". Адбудуцца яны з 5 па 7 красавіка ў ЦЭНТРЫ “КАРЫТАС” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян. Каб больш даведацца пра рэкалекцыi i запiсацца на iх, глядзiце калі ласка iнфармацыю на дошцы аб’яў.
- Інфармацыя для закаханых пар. З 9 красавіка стартуе цыкл вечароў для закаханых, які правядзе рух “Сужэнскія сустрэчы”. Удзельнічаць у іх могуць пары, якія сустракаюцца, а таксама тыя, якія вырашылі стварыць сям’ю, Гэта плённы, цікавы і рамантычны час, які дапаможа глыбей пазнаць і зразумець адзін аднаго. Вечары будуць праходзіць анлайн, такім чынам ў іх могуць удзельнічаць закаханыя пары з розных куткой Беларусі. Нумар тэлефона для запiсу можна даведацца на дошцы аб’яў.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
IV Нядзеля Вялікага посту – 10 сакавіка 2024 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным калянадаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 12 сакавіка, аўторак – успамін благаслаўлёнага Луіджэ Арыёнэ, святара
і супрацоўніка салезіянскай сям’і. - 16 сакавіка, субота – гадавіна пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Мінску.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- У лучнасці з усім Касцёлам распачалі навэнну да св. Юзафа. Навэнна будзе адбывацца пасля св. Імшаў у 8.00 і 19.00 пры фігуры св. Юзафа.
- 16 сакавіка, субота – у 15.00 адбудзецца чарговая фармацыйная сустрэча для хлопцаў, якія прагнуць стаць міністрантамі. Запрашаем таксама хлопцаў, хто яшчэ не запісаўся, але мае жаданне служыць пры алтары. Бацькоў просім дапамагчы сваім сынам ў гэтым рашэнні.
- У ноч з 16 на 17 сакавіка ў мінскім Катэдральным Касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі на тэму «Вялікі тыдзень». Да ўдзелу ў чуванні запрашаюць усіх жадаючых.
- 17 сакавіка, нядзеля – пасля св. Імшы на 12.00 у будынку нашага араторыя адбудзецца свята для мужчын і хлопцаў у гонар св. Юзафа. Запрашаем усе сем’і, каб падтрымаць мужчын і хлопцаў у спартыўных спаборніцтвах. Жанчын просім прынесьці з сабой штосьці салодкае.
- 17 сакавіка прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй ахвяры будзем збіраць на завяршэнне будаўніцтва нашай святыні. Збіраем на набыццё абсталявання для ўнутранага асвятлення новай святыні. Кошт складае 73702 руб. За чатыры апошнія месяцы вернікамі было сабрана 29 780 руб. Засталося сабраць 43 922 руб. Пры галоўным алтары выстаўлены праект асвятлення, а таксама скрыня, у якую збіраем ахвяраванні для рэалізацыі гэтага праекта.
- 23 сакавіка ў г. Смаргонь пройдзе 4я Аратарыяда падлеткаў з 5 па 7 клас (спартыўныя спаборніцтвы паміж салезіянскімі араторыямі Баларусі). На якой будуць прадстаўлены наступныя дысцыпліны:
- Настольны футбол
- Настольны Тэніс
- Шашкі
- Інтэлектуальны конкурс па біяграфіі кс. Боско
- Дартс
- Два капітаны
- Эстафеты
- Агульная спартыўная падрыхтоўка.
Пры нашым араторыі арганізоўваецца выязд для ўсіх тых, хто прагне прыняць удзел у аратарыядзе. Запісацца можна ў сясцер на катэхезе альбо ў ксяндза Алега.
- З 25 па 27 сакавіка для дзяцей і падлеткаў пры нашым араторыі пройдуць вясеннія вакацыі з Богам.
- дзеці 2 – 5 класс – з 9.00 да 16.00 (араторый будзе адчынены з 8.00). Ахвяра за удзел для дзяцей – 35 руб.
- падлеткі – з 17.00 да 21.00., Ахвяра за удзел для падлеткаў – 10 руб.
Тых, хто мае фінансавыя складанасці, але прагне прыняць удзел у вакацыях з Богам, просім звяртацца да ксяндза Алега. Запісацца можна у кіёску, альбо анлайн у інстаграме араторыя. Запрашаем!
Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі вернікаў ў наступных рэчах:
- уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў).
- дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед.
Усіх, хто хоча і прагне дапамагчы ў гэтым, просім звяртацца ў закрыстыю.
- Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для сацыяльнага дому ў вёсцы Багданава, у якім пражываюць дзеці-сіроты і адзінокія пажылыя людзі. Сацыяльны дом знаходзіцца пад кіраўніцтвам сястры Лены і яе супрацоўнікаў. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
- У маі месяцы ў нашай парафіі адбудзецца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Хто яшчэ не прыступаў да гэтага Сакрамэнту, аднак мае жаданне, можа звярнуцца ў закрыстыю і запісацца на падрыхтоўку. Падрыхтоўка проходзіць па нядзелям у 16.30 у будынку капліцы.
- Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім духоўна падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску да 17 сакавіка.
- Рыхтуемся да Вербнай нядзелі. Запрашаем вернікаў дапамагчы ва ўпрыгожванні вербаў. Падрыхтаваныя кветкі, вербы і стужкі можна ўзяць у памяшканні пры закхрыстыі. Гатовыя вербы можна прыносіць у захрыстыю.
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні будуць працягвацца па праспекту Ракасоўскага. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не можа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
Распарадак рэкалекцый на Вялікі Пост 2024 у парафіі Святога Яна Хрысціцеля г. Мінска (Серабранка)
- Катэгорыя: Аб'явы
І дзень
1 сакавіка, пятніца
18.00 – крыжовы шлях для ўсіх вернікаў.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
20.00 – крыжовы шлях і рэкалекцыйная навука для моладзі.
ІІ дзень
2 сакавіка, субота
08.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
11.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для колаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве.
12.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Фацімскі Ружанец
16.00 – крыжовы шлях з рэкалекцыйнай навукай для дзетак.
18.00 – магчымасць прыступіць да Сакрамэнту Споведзі.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
20.30 – навука для моладзі, Салезіянаў Супрацоўнікаў, Адкрытых Сэрцаў і для ўсіх жадаючых вернікаў.
ІІІ дзень
3 сакавіка, нядзеля
08.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
10.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для маладых сем’яў.
11.20 – песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.
12.00 – Св. Імша (Сумма) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
18.15 – Нешпары з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. (заканчэнне рэкалекцый)
I Нядзеля Вялікага посту– 18 лютага 2024 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 22 лютага, чацвер – Свята Катэдры Св. Пятра, Апостала.
- 23 лютага, пятніца – успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
- 24 лютага, субота - паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. У гэты дзень праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў на прыканцы кожнай св. Імшы можна будзе атрымаць урачытсае благаслаўленне з магчымасцю атрымаць патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы ў 20.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 25 лютага, нядзеля – пасля св.Імшы на 10.00 запршаем дзяцей з 2 па 5 клас на чарговую сустрэчу ў араторый. Для вас падрыхтавана цікавая праграма.
- Для дзяцей і моладзі нашай парафіі аб’яўляецца конкурс на прыгажэйшую вярбу. Конкурс вербаў пройдзе 18 сакавіка. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
- Пачынаючы з 19 лютага, пры алтары Езуса Міласэрнага будзе знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць перажыць Вялікі Пост без ужывання алкаголю.
- Пастановай на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для сацыяльнага дому ў вёсцы Багданава, у якім пражываюць дзеці сіроты і адзінокія пажылыя людзі. Сацыяльны дом знаходзіцца пад кіраўніцтвам сястры Лены і яе супрацоўнікаў. Пачынаючы з 19 лютага, пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
- Усёй парафіяй збіраем на набыццё абсталявання для ўнутранага асвятлення нашай новай святыні. Кошт складае 73702 рублёў. За тры апошнія месяцы вернікамі было сабрана 22 336 рублёў. Засталося сабраць 51 366 рубёўл. Пры галоўным алтары выстаўлены праект асвятлення і скрыня для ахвяраванняў на рэалізацыю гэтага праекта.
- Вялікапостныя рэкалецыі ў наша парафіі адбудуцца: 1, 2, 3 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе айце Павел Раманчук, францішканін. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
- Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
- Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
- Песні жальбы – па нядзелях у20.
- У маі месяцы ў нашай парафіі адбудзецца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Хто яшчэ не прыступаў да гэтага Сакрамэнту, аднак мае жаданне, можа звярнуцца ў закрыстыю і запісацца на падрыхтоўку. Падрыхтоўкі будуць проаходзиць па нядзелям у 16.30. Першая сустрэча адбудзецца ў наступную нядзелю 25 лютага ў будынку капліцы.
- У парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” і Бібліі.
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па праспекту Ракасоўскага. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не можа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы завяршэння будаўніцтва нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!