Калядные наведванні ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля на 2020 год
- Катэгорыя: Аб'явы
21.01.2020 - аўторак
вул. Якубава
дом 6 кв. 13; кв. 25; кв. 99; кв.119, кв. 144; кв. 201;
дом 16 кв. 1; дом 18 кв. 54; дом 22 кв. 104;
22.01.2020 - серада
вул. Якубава
дом 24 кв. 167, кв. 284(змяніўся нумар тэлефону, не можам дазваніцца), кв. 377, кв. 382 дом 24 кв. 381, кв. 382; дом 28 кв. 228, кв. 293, кв. 318, кв. 387;
24.01.2020 – пятніца
вул. Якубава
дом 30 кв. 43(змяніўся нумар тэлефону, не можам дазваніцца),
кв. 306, кв. 409, кв. 472, кв. 500; (змяніўся нумар тэлефону, не можам дазваніцца)
25.01.2020 – субота
вул. Якубова
дом 32 кв. 29, кв. 54, кв. 92(змяніўся нумар тэлефону, не можам дазваніцца), кв. 149 (змяніўся нумар тэлефону, не можам дазваніцца), кв. 244,
Увага!!!
Калі хто не зможа ў гэтыя дні прыняць святара, просім паведаміць аб гэтым у парафіяльным кіёску
тел. (17) 367 93 86
ІІ-ая Звычайная нядзеля 19 студзеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:
- 20, Панядзелак – успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка, а таксама св. Себасцьяна, мучаніка.
- 21, Аўторак – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
- 22, Серада – успамін св. Вінцэнта, дыякана і мучаніка, а таксама бл. Лауры Вікуніі, апякункі разбітых сем’яў.
- 24, Пятніца – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, а таксама апекуна ўсёй Салезіянскай сям’і.
- 25, Субота – свята навяртання св. Паўла, апостала. Гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа Юрыя Касабуцкага. Памятаем аб ім у сваіх малітвах. Таксама ў гэты дзень прыпадае дзень малітваў аб еднасці ўсіх хрысціянаў. Галоўная ўрачыстае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных канфесій адбудзецца а 19.00 гадзіне ў Архікатэдральнай Святыні. Заахвочваем і запрашаем да гэтай малітвы ўсіх нашых вернікаў.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 20 студзеня ў панядзелак сёстры салезіянкі запрашаюць дзяўчат на чарговую сустрэчу па тэме: "Святасць жанчыны". Пачатак у 19:00, вул. Пляханава 53 кв.12.
- У чацвер 23 студзеня ў 1 кабінеце адбудзецца катэхэза для бацькоў першакамунійных дзяцей (другі год падрыхтоўкі). Пачатак катэхэзы ў 20:00
- 24 студзеня у пятніцу ва ўспамін св. Францішка Сальскага будзем святкаваць свята заступніка ўсёй нашай парафіяльнай і салезіянскай сям’і. У часе св. Імшы будзем асвячаць мёд, а пасля Св. Імшы запрашаем усіх вернікаў на салодкі пачастунак у наш араторый. Шаноўных гаспадыняў просім напячы розных бліноў, каб таксама падзяліцца ў свята сваімі Божымі талентамі.
- У наступную нядзелю 26 студзеня запрашаем дзяцей і бацькоў у араторый на спартыўнае свята і салодкі пачастунак.
- Увага!!! Урачыстасць св. Яна Боско ў гэтым годзе ў нашай парафіі будзем святкаваць 2 лютага. Галоўная ўрачыстая Св. Імша адбудзецца а 10.00 гадзіне, на якую запрашаем усіх вернікаў і гасцей. Таму 2 лютага св. Імшы на 12.00 гадзіну не будзе, паколькі ў гэтым часе дальнейшы працяг урачыстасці будзем святкаваць у нашым араторыі. Просім усіх вернікаў на гэтую ўрачыстасць прынесці штосьці салодкае.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым кіёску грамнічныя свечкі, а таксама розныя рэлігійныя рэчы.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’ялную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!!!
Свята Хросту Пана – 12 студзеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 13, Пн. – успамін св. Гілярыя, біскупа і доктара Касцёла.
- 17, Пт. – успамін св. Антонія, абата.
З жыцця і падзей нашай парафіі і араторыя:
- 18, Сб. – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі: За душы церпячыя ў чысццу. Запрашаем да малітвы ўсіх вернікаў!
- 19, Ндз. – прыпадая ІІІ-ая Нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі, ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай святыні.
- Калядныя наведванні ў нашай парафіі разпачынаем на гэтым тыдні ад вуліцы Малініна. Дакладныя адрасы наведвання будзем узгадняць тэлефанічна. Просім да каляднага наведвання падрыхтаваць: крыжык, альбо абраз, запаленыя свечкі, Св. Пісанне і свянцоную ваду.
- У рамках падрыхтоўкі да святкавання ўрачыстасці заснавальніка салезіянскай сям’і, будзе арганізаваны паказ фільма пра Св. Яна Боско. У араторыі прагляд адбудзецца ў суботу 18 студзеня. Пачатак а 18.00 гадзіне. У касцёле адбудзецца сёння а 17.00 гадзіне. Запрашаем да прагляду ўсіх вернікаў, каб яшчэ больш глыбей запазнаёміцца з жыццёрысам Св. Яна Боско.
- Катэхэза на гэтым тыдні для дзяцей і моладзі будзе адбывацца ў навучальных памяшканнях нашай капліцы.
- Закончваецца святочны перыуд і разпачынаецца звычайны. На гэтым тыдні запрашаем усіх вернікаў дапамагчы разабраць святочныя ўпрыгожванні ў нашай святыні, а таксама побач яе.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяравнні складзеныя вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
Нядзеля — свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:
- 31, Аўт. – успамін св. Сылвэстра І, папы, а таксама заканчэнне 2019 года. У гэты дзень а 23.00 гадзіне ў нашай парафіі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзе будзем дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі ў 2019 годзе, а таксама перапрашаць за нашыя знявагі і прасіць аб патрэбныя ласкі на 2020 год. А поўначы Новы 2020 год сустрэнем Святой Імшой. Запрашаем і заахвочваем да ўдзелу ўсіх вернікаў. Пры яслях стаіць скрыня ў якую можна складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні. У гэты дзень за прачытанне гімну Цябе Бога праслаўляем….., як падзяка Богу за атрыманыя ласкі, можна атрымаць поўны адпуст.
- 1, Ср. – Урачыстасць Св. Багародзіцы Марыі. Святыя Імшы: 8.00; 11.00; 19.00. У гэты дзень за прачытанне гімну да Духа Св., можна атрымаць поўны адпуст.
- 2, Чц. – Успамін Базылія Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў
і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ы чацвер месяца, молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця. А 18.00 гадзіне будзем маліцца ў гэтай інтэнцыі на Святым Ружанцы. Запрашаем! - 3, Пт. – Успамін Найсвяцейшага Імя Езуса. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і грахі ўсяго свету. А 17.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсв. Сакрамэнту. Запрашаем! У гэты дзень, дзень свайго нараджэння адзначае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Памятаем аб ім
у малітве. - 4, Сб. – Прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне адбудзецца Св. Імша ў інтэнцыі руху “Жывы ружанец”, а таксама змена таямніц ружанцовых.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!!!
АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ 2019 ГОДА Ў ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
- Катэгорыя: Аб'явы
13 снежня - пятніца
19.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (пачатак рэкалекцый)
20.30 Спатканне і навука для моладзі
14 снежня - субота
7.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (Рараты)
11.00 Св. Імша з навукай для колаў парафіяльных: Жывы ружанец, Легіён Марыі, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве, дапамога душам чысцовым.
17.00 Салезіянская сям’я – SDB, FMA, ASC, AC, ADMA
18.00 Выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і пакутнае набажэнства.
19.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх.
20.30 Спатанне і навука для мужчын
15 снежня – нядзеля
8.00 Св. Імша на польскай мове з агульнай навукай для ўсіх
10.00 Св. Імша з навукай для дзяцей і сямей
12.00 Св. Імша Сумма з агульнай навукай для ўсіх
18.00 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту – Адарацыя – на заканченне Нешпары.
19.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (заканчэнне рэкалекцый)