І-ая Нядзеля Адвэнту – 1 снежня 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 3, Аўт. – Успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара.
- 4, Ср. – Успамін св. Яна Дамаскіна, святара і доктара Касцёла.
- 5, Чц. – Успамін св. Філіппа Рынальді, святара салезіяніна. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ы чацвер месяца, молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага, так і святарскага жыцця. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца на Святым Ружанцы а 18.00 гадзіне ў нашай святыні. Запрашаем!
- 6, Пт. – Успамін св. Мікалая, біскупа. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету. Ад гадзіны 17.00 да гадзіны 18.45 у нашай парафіі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
- 7, Сб. – Успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца.
- 9, Пн. – УСІМ КАСЦЁЛАМ БУДЗЕМ СВЯТКАВАЦЬ УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Такама ў гэты дзень будзем святкаваць чарговую гадавіну паўстання нашай парафіі і нашага араторыя. Св. Імшы 7.00; 11.00; 19.00.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Распачаўся час Адвэнту, час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння. Як пастанову на час Адвэнту для ўсёй нашай парафіі выбіраем: “Збіраем ахвяраванні на дахарчаванне дзецям вуліцы ў Бангладэш”. Пры галоўным алтары на працягу ўсяго Адвэнту будзе знаходзіцца скрыня ў якую будзем збіраць ахвяраванні.
- У лучнасці з усім Касцёлам знаходзімся ў навэнне да Беззаганнага Зачацця. Навэннай у нашай парафіі будзем маліцца кожны дзень па 8 снежня, на прыканцы вячэрняй св. Імшы. Запрашаем!
- Таксама пры алтары Маці Божай будзе знаходзіцца скрыня ў якую, як кожны год, можна будзе складаць на працягу ўсяго тыдня, да 9 снежня, просьбы, падзякі і перапрашэнні якія будзем ахвяроўваць Марыі ва УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.
- Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 13,14,15 снежня. Абвяшчаць іх будзе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Распарадак Рэкалекцый знаходзіцца пры ўваходзе да нашай Святыні.
- Раратнія Св. Імшы ў нашай Святыні будуць адбывацца кожны будні дзень у 6.55. Запрашаем і заахвочваем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
- У часе Адвэнту просім усіх вернікаў паклапаціцца пра адзінокіх і хворых людзей, запрашаючы да іх святара з Сакрамэнтамі Споведзі, Намашчэння хворых і Святой Камуніі. Падаць спіскі можна ў нашым парафіяльным кіёску.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі, літургічныя каляндары на 2020 год, а таксама свечкі карытас – ахвяраванні з якіх пойдуць на патрэбы бедных.
- Просім таксама ўсіх нашых вернікаў ахвяраваць малітву Навэнны да БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ ў інтэнцыі развязання складаных цяжкасцяў пасля пажара звязаных з нашай капліцай і будовай нашай святыні. Божа адудзяч!
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні.
З жыцця і падзей нашага араторыя:
- У Аўторак 3 снежня ў араторыі адбудзецца сямейная катэхэза для дзяцей і бацькоў (першы год падрыхтоўкі да святой Камуніі). Пачатак катэхэзы ў 19:30 у араторыі.
- У наступную нядзелю 8 снежня запрашаем дзяцей і бацькоў у араторый пасля святой Імшы на 10:00 на свята святога Мікалая. Для ўваходу на свята кожнаму члену сям'і трэба мець якісьці знак адрознення, характарны для іх.
- 7-8 снежня ў нашай парафіі будуць праходзіць Разважанні аб добрай смерці для студэнтаў і старэйшай моладзі. Пачатак у суботу а 17.00 гадзіне. Для запісу звяртацца да кс. Алега.
33-ая Звычайная Нядзеля – 17 лістапада 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 20, Серада — успамін св. Рафала Каліноўскага, прэзбітэра.
- 21, Чацвер – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 22, Пятніца — успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы. Асаблівым чынам памятаем у гэты дзень у сваіх малітвах усіх нашых арганістаў і ўдзельнікаў хароў.
- 23, Субота — успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама ўспамін св. Калюмбана, абата.
- 24, Нядзеля - Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы духоўнай семінарыі.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Нядзеля – а гадзіне 11.30, у нашым араторыі, усёй нашай парафіяй будзем святкаваць два цудоўных Свята: Свята Хрыста Валадара, а таксама свята Св. Цыцыліі. Таму ў гэты дзень усіх запрашаем на Св. Імшу на 10.00 гадзіну.
Св Імшы а 12.00 гадзіне не будзе.
У часе свята адбудзецца Святочны канцэрт, у гонар успаміну Св. Цэцыліі. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў.
- На 24 лістапада ў парафіі аб’яўляецца конкурс найсмачнейшага і найпрыгажэйшага каравая і тарта. Пераможцаў чакаюць цудоўныя і таямнічыя ўзнагароды. Заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе ўсіх вернікаў. Караваі і тарты прыносім 24 лістапада ў араторый.
- УВАГА! Працягваецца конкурс для дзяцей! У лістападзе месяцы сярод дзяцей і падлеткаў аб’яўляем конкурс адвэнтавых календароў. Умовы ўдзелу можна прачытаць на дошцы аб’яў. Працы прымаюцца да 24 лістапада.
- Чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да першай Святой Камуніі адбудзецца ў чацвер 21 лістапада а 20:00 гадзіне ў касцёле ў 1 класе.
- Увага для студэнтаў і працуючай моладзі! На гэтым тыдні катэхэза будзе сумеснай і адбудзецца ў сераду 20 лістапада ў касцёле ў форме адарацыі і разважання над Словам Божым з будучай нядзелі.
- Чарговае спатканне для міністрантаў і кандыдытаў у міністранты, адбудзецца ў пятніцу 22 лістапада а гадзіне 17.30 у касцёле.
- У наступную нядзелю, падчас свята Хрыста Валадара і св. Цэцыліі, моладзь будуць прадаваць пячэнне і іншыя салодкія рэчы уласнага вырабу. Атрыманыя сродкі пойдуць на патрэбы дальнейшай фармацыі маладога чалавека.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!
32-ая Звычайная Нядзеля – 10 лістапада 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 11, Панядзелак — успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
- 12, Аўторак — успамін св. Язафата, біскупа і мучаніка.
- 13, Серада – успамін бл. Артэмідэ Дзатті, салезіяніна
- 15, Пятніца – успамін св. Альбэрта Вялікага, біскупа і доктара Касцёла, а таксама ўспамін бл. Магдалено Морано, салезіянкі.
- 16, Субота — Свята Найсв. Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
- 17, Нядзеля – прыпадая 3-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 16, Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя за душы церпячыя ў чысцу. Запрашаем!
- 24, Нядзеля – а гадзіне 11.30, у нашым араторыі, усёй нашай парафіяй будзем святкаваць два цудоўных Свята: Свята Хрыста Валадара, а таксама свята Св. Цыцыліі. Таму ў гэты дзень усіх запрашаем на Св. Імшу на 10.00 гадзіну. Св Імшы а 12.00 гадзіне не будзе. У часе свята адбудзецца Святочны канцэрт, у гонар успаміну Св. Цэцыліі. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў.
- На 24 лістапада ў парафіі аб’яўляецца конкурс найсмачнейшага і найпрыгажэйшага каравая ці тарта. Пераможцаў чакаюць цудоўныя і таямнічыя ўзнагароды. Заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе ўсіх вернікаў. Караваі і тарты прыносім 24 лістапада ў араторый.
- 17, Нядзеля – а 17.00 гадзіне адбудзецца чарговая катэхэза для дарослых. Запрашаем!
- Памятаем, што на працягу ўсяго месяца лістапада молімся кожны вечар а 18.00 гадзіне на Святым Ружанцы за нашых блізкіх памерлых. Запрашаем усіх да малітвы!
- Чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх распачалі падрыхтоўку да першай Святой Камуніі (першы год падрыхтоўкі) адбудзецца ў чацвер 14 лістапада ў 20:00 у касцёле у 1 класе.
- УВАГА! Конкурс для дзяцей! У лістападзе месяцы сярод дзяцей і падлеткаў аб’яўляем конкурс адвэнтавых календароў. Умовы ўдзелу можна прачытаць на дошцы аб’яў. Працы прымаюцца да 24 лістапада.
- У наступную нядзелю запрашаем дзяцей і іх бацькоў пасля святой Імшы на 10:00 у араторый на сямейныя спартыўныя гульні. Уваход у спартыўным абутку і з добрым настроем.
- Выказваем яшчэ раз шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да дня адзінства салезіянскай сям'і, які адбыўся ў нашай парафіі. Божа адудзяч кожнаму дабрачынцы.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэрыяльную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!
31-ая Звычайная нядзеля 3 лістапада 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 4, Панядзелак — успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
- 7, Чацвер – І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцелам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манасскага, так і святарскага жыцця.
- 9, Субота — свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 7 лістапада а 12.00 гадзіне ў еднасці з ўсёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ў еднасці з усімі нашымі вернікамі будзем святкаваць Свята “Еднасці Салезіянскай сям’і”. Свята разпачнецца Св. Імшой. Запрашаем усіх! Калі хто можа прынесці штосьці з салодкага да гарбаты, будзем вельмі ўдзячныя.
- 9, Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі руху “Маці Божай патронкі добрай смерці”. Запрашаем!
- На працягу ўсяго месяца лістапада ў нашай святыні а 18 00 гадзіне будзем маліцца за нашых блізкіх памерлых. Запрашаем усіх да супольнай малітвы!
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!