Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Дзіцячы Араторый

13 лістапада ў мінскім араторыі св. Яна Боско распачаў сваю дзейнасць «Клуб Святога Дамiнiка Савiо» («Савiо-клуб»). Першымi ўдзельнiкамi «Савiо-клуба» сталi сем хлопцаў i пяць дзяўчат, якiя з дапамогай кiраўнiка «Савiо-клуба» ксяндза Iвана Огара SDB i анiматараў iмкнуцца дасягнуць святасцi па прыкладзе св. Дамiнiка Савiо.

3 лістапада ў мінскім араторыі адбылося Свята восеньскіх імяніннікаў для дзяцей і іх бацькоў.

Мінскі араторый сабраў дзяцей на восеньскія канікулы«Вакацыі з Богам» адбыліся з 31 касрычніка па 4 лістапада ў салезіянскім араторыі св. Яна Боско ў Мінску. Дэвізам гэтых дзён  былі словы: «Тата, мама, Бог і я — гэта лепшая сям’я!».

У араторыі пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адзначылі Дзень МаціСвята, прымеркаванае да Дня маці, прайшло 16 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско.

З 4 па 8 студзеня 2016 года ў салезіянскім Араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску праходзілі зімовыя Вакацыі з Богам. Тэма вакацый была: “Святыя ў маім жыцці”. Усе пяць дзён дзеці знаёміліся з жыццём святых дарагіх салезіянскай сям’і, гулялі ў цікавыя гульні і разважалі над рознымі тэмамі, сярод якіх былі пакорнасць, адкрытасць, міласэрнасць, ахвярнасць і спагада.

1 лістапада 2015 года адбылося свята Усіх Святых у мінскім араторыі імя св. Яна Боско. Свята распачалося св. Імшой а 10 гадзіне, падчас якой кс.Іван Огар SDB спытаў у дзяцей, што такое святасць, хто такі святы чалавек, як мы можам стаць святымі. Дзеці адказалі, што дзеля таго, каб стаць святым, трэба рабіць добрыя ўчынкі і выконваць 10 Божых запаведзяў. Кс. Іван прыпомніў, што кожны можа стаць святым, добра выконваючы свае штодзённыя абавязкі.

З 26 па 30 кастрычніка 2015 года ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску праходзілі восеньскія вакацыі з Богам. Тэма вакацый была “ Падарожжа з Марыяй па старонках Бібліі”. Усе пяць дзён дзеці знаёміліся з жыццём Марыі,гулялі ў цікавыя гульні і разважалі над Радаснымі таямніцамі Ружанца.

11 кастрычніка 2015 у мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для мам. Яно распачалося св. Імшой а 10 гадзіне, падчас  якой кс.Іван Огар нагадваў пра тое, што варта мець мудрасць, каб дасягнуць неба. Святар прапанаваў дзецям умець дзяліцца сваімі талентамі, а дарослым нагадаў, што не важна, колькі багацця ў цябе матэрыяльнага, а колькі багацця ў цябе ў сэрцы.

Апошнія аднаўленні раздзела: Дзіцячы Араторый

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску