Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Дзіцячы Араторый

19 красавіка ў араторыі св.Яна Боска ў Мінску адбылося спартыўнае свята. Свята распачалося св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB.
 

19 сакавіка ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылася ўрачыстасць св. Юзафа – апекуна святой сям’і. І таму, 22 сакавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска адбылося  свята для тат.

15 лютага 2015 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска адбыўся дзіцячы карнавал пад назвай “Следства вядуць калабкі, альбо ў пошуках радасці “. Гэтае свята распачалося св. Імшой, падчас якой было зачытана пастырскае пасланне св. Айца Францішка на вялікі Пост. У гэтым пасланні св. Айцец падкрэслівае тое, што ў цяперашнім свеце прысутнічае абыякавасць да Бога і людзей. Папа Францішак заклікае ўсіх нас весці барацьбу з абыякавасцю ў нашых сем’ях і парафіях. Таксама нагадвае тое, што Бог не абыякавы да свету —Ён любіць яго да такой супені, што аддае свайго Сына для збаўлення кожнага чалавека.

  7 снежня мінскі араторый імя св. Яна Боска пры парафіі св. Яна Хрысціцеля наведаў св. Мікалай, якога шчыра чакалі сабраныя дзеткі. Распачалася святочная праграма св. Імшой, падчас якой вернікі разам з кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB разважалі над тэмай чакання.

  
Лагер для дзяцей праводзіўся з 27 па 31 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св.Яна Боско. Напрацягу пяці дзён дзеткі разам з с. Люцыяй Бальцэвіч FMA, кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, аніматармі і памочнікамі аніматараў бліжэй знаёміліся з Бібліяй, дакладней – са Старым Запаветам. 

З 14 па 25 ліпеня ў мінскім араторыі імя св.Яна Боско праходзілі канікулы з Богам для дзяцей ад 6 да 14 гадоў. Сёлета прыклад святасці ўдзельнікі лагера бралі ў святога Дамініка Савіо, які аднойчы пастанавіў: “Лепш мне памерці, чым зграшыць!”. І ў пятнадцацігадовага святога атрымалася споўніць сваё пастанаўленне, бо заўсёды падчас зямнога жыцця даваў добрае сведчанне не толькі аднагодкам, але і старэйшым людзям, якія ведалі Дамініка.

Падчас дзесятага дня лагера мы разважалі над тым, што Неба з'яўляецца найвялікшай ўзнагародай для кожнага чалавека. І, калі мы ведаем, што напрыканцы зямнога шляху нас чакае кавалачак Неба, то мы будзем з радасцю прымаць усе клопаты і цяжкасці, якія нас напаткаюць.  Таксама, падчас працы па групах дзеткі вызначылі, што ўзнагарода можа быць як матэрыяльная, так і духоўная. І кожны чалавек павінен імкнуцца да ўзнагароды, гэта значыць, даводзіць справу да канца, каб спадзявацца на добры вынік.

 У перадапошні дзень лагера мы разважалі над тэмай сяброўства. Кс. Павел Шчарбіцкі SDB у казанні адзначыў, што да Неба ніхто не ідзе адзін, заўсёды побач з намі ідуць нашыя сябры. Але, на жаль, у пекла таксама ніхто не ідзе адзін, менавіта пагэтаму вельмі важна не забывацца пра малітву ў інтэнцыі добрых сяброў. Бо кожны з нас, як галінка, калі мы будзем адны, нас будзе лягчэй зламаць, а калі мы будзем разам са сваімі сябрамі, мы будзем мацнейшымі.

 

Апошнія аднаўленні раздзела: Дзіцячы Араторый

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску