"Небасхіл"
{audio autostart}http://serebranka.sdb.by/nebasxil/Nebasxil.mp3{/audio}
Я гляджу на небасхіл,
У аблоках Цябе бачу.
У праменях сонца Ты
Асвятляеш усю зямлю,
Прабачаеш мне грахі,
Міласэрнасць спасылаеш.
І Цябе, мой мілы Пане,
Усім сэрцам я люблю…
Парафіяльны музычны гурт "Небасхіл" існуе ўжо шмат год (нарадзіўся ў 2006 годзе). Мае ўжо шмат творчых поспехаў, ездіць на гастролі па Беларусі, мае сваіх прыхільнікаў. Вось нарэшце ён з'явіўся і на парафіяльнай старонцы ў сеціве!
Гурт выступае як у сваёй парафіі, так і ў іншых каталіцкіх парафіях Беларусі, але мы таксама з радасцю адгукаемся і на запрашэнні іншых хрысціянскіх супольнасцей.
У нашым рэпертуары існуе многа больш кампазіцый, чым можна пачуць на дыску. Многiя тэксты і музыка створаны намі, некаторыя спевы падараваныя нашымі сябрамі, некаторыя ўзяты з каталіцкіх зборнікаў.
Заўсёды вельмі шчыра запрашаем усіх на нашыя канцэрты, каб разам радавацца падараванаму жыццю і праслаўляць Бога за Ягоныя ласкі.
Склад гурту:
Маша Белянская – спеў
Ілля Матыяшкойць - клавішы, спеў
Паша Купцоў – сола гітара
Антон Юхнавецкі – бас гітара
Оля Красільшчыкава – спеў
Даша Навахрост – спеў
Аня Плахотнікава – спеў
Наталля Матыяшкойць – спеў
Праслухаць кампазыцыю "Шлях да збаўлення" з новага аднайменнага альбома.
{audio}http://serebranka.sdb.by/nebasxil/Shliah_da_zbaulennia.mp3{/audio}
Праслухаць кампазыцыю "Он сегодня узнал" з альбома "Ты сэрца Сваё давярай Мне"
{audio}http://serebranka.sdb.by/nebasxil/Mnie_liubov'_podaril.mp3{/audio}
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі падзей, звязаных з парафіяльным музычным гуртам "Небасхіл" >>>
Канцэрт "Небасхіла" ў Магілёве
- Катэгорыя: "Небасхіл"

Канцэрт “Небасхіла” у Слоніме
- Катэгорыя: "Небасхіл"
З кожным годам геарграфія выступленняў гурта на Беларусі пашыраецца, таму 16 мая хваля хрысціянскае музыкі дасягнула нарэшце і Слоніма, горада з роўнымі дарогамі, чыстымі вуліцамі, цікавай архітэктурай і прыгожым гербам, які вельмі нагадвае эмблему аўтамабіля “Пежо”.
Канцэрт “Небасхіла” у Слоніме
- Катэгорыя: "Небасхіл"

З кожным годам геарграфія выступленняў гурта на Беларусі пашыраецца, таму 16 мая хваля хрысціянскае музыкі дасягнула нарэшце і Слоніма, горада з роўнымі дарогамі, чыстымі вуліцамі, цікавай архітэктурай і прыгожым гербам, які вельмі нагадвае эмблему аўтамабіля “Пежо”.
Канцэрт "Небасхіла" ў дзіцячым доме (адноўлена)
- Катэгорыя: "Небасхіл"
20 мая гурт Небасхiл прадставiў канцэрт у дзiцячым доме. На канцэрце прысутнiчалi дзецi i моладзь ва узросце 4-9 класы. Са слоў удзельнiкау гурта, спачатку было уражанне, што слухачам не цiкава. На душы было нейкае хваляванне. Але заусёды адчувалася прысутнасць Пана Бога.
Падрабязней: Канцэрт "Небасхіла" ў дзіцячым доме (адноўлена)