"Небасхіл"
{audio autostart}http://serebranka.sdb.by/nebasxil/Nebasxil.mp3{/audio}
Я гляджу на небасхіл,
У аблоках Цябе бачу.
У праменях сонца Ты
Асвятляеш усю зямлю,
Прабачаеш мне грахі,
Міласэрнасць спасылаеш.
І Цябе, мой мілы Пане,
Усім сэрцам я люблю…
Парафіяльны музычны гурт "Небасхіл" існуе ўжо шмат год (нарадзіўся ў 2006 годзе). Мае ўжо шмат творчых поспехаў, ездіць на гастролі па Беларусі, мае сваіх прыхільнікаў. Вось нарэшце ён з'явіўся і на парафіяльнай старонцы ў сеціве!
Гурт выступае як у сваёй парафіі, так і ў іншых каталіцкіх парафіях Беларусі, але мы таксама з радасцю адгукаемся і на запрашэнні іншых хрысціянскіх супольнасцей.
У нашым рэпертуары існуе многа больш кампазіцый, чым можна пачуць на дыску. Многiя тэксты і музыка створаны намі, некаторыя спевы падараваныя нашымі сябрамі, некаторыя ўзяты з каталіцкіх зборнікаў.
Заўсёды вельмі шчыра запрашаем усіх на нашыя канцэрты, каб разам радавацца падараванаму жыццю і праслаўляць Бога за Ягоныя ласкі.
Склад гурту:
Маша Белянская – спеў
Ілля Матыяшкойць - клавішы, спеў
Паша Купцоў – сола гітара
Антон Юхнавецкі – бас гітара
Оля Красільшчыкава – спеў
Даша Навахрост – спеў
Аня Плахотнікава – спеў
Наталля Матыяшкойць – спеў
Праслухаць кампазыцыю "Шлях да збаўлення" з новага аднайменнага альбома.
{audio}http://serebranka.sdb.by/nebasxil/Shliah_da_zbaulennia.mp3{/audio}
Праслухаць кампазыцыю "Он сегодня узнал" з альбома "Ты сэрца Сваё давярай Мне"
{audio}http://serebranka.sdb.by/nebasxil/Mnie_liubov'_podaril.mp3{/audio}
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі падзей, звязаных з парафіяльным музычным гуртам "Небасхіл" >>>
Прэзентацыя новага альбома "Небасхіла"
- Катэгорыя: "Небасхіл"

Канцэрт у гімназіі №1
- Катэгорыя: "Небасхіл"
Мінская гімназія №1 адчыніла перад намі дзверы сваёй актавай залы, дзе ў 6 гадзін вечара выступаў “Небасхіл” са сваёй праграмай.
Канцэрт у гімназіі №1
- Катэгорыя: "Небасхіл"
12.02.2007
Мінская гімназія №1 адчыніла перад намі дзверы сваёй актавай залы, дзе ў 6 гадзін вечара выступаў “Небасхіл” са сваёй праграмай.
Канцэрт у гімназіі-каледжы
- Катэгорыя: "Небасхіл"
19.01.2007
“Небасхіл” выступіў з канцэртам для вучняў мінскай гімназіі-каледжа №24.