Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
 
8 − 9 кастрычніка ў мінскім салезіянскім араторыі адбылася сустрэча для хлопцаў, якія жадаюць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. Гэтую магчымасць выкарысталі 15 чалавек з Жупран, Смаргоні, Бараўлян і Мінска. 

Арганізатары прысвяцілі сустрэчу разважанню пра сапраўднае айцоўства, якога так не хапае ў сённяшнім свеце. «Пакліканыя да айцоўства» — менавіта гэтыя словы сталі дэвізам і тэмай сустрэчы. Салезіяне падрыхтавалі дзве канференцыі. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB звярнуў увагу маладых людзей на неабходнасць блізкасці айца ў сям’і, а ксёндз Іван Огар SDB прадставіў канкрэтны прыклад рэалізацыі айцоўства ў асобе ксяндза Боско.

Таксама быў час на супольную малітву, гульні, размовы і актыўны адпачынак.

Наступныя сустрэчы «ProVocatio» на тэму паклікання для хлопцаў запланаваныя на:

11-12 лютага 2017 года
29-30 красавіка 2017 года
 
На «ProVocatio» запрошаны хлопцы, якія задумваюцца аб святарскім альбо манаскім пакліканні, асабліва салезіянскім. Узрост удзельнікаў ад 14 гадоў.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да адказнага за прэнавіцыят Рэлігійнай Каталіцкай Місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» ў Беларусі кс. Паўла Шчарбіцкага SDB па тэлефоне: +375 29 3897669.
 
Кл. Юрый Пашкавец SDB
Матэрыял сайта sdb.by 

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску