Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 16 сакавіка, чацвер - Гадавіна пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Мінску. Галоўная ўрачыстая св. Імша будзе цэлебравацца ў гэтай святыні ў 18.30. Заахвочваем вернікаў прыняць удзел ва ўрачыстасці з магчымасцю атрымаць поўны адпуст.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 12 сакавіка, нядзеля - прыпадае сусветны дзень “КАРЫТАС”. Ахвяры, збіраныя падчас св. Імшаў, пойдуць на патрэбы дабрачыннай арганізацыі “Карытас” у Беларусі.
  • Месяц сакавік прысвечаны ўшанаванню св. Юзафа. З гэтай нагоды ў нашай парафіі распачалася навэнна, якой молімся ў нашай святыні пасля св. Імшаў. Урачыстаць св. Юзафа ў гэтым годзе святкеум 20 сакавіка. Урачтыстасць абавязковая. Св. Імшы – у 7.00; 11.00; 19.00.
  • 25 сакавіка, субота - святкуем Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы – у 8.00; 10.00; 12.00; 19.00, пасля якіх адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджаных дзяцей. Заахвочваем вернікаў да ўдзелу.
  • З 27 па 29 сакавіка пры нашым араторыі для дзяцей і падлеткаў пройдуць канікулы з Богам.
  • з 2 па 5 клас кожны дзень з 8.00 да 16.00. Ахвяра - 25 руб.
  • з 6 па 11 клас кожны дзень з 17.30 да 21.00. Ахвяра - 5 руб.

Запісацца на канікулы з Богам можна да 22 сакавіка ў нашым парфіяльным кіёску,  альбо па нумарах, якія змешчаны на дошцы аб'яў.

  • Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
    • Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
    • Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
    • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
    • Песні жальбы – па нядзелях у20.
  • Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі
    і Сырыі. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
  • Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
  • Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Пляханава. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • 19 сакавіка, прыпадая трэцяя нядзеля месяца, згодна з традыцыяй ахвяры будзем збіраць на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 2 сакавіка, чацвер - першы чацвер месяца. Молімся аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.
  • 3 сакавіка, пятніца - першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • 4 сакавіка, субота – успамін св. Казіміра, а таксама першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на
    св. Імшу ў 17.00. 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • У нядзелю, 5 сакавіка ў 18.00 адбудуцца нешпары за памерлых
    і канферэнцыя для членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым, а таксма для ўсіх жадаючых. Нешпары адбудуцца ў будынку касцёла. Пасля нешпараў у 19.00 у інтэцыі душаў чыстцовых будзе цэлебравацца св. Імша.
  • Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
    • Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
    • Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
    • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
    • Песні жальбы – па нядзелях у20.
  • Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі
    і Сырыі. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
  • Ад пепельнай серады, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
  • Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца: 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
  • Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Карыцкага, вул. Філатава, вул. Васняцова. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 22 лютага, серада - ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА. Дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страваў. св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00.
  • 23 лютага, чацвер - успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
  • 25 лютага, серада - успамін св. Алаізія Версілія, і св. Калікста Караварыё, салезіянаў мучанікаў. 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Распарадак Набажэнстваў на Вялікі Пост у парафіі Св. Яна Хрысціцеля будзе наступны:
      
    • Крыжовы шлях для дарослых па пятніцам у 8.45 і а 18.00 гадзіне. 
    • Крыжовы шлях для моладзі па пятніцам а 20.00 гадзіне. 
    • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў па суботам а 16.00 гадзіне.
    • Песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту па нядзелям а гадзіне 11.20. 
  • Пастановай на Вялікі Пост у нашай парафіі будзе: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі і Сырыі. Пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
  • Ад пепельнай серады, пры алтары Езуса Міласэрнага, будзе знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
  • Вялікапостныя рэкалецыі ў наша парафіі адбудуцца: 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
  • 25 лютага, субота - адбудзецца выезд для падлеткаў 6-11 клас у парк актыўнага адпачынку 067. Кошт выезду 30 рублёў. Запісацца можна ў кіёску да 22 лютага ўключна. Колькасць месцаў абмежавана.
  • 26 лютага, нядзеля - пасля св. Імшы на 10.00 гадзін адбудзецца цікавая і плённая сустрэча для дзяцей з 2 па 5 клас. Запрашаем!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі духоўнымі разважаннямі і падзеямі ў жыцці Касцёла на Беларусі.
  • Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 14 лютага, аўторак - свята святых Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
  • 15 лютага, серада - дзень нараджэння абыходзіць біскуп Юрый Касабуцкі. Памятаем пра яго ў малітве. 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 21 лютага, аўторак, прыпадае дзень нараджэння нашага святара кс. Алега Каралёва. Св. Імша ў інтэнцыі кс. Алега будзе справавацца 19 лютага ў нядзелю а 10.00 гадзіне, пасля якой усёй парафіяй будзем складаць віншаванні. Усіх сардэчна запрашаем!
  • Заахвочваем вернікаў прыносіць вербы з мінулага года, якія ў бліжэйшым часе будуць спалены, попел з якіх будзе выкарыстаны ў пепельную сераду для пасыпання галоваў. Вербы можна заставіць пры нашым парафіяльным кіёску.
  • З вялікім смуткам мы чуем паведамленне аб моцным землятрусе, які адбыўся 6 лютага гэтага года на паўднёвым усходзе Турцыі і ў паўночнай частцы Сірыі. Ад 13 лютага ў нашай парафіі аб’яўляем збор матэр’яльнай дапамогі для пацярпелых ад землятрусу. Пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
  • 19 лютага, нядзеля – прыпадае ІІІ-я нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. На дадзены момант ахвяраванні збіраем на інсталяцыю электрашчытавой у новай святыні.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі духоўнымі разважаннямі і падзеямі ў жыцці Касцёла на Беларусі.
  • Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 30 студзеня, панядзелак - успамін бл. Браніслава Маркевіча, святара.
  • 31 студзеня, аўторак - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй святкуем урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Галоўная ўрачыстая св. Імша будзе цэлебравацца ў 19.00, пасля якой запрашаем усіх на дальнейшае святкаванне ў  араторый. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст.
  • 2 лютага, чацвер - Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай).
    Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне свечак. Свечкі можна набыць у парафіяльным кіёску. У гэты дзень таксама прыпадае першы чацвер месяца - молімся аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.
  • 3 лютага, пятніца - Успамін Св. Блажэя. Св. Імшы: 8.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне праз заступніцтва св. Блажэя ад хваробаў горла. Таксама ў гэты дзень прыпадае першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
  • 4 лютага, субота - першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу ў 17.00.
  • 5 лютага, нядзеля - успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Жылуновіча, вул. Карыцкага, вул. Шышкіна, вул. Кабушкіна. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не зможа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • 5 лютага, нядзеля - пасля св. Імшы на 10.00 адбудзеца чарговая сустрэча для сямейных пар, якая носіць характар “Дыялогу”. Сустрэча пройдзе ў класе нумар 2, буднак капліцы. Адказная - сястра Ірына.
  • З 3 па 5 лютага ў ЦЭНТРЫ “КАРЫТАС” у вёсцы Ляскоўка, что ў Бараўлянах, пройдуць Сужэнскiя Рэкалекцыі, якiя праводзiць рух "Сужэнскiя Сустрэчы". Да удзелу запрашаем сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю любоў i ўзаемапаразуменне, альбо перажываюць часовыя цяжкасцi ў адносiнах. Дадатковая інфармацыя пра рэкалекцыі і парадак запiсу прадстаўлены на ПЛАКАЦЕ на дошцы аб’яў.
  • Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 17 студзеня, аўторак - успамін св. Антонія, абата.
  • 20 студзеня, пятніца - успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка, ўспамін св. Себасцьяна, мучаніка.
  • 21 студзеня, субота - успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 15 студзеня – прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры збіраем на далейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні, а дакладна - на электрашчыт для новай святыні. Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам за дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
  • Скончыўся перыяд Божага Нараджэння. У аўторак, 17 студзеня, запрашаем усіх вернікаў дапамагчы прыбраць святочныя ўпрыгожванні: раніцай у 9.00, вечарам - у 18.00. Асабліва запрашаем мужчын дапамагчы дэмантаваць яслі, якія знаходзяцца пры нашай святыні.
  • У нашай парафіі распачынаем калядныя наведванні. На гэтым тыдні калядныя наведванні адбудуцца па вул. Куляшова, вул. Народная,
    вул. Надзежды Крупскай. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не зможа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • 21 студзеня, субота - у 17.00 гадзін будзе цэлебравацца св. Імша ў інтэнцыі душаў церпячых у чысцу, а таксама ў інтэнцыі памерлых вернікаў, якія належылі да Апостальства Дапамогі Душам Чысцовым.
  • 22 студзеня, нядзеля - распачынаем навэнну перад ўрачыстасцю св. Яна Боско, якой будзем маліцца на прыканцы св. Імшаў. Запрашаем ахвяраваць гэтую малітву ў інтэнцыі дзяцей і моладзі.

У знак нашага клопату пра бедных, па прыкладу св. Ян Боско, на працягу студзеня можна прыносіць да выстаўленага ў святыні кошыка прадукты харчавання (муку, рыс, групу, алей, цукар і інш.), якія ва ўрачыстасць св. Яна Боска, 31 студзеня, будуць перададзены ў бедныя сем’і. Заклікаем быць адкрытымі і ахвярнымі на тых, хто знаходзіцца ў патрэбе.

  • 24 студзеня, аўторак - успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, а таксама апекуна салезіянскай сям’і. Падчас св. Імшаў на 8.00 і на 19.00 адбудзецца благаслаўленне мёду. Мёд можна набыць ў нашым парафіяльным кіёску.
  • 31 студзеня, аўторак - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Галоўную ўрачыстую св.Імшу ў 19.00 узначаліць арцыбіскуп-эмэрыт мінска-магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст. Запрашаем усіх!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць грамнічныя свечкі для благаслаўлення ў свята Маці Божай Грамнічнай.
  • Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 21 снежня, серада – успамін св. Пятра Канізія, прэзбітэра і доктара Касцёла

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Сёння прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры збіраем на патрэбы будовы нашай святыні. Божа адудзяч!
  • Сёння ў нашу святыню прыбудзе Бэтлеемскі агонь, які можна будзе занесці ў свае сем’і. Загадзя просім набыць лампадкі.
  • Час Адвэнту - час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзяча свята Божага Нараджэння, а таксама час на добрыя ўчынкі для бліжніх. На час Адвэнту для нашай парафіі выбрана наступная пастанова: Збор ахвяраванняў для дзецей у Сіера Леонэ, Афрыка - мейсца, дзе працуе
    кс. Сяргей Гоман. Ахвяраванні можна складаць у скрыню, якая знаходзіцца пры галоўным алтары.
  • Прыпамінаем, што на гэтым тыдні ў нашай парафіі будуць цэлебравацца апошнія ў гэтым годзе Раратнія Св. Імшы ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • Распарадак св. Імшаў на свята Божага Нараджэння:

24 снежня: 6.55 – Раратняя св. Імша; 22.00 – св. Імша – Вігілія; 24.00 – св. Імша – Пастэрка.

25 снежня: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00

 

  • Увага! Дзеці і падлеткі!!

З 27 па 29 снежня пры араторыі пройдуць зімовыя вакацыі.

Для дзяцей з 2 па 5 клас вакацыі будуць праходзіць з  9.00 да 16.00. Аднак прыводзіць дзяцей можна, пачынаючы з 8.00. Ахвяра за вакаці: 25 BYN. Калі хто мае фінансавыя цяжкасці каб скласці ахвяру, просім звяртацца да кс. Алега.

Для падлеткаў з 6 по 11 клас вакацыі будуць праходзіць з 17.30 да 21.00. Ахвяра за вакацыі: 5 BYN. Для бацькоў даннаў группы 26 снежня ў 18.30 у будынку араторыя адбудзецца арганізацыйная сустрэча.

Запісацца на вакацыі можна да 21 снежня толькі ў нашым парафіяльным кіёску.

  • Да свята Божага Нараджэння ёсць магчымасць набыць смачная печыва, а таксама прыгожыя стаенкі, якія рабілі аніматары і група Адкрытыя сэрцы. Продаж арганізаваны пры выхадзе са святыні і ў кіёску. Ахвяраванні пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя.
  • 30 снежня – свята св. Сям’і. З гэтай нагоды ў нашай парафіі адбудзецца аднаўленне сужанскіх абяцанняў для сем’яў, якія ў гэтым годзе абыходзяць свой чарговы юбілей. Для тых, хто прагне ўзяць удзел у гэтым прыгожым святкаванні, просім звяртацца да с. Ірыны. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.

Увага дзеці і бацькі! 2 студзеня, панядзелак – у нашай парафіі на 11.00 гадзіну адбудзецца святочная аплаткавая сустрэча для ўсіх дзяцей Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, якую ўзначаліць св. Імшой арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Запрашаем і просім запісацца да ўдзелу да 30 снежня толькі ў нашым парафіяльным кіёску.

  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску аплаткі, сена і літургічныя каляндары на новы 2023 год.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім мужчынам, якія на гэтым тыдні дапамагалі ўсталяваць яслі і ёлкі ў святкаванні надыходзячых святаў Божага Нараджэння. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 12 снежня, панядзелак – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі
    з Гвадэлупы.
  • 13 снежня, аўторак – Успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
  • 14 снежня, серада – Успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
  • 16 снежня, пятніца – пачатак Навэнны да Божага Нараджэння. У нашай парафіі навэннай будзем маліцца кожны дзень на прыканцы вячэрняй
    св. Імшы. Запрашаем і заахвочваем да гэтай малітвы ўсіх вернікаў.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Час Адвэнту - час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзяча свята Божага Нараджэння, а таксама час на добрыя ўчынкі для бліжніх. На час Адвэнту для нашай парафіі выбрана наступная пастанова: Збор ахвяраванняў для дзецей у Сіера Леонэ, Афрыка - мейсца, дзе працуе кс. Сяргей Гоман. Ахвяраванні можна складаць у скрыню, якая знаходзіцца пры галоўным алтары.
  • Прыпамінаем, што падчас Адвэнту ў нашай парафіі цэлебруюцца Раратнія Св. Імшы – з панядзельніка па суботу ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • Завяршаецца конкурс калядных ясляў. Захвочваем дзетак разам з бацькамі змайстраваць да Божага Нараджэння яслі і прадставіць свае працы на выставу ў Касцёл да 17 снежня. Пераможцаў чакаюць узнагароды.
  • Звяртаемся з просьбай да мужчын нашай парафіі. У сераду ў 18.30 патрэбна дапамога ва ўсталяванні ясляў, як у святыні, так і побач яе. Загадзя выказваем усім шчырую падзяку.
  • У бліжэйшы час дзень сваіх імянінаў і дзень нараджэння будзе абыходзіць сястра Люцыя Бальцэвіч, салезіянка. Памятаем пра яе ў сваіх малітвах. Віншаваць сястру Люцыю ўсёй парафіяй будзем у наступную нядзелю 18 снежня падчас Імшы на 10.00. Запрашаем!
  • 18 снежня, нядзеля – да Імшы на 19.00 у нашу святыню прыбудзе Бэтлеемскі агонь, які можна будзе занесці ў свае сем’і. Загадзя просім набыць лампадкі.
  • 18 снежня, нядзеля – прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры збіраем на патрэбы будовы нашай святыні. Божа адудзяч!
  • Нагадваем вернікам памятаць пра хворых і адзінокіх. На гэтым тыдні ад нашай парафіі запланавана іх наведванне са святымі Сакрамэнтамі. Калі ў вас есць інфармацыя аб такіх людзях, просім паведаміць аб гэтым у нашым  парафіяльным кіёску.
  • Распарадак св. Імшаў на свята Божага Нараджэння:

24 снежня: 6.55 – Раратняя св. Імша; 22.00 – св. Імша – Вігілія; 24.00 – св. Імша – Пастэрка.

25 снежня: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00

 

  • Увага! Дзеці і падлеткі!!

З 27 па 29 снежня пры араторыі пройдуць зімовыя вакацыі.

Для дзяцей з 2 па 5 клас вакацыі будуць праходзіць з  9.00 да 16.00. Аднак прыводзіць дзяцей можна, пачынаючы з 8.00. Ахвяра за вакаці: 25 BYN. Калі хто мае фінансавыя цяжкасці, каб скласці ахвяру, просім звяртацца да кс. Алега.

Для падлеткаў з 6 по 11 клас вакацыі будуць праходзіць з 17.30 да 21.00. Ахвяра за вакацыі: 5 BYN.

Запісацца на вакацыі можна да 21 снежня толькі ў нашым парафіяльным кіёску.

  • Да свята Божага Нараджэння ёсць магчымасць набыць смачная печыва, а таксама прыгожыя стаенкі, якія рабілі аніматары і група Адкрытыя сэрцы. Продаж арганізаваны пры выхадзе са святыні і ў кіёску. Ахвяраванні пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя.
  • 30 снежня – свята св. Сям’і. З гэтай нагоды ў нашай парафіі адбудзецца аднаўленне сужанскіх абяцанняў для сем’яў, якія ў гэтым годзе абыходзяць свой чарговы юбілей. Для тых, хто прагне ўзяць удзел у гэтым прыгожым святкаванні, просім звяртацца да с. Ірыны. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску аплаткі, сена і літургічныя каляндары на новы 2023 год.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

І дзень   9 СНЕЖНЯ - ПЯТНІЦА

19.00        Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (пачатак рэкалекцый)

20.30        навука для сем’яў

 

ІІ дзень   10 СНЕЖНЯ - СУБОТА

6.55          Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (Рараты)

10.00        Св. Імша з навукай для групаў парафіяльных: Жывы Ружанец,  Легіён Марыі,  Маці Божай Патронкі добрай смерці,  Маці ў малітве, Апостальства дапамогі душам чысцовым.

16.00          навука для дзяцей

17.30         Выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і пакутнае набажэнства.

19.00         Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх.

20.30         Навука для моладзі + адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

    

ІІІ дзень   11 СНЕЖНЯ – НЯДЗЕЛЯ

8.00            Св. Імша на польскай мове з агульнай навукай для ўсіх

10.00          Св. Імша з навукай для дзяцей і іх бацькоў

12.00          Св. Імша Сумма з агульнай навукай для ўсіх

18.15          Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту – Адарацыя – на заканченне Нешпары

19.00         Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (заканчэнне рэкалекцый)

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску