Аб'явы
НЯДЗЕЛЯ, 27 ЛІСТАПАДА 2022 ГОДА – І НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 29 лістапада, аўторак – першы дзень навэнны да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 30 лістапада, серада – свята св. Андрэя Апостала.
- 1 снежня, чацвер – першы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 2 снежня, пятніца – першая пятніца месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і за грахі ўсяго свету. А 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
- 3 снежня, субота – Успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадае першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Для колаў Жывога Ружанца ў гэты дзень у 17.00 будзе цэлебравацца святая Імша. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 9, 10, 11 снежня ў нашай парафіі пройдуць Адвэнтовыя Рэкалекцыі. Абвяшчаць іх будзе айцец Пётр Карнэлюк, францішканін.
Дакладны разпарадак рэкалекцый будзе прадстаўлены ў бліжэйшыя дні. Просім вернікаў запланаваць свой час. - Падчас Адвэнту ў нашай парафіі будуць цэлебравацца Раратнія Св. Імшы – кожны тыдзень з панядзельніка па суботу ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
- На пачату Адвэнту ў нашай парафіі аб’яўлены конкурс калядных ясляў. Прапануем дзеткам разам з бацькамі змайстраваць яслі да Божага Нараджэння і прадставіць свае працы на выставу ў Касцёл да 17 снежня. Пераможцаў чакаюць узнагароды. За больш дакладнай інфармацыяй просім звяртацца да нашых сясцёр-салезіянак.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, аплаткі і літургічныя календары на новы 2023 год.
- Шчыра дзякуем ўсім мужчынам, якія на гэтым тыдні дапамаглі перанесці арган з араторыя ў нашу новую святыню. Божа, адары ўсіх патрэбнымі ласкамі!
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
НЯДЗЕЛЯ, УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ– 20 ЛІСТАПАДА 2022 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 21 лістапда, панядзелак – Успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 22 лістапада, аўторак – Успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі спеву і музыкі сакральнай. Асаблівым чынам памятаем
у гэты дзень у малітвах нашых арганістаў і ўдзельнікаў дзіцячага
і дарослага хору. - 23 лістапада, серада – Успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка,
а таксама св. Калюмбана, абата. - 24 лістапада, чацвер – Успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра,
і паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы кожнай св. Імшы можна будзе атрымаць праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў урачытсае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй
св. Імшы, а гадзіне 20.00 у нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю
і ўсіх вернікаў. - 25 лістапада, пятніца – успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы.
- 27 лістапада, нядзеля – І Нядзеля Адвэнту, час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- УВАГА! Сёння можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне акта прысвячэння роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
- Сённяшні збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы Міждэяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
- 27 лістапада, нядзеля – пасля св. Імшы на 10.00 гадзіну, у класе нумар 2 будынку нашай капліцы, адбудзеца чарговая сутрэча для сямейных пар. Адказная за сустрэчу с. Ірына Барцэвіч FMA. Запрашаем да ўдзелу ўсе сем’і.
- Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 9,10,11 снежня. Абвяшчаць іх будзе айцец Пётр Карнэлюк, францішканін. У бліжэйшым часе будзе пададзены дакладны разпарадак рэкалекцый. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час.
- На Адвэнтовы час, Раратнія Св. Імшы ў нашай Святыні будуць адбывацца кожны будні дзень у 6.55. Запрашаем і заахвочваем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, літургічныя каляндары на Новы 2023 год.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічай працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
XXXIІІ Звычайная нядзеля 13 лістапада 2022 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 15 лістапада, аўторак – Успамін св. Альберта Вялікага, біскупа
і доктара Касцёла. - 16 лiстапада, серада – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
- 17 лiстапада, чацвер – Успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
- 20 лістапада, нядзеля – Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу месяца лістапада ў нашай святыні па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- 20 лістапада, нядзеля – збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы Міждэяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
- 20 лістапада, нядзеля – пройдуць 2 святочных мерапрыемствы:
- канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Да ўдзелу запрашаем кожнага, хто жадае падзяліцца музычнымі талентамі і здольнасцямі. У якасці нумара можна прадставіць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску.
- конкурс караваяў. Прапануем усім жадаючым падрыхтаваць салодкія пачастункі і печыва, якія будуць ацэнены спецыяльнай конкурснай камісіяй. Пасля падвядзення вынікаў конкурсу адбудзецца суместны салодкі стол.
Праграма свята: 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў нашым араторыі адбудзецца святочны канцэрт і конкурс караваяў
УВАГА! У гэты дзень (20.11.22 г.) св. Імшы на 12.00 не будзе!
- У наступную нядзелю, 20 лістапада ў 17.00 адбудзецца чарговае малітоўнае спатканне апостальства МБПДС. Запрашаем!
- У нашым парафіяльным кіёску можна новы часопіс “Авэ Марыя”,
а таксама літургічныя каляндары на новы 2023 год. - Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам, хто на гэтым тыдні прыйшоў на суботнік дапамагчы ў працах пры будове нашай новай святыні. Божа, адары ўсіх патрэбнымі ласкамі!
- Таксама выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
XXXIІ Звычайная нядзеля 6 лістапада 2022 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 9 лістапада, серада – свята гадавіны пасвячэння Ларэтанскай базылікі.
- 10 лiстапада, чацвер – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11 лiстапада, пятнiца – успамін св. Марціна Турскага, бiскупа.
- 12 лістапада, субота – свята св. Язафата. Біскупа і мучаніка.
- 13 лістапада, нядзеля – успамін св. Арцёмія Дзацці, салезіяніна.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу месяца лістапада ў нашай святыні па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- 13 лістапада, нядзеля – збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы дальнейшай будовы нашай святыні.
- 20 лістапада, нядзеля – збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы Міждэяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
- 20 лістапада, нядзеля – пройдуць 2 святочных мерапрыемствы:
- канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Да ўдзелу запрашаем кожнага, хто жадае падзяліцца музычнымі талентамі і здольнасцямі. У якасці нумара можна прадставіць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску.
- конкурс караваяў. Прапануем усім жадаючым падрыхтаваць салодкія пачастункі і печыва, якія будуць ацэнены спецыяльнай конкурснай камісіяй. Пасля падвядзення вынікаў конкурсу адбудзецца суместны салодкі стол.
Праграма свята: 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў нашым араторыі адбудзецца святочны канцэрт і конкурс караваяў.
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе, а таксама літургічныя каляндары на новы 2023 год.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам, хто дапамагаў у падрыхтоўцы і правядзенні набажэнства за памерлых (“Выпамінкі”). Божа, адары усіх патрэбнымі ласкамі!
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
XXXI Звычайная нядзеля
- Катэгорыя: Аб'явы
30 кастрычніка 2022 года
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 1 лiстапада, аўторак – Урачыстасць усіх Святых. св. Iмшы:00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы абавязковы. З 1 па 8 лiстапада можна кожны дзень атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могiлак і малiтву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькi за памерлых.
- 2 лістапада, серада – успамін усіх памерлых вернікаў. Раcпарадак св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 8.00; 19.00.
У 17.00 раcпачынаем зачытваць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, якія вы падавалі ў наш парафіяльны кіёск і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне касцёла або каплiцы i за прачытанне малітваў «Ойча наш» i «Веру у Бога». Гэты адпуст можна ахвяраваць толькi за памерлых.
- 3 лiстапада, чацвер – першы чацвер месяца. Молiмся аб новыя i святыя паклiканнi да святарскага i манаскага жыцця.
- 4 лiстапада, пятнiца – першая пятнiцa месяца. Аддаём пашану i хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахi i грахi ўсяго свету. Таксама ў гэты дзень Касцёл успамiнае св. Караля Барамея, бiскупа.
- 5 лістапада, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У 17.00 гадзін будзе цэлебравацца св. Імша для колаў Жывога Ружанца. Запрашаем.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 20 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі, а таксама аб’яўляе конкурс найлепшага каравая, які можа спячы кожны жадаючы і стаць пераможцам. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў нашым араторыі адбудзецца святочны канцэрт і конкурс караваяў. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў нашым парафияльным киёску.
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе! - У нашым парафіяльным кіёску можна набыць свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе, а таксама літургічныя каляндары на новы 2023 год.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
XXIX Звычайная нядзеля 16 кастрычніка 2022 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 17 кастрычніка, панядзелак – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
- 18 кастрычніка, аўторак – успамін св. Лукі, Евангеліста і апекуна ўсіх лекараў.
- 20 кастрычніка, чацвер – гадавіна біскупскага пасвячэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, памятаем пра яго ўсваіх малітвах.
- 22 кастрычніка, субота – успамін св. Яна Паўла ІІ, папы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Увага! Дзеці і падлеткі!! У хуткім часе адбудуцца восеньскія вакацыі!
Для дзяцей з 2 па 5 клас вакацыі будуць праходзіць з 31 кастрычніка па 4 лістапада ў араторыі. Прыводзіць дзяцей можна ў 8.00, аднак праграма дня будзе распачынаецца ў 9.00. Заканчэнне дня ў 16:00. Ахвяра за ўдзел у вакацыях – 40,00 BYN.
Калі хто мае складанасці з аплатай, просім звярнуцца да нас, каб атрымаць дапамогу ў вырашэнні гэтай справы.
Для падлеткаў 6-11 класаў вакацыі будуць праходзіць з 2 па 4 лістапада ў араторыі. Пачатак - у 17:30, заканчэнне - у 21:00. Ахвяра за ўдзел у вакацыях- 5,00 BYN.
Запісвацца на вакацыі можна да 28 кастрычніка ў кіёску нашай капліцы.
- У наступную нядзелю, 23 кастрычніка, пры нашым араторыі пройдуць чарговыя “РЭАЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ”. Пачатак у 15.00. Запрашаем моладзь з 6 па 11 клас.
- Запрашаем прыносіць ў парафіяльны кіёск спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых (выпамінкі), за якіх будзем маліцца на працягу месяца лістапада. Галоўная Св. Імша ў інтэнцыі памерлых будзе цэлебравацца 2 лістапада ў 19.00. Выпамінкі з імёнамі памерлых разпачнём зачытваць у 17.00.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з артыкулами на розныя хрысціянскія тэматыкі, літургічныя каляндары на новы 2023 год, а таксама лампадкі.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
XXVIIІ Звычайная нядзеля 9 кастрычніка 2022 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 11 кастрычніка, аўторак – успамін св. Яна XXIII, папы
- 13 кастрычніка, чацвер – успамін бл. Александрыны Марыі да Коста, апякункі салез’янаў супрацоўнікаў на Беларусі.
- 15 кастрычніка, субота – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 11 кастрычніка, субота – у 18.15 будзем маліцца на святым Ружанцы ў інтэнцыі за душы церпячыя ў чысцу, а таксама ў гэтай інтэнцыі ў 19.00 будзе цэлебравацца св. Імша. Запрашаем усіх, хто належыць да Апостальства ”Дапамога душам церпячым у чысцу” і ўсіх жадаючых.
- На працягу ўсяго кастрычніка запрашаем вернікаў маліцца на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою на Украіне.
- для усіх вернікаў па буднях - у 18 15
- для дзяцей і бацькоў па суботах - у 16.00.
- для моладзі па пятніцах - у 20.00 у будынку араторыя!
- На Святым Ружанцы молімся:
Запрашаем!
- На працягу ўсяго кастрычніка запрашаем прыносіць ў парафіяльны кіёск спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых (выпамінкі), за якіх будзем маліцца на працягу месяца лістапада. Галоўная Св. Імша ў інтэнцыі памерлых будзе цэлебравацца 2 лістапада ў 19.00. Выпамінкі з імёнамі памерлых разпачнём зачытваць у 17.00.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з артыкулами на розныя хрысціянскія тэматыкі.
- Пры нашым араторыі распачалiся катэхезы для студэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Катэхэзы праходзяць па серадах. Праводзяць іх кс. Алег Каралёў і сястра Ірына Барцэвіч.
- Па серадах запрашаем вернікаў і моладзь на малітву святога брэвярыя, якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.
Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ІІI Велікодная нядзеля 1 мая 2022 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 2 мая, панядзелак – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.
- 3 мая, аўторак – свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
- 5 мая, чацвер – прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 6 мая, пятніца – успамін св. Дамініка Савіо, апекуна міністрантаў, Савіо Клуба, дзяцей і моладзі. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 7 мая, субота - І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца. Запрашаем усіх, хто належыць да Жывога Ружанца.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- З 13 па 18 чэрвеня адбудуцца летнія вакацыі з Богам для дзяцей з 3 (скончаны) па 5 (скончаны) клас. Вакацыі будуць праходзіць на базе Рэлігійная міссіі “Карытас” у пасёлку "Ляскоўка", Бараўляны. Кошт удзелу - 60 рублёў. Колькасць месцаў абмежавана. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску.
- 14 мая, субота – у00 адбудзецца Сакрамаэнт першай споведзі для дзетак, якія 15 мая а 10.00 гадзіне прыступяць да першай Святой Камуніі. Споведзь будзе праходзіць ў нашай парафіяльнай капліцы. Просім бацькоў і хросных таксама прыступіць да Сакрамэнту споведзі, каб у лучнасці са сваімі дзеткамі перажываць Урачыстасць першай Святой Камуніі.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ІІ Велікодная нядзеля (Божай Міласэрнасці)
- Катэгорыя: Аб'явы
24 красавіка 2022 года
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 25 красавіка, панядзелак – свята св. Марка, евангеліста.
- 28 красавіка, чацвер – успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, прэзбітэра, а таксама св. Пятра Шанэля, прэзбітэра і мучаніка.
- 29 красавіка, пятніца – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
- 30 красавіка, субота – успамін св. Пія V, папы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Віншуем братоў і сясцёр праваслаўных са святам Змёртвыхпаўстання Хрыстова. Няхай любоў Уваскрослага Хрыста адорыць вас усімі патрэбнымі ласкамі.
- 1 мая, нядзеля – першы дзень маёвых набажэнстваў. Час асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы ў нашай святыні будуць адбывацца ў звычайныя дні а гадзіне 18.15 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У гэты ж дзень, 1 мая, а 16.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча для вернікаў, якія рыхтуюцца да Сакрамэнту Бежмавання.
- У якасці пастановы на Вялікі Пост ўсёй нашай парафіяй мы збіралі фінансавыя сродкі на набыццё неабходных рэчаў для дзяцей з прытулку, бацькі якіх пазбаўлены бацькоўскіх праў. Дзякуючы Вашай адкрытасці было сабрана 1885 рублёў. Выказваем шчырую падзяку кожнай асобе, якая адклікнулася да гэтай акцыі. Дзякуючы вашай адкрытасці дзецям куплены неабходныя рэчы: адзенне і абутак. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопіс “Авэ Марыя”, а таксама Бібліі.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ У ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
- Катэгорыя: Аб'явы
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР
14 красавіка
20.00 – святая Імша Вячэры Пана
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА
15 красавіка
18.00 – Крыжовы шлях вакол новай святыні
20.00 – Літургія Вялікай Пятніцы, Навэнна да Божай Міласэрнасці
ВЯЛІКАЯ СУБОТА
16 красавіка
Благаслаўленне страваў на Велікодны стол:
з 9.00 да 19.00 (кожныя паўгадзіны)
11.00 – Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі благаславіць стравы на велікодны стол
20.00 – св. Пасхальная Вігілія, Навэнна да Божай Міласэрнасці
ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ПАНА,
17 красавіка
6.30 — св. Імша з Рэзурэкцыйнай працэсіяй, Навэнна да Божай Міласэрнасці
10.00 — св. Імша
12.00 — св. Імша
19.00 – св. Імшы не будзе!