Аб'явы
ХХVIX Звычайная нядзеля – 17 кастрычніка 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 18 кастрычніка, панядзелак – свята св. Лукі, евангеліста, а таксама апекуна ўсіх лекараў. Асаблівым чынам, памятаем у гэты дзень у сваіх малітвах пра ўсіх лекараў і медыкаў, асабліва ў гэты нялёгкі час.
- 19 кастрычніка, аўторак – успамін св. Паўла ад Крыжа, прэзбітэра.
- 22 кастрычніка, пятніца – успамін св. Яна Паўла II, папы.
- 23 кастрычніка, субота – успамін св. Яна Капістрана, прэзбітэра.
- 24 кастрычніка, нядзеля - паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. У гэты дзень на прыканцы кожнай св. Імшы можна будзе атрымаць праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў урачытсае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы, а гадзіне 20.30 у нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 23 кастрычніка, субота – у Мінскай Архікатэдральнай святыні а 11.00 гадзіне адбудзецца інгрэс, так званае афіцыйнае ўступленне на пасаду новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Запрашаем усіх вернікаў да ўдзелу і супольнай малітвы.
- 23 кастрычніка, субота – на 17.00 гадзіну для руху апостальства душ чысцовых у нашай святыні будзе справавацца Св. Эўхарыстыя, на якую запрашаем усіх, хто належыць да гэтага руху, а таксама ўсіх жадаючых.
- Прыпамінаем і заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
- СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! Пры нашай парафіі і араторыі распачалiся катэхезы для студэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Сустрэчы для студэнтаў і навучэнцаў праходзяць па аўторках у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Артур Ляшнеўскі. Сустрэчы для працуючай моладзі адбываюцца па серадах у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Алег Каралёў.
- Таксама па аўторках і серадах запрашаем вернікаў і моладзь на малітву “Літургія гадзінаў” (БРЭВІЯРЫЙ), якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.
- Запрашаем хлопцаў стаць міністрантамі ў нашай парафіі, каб служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў парафіяльнай закрыстыі.
- У месяцы кастрычніку разам з усім Касцёлам молімся на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце, а таксама аб ласку хуткага спынення пандэміі. Набажэнствы Ружанцовыя з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту для ўсіх вернікаў адбываюцца па будням а 18.00 гадзіне. Для моладзі – па пятніцам у 20.00. Для дзяцей і бацькоў – па суботах ў 16.00. Ўсіх запрашаем!
- Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі можна прыносіць ў парафіяльны кіёск.
- Сёння ў ІІІ-ю нядзелю месяца, калі ахвяры збіраем на будову нашай новай святыні, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ХХVII Звычайная нядзеля – 10 кастрычніка 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 11 кастрычніка, панядзелак – успамін св. Яна ХХІІІ, папы.
- 13 кастрычніка, серада – успамін благаслаўлёнай Александрыны Марыі да Коста салезіянкі-супрацоўніцы. У гэты дзень у гонар успаміну благаслаўлёнай у 19.00 будзе справавацца Святая Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўсіх салезіянаў-супрацоўнікаў.
- 14 кастрычніка, чацвер – успмін св. Калікста І, папы і мучаніка.
- 15 кастрычніка, пятніца – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла
- 16 кастрычніка, субота – успамін св. Ядзвігі, законніцы, а таксама св. Маргарыты Марыі Алякок, панны.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 14 кастрычніка, чацвер – у 20.00 у капліцы адбудзецца бацькоўскі сход для дзяцей, якія у гэтым годзе распачалі падрыхтоўку да першай Святой Камуніі (тыя дзеці, у якіх катэхезу праводзіць с.Юля). Сардэчна запрашаем!
- 16 кастрычніка, субота – ў архікатэдральным касцёле г. Мінска ў 18.30. адбудзецца агульная Эўхарыстычная падзяка за 100-гадовую працу салезіянаў на Беларусі. Св.Імшу ўзначаліць апостальскі нунцый. Падчас Эўхарыстыі будуць прысутнічаць ўсе беларускія біскупы
і салезіяне. Гэта добрая нагода выказаць падзяку святарам, якія нясуць сваё служэнне ў нашай краіне. Запрашаем прыняць удзел!
З гэтай нагоды св. Імшы на 17.00 для членаў апостальства душ чысцовых у нашай святыні не будзе. Св. Імша за душы церпячыя
ў чысцу пераносіцца на суботу 23 кастрычніка на 17.00 гадзіну.
- 17 кастрычніка, нядзеля - адбудзецца святкаванне юбілею 100-годдзя Салезіянскай прысутнасці на Беларусі ў нашай парафіі. Урачыстую св. Імшу на 10.00 узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі. Таму распарадак св. Імшаў
у нашай парфіі 17 кастрычніка будзе наступны: 8.00; 10.00 (урачыстая св. Імша); 19.00. Св. Імшы на 12.00 не будзе!!! Просім паведаміць аб гэтым іншых вернікаў. - 17 кастрычніка, нядзеля – прыпадае ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна
з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. Ахвяры збіраем на пагашэнне доўгу за выкананыя раней будаўнічыя працы. Просім вернікаў быць зразумелымі, адкрытымі і ахвярнымі. Божа адудзяч кожнаму! - Прыпамінаем і заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
- СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! Пры нашай парафіі
і араторыі распачалiся катэхезы для студэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Сустрэчы для студэнтаў і навучэнцаў праходзяць па аўторках у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Артур Ляшнеўскі. Сустрэчы для працуючай моладзі адбываюцца па серадах у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Алег Каралёў. - Таксама па аўторках і серадах запрашаем вернікаў і моладзь на малітву “Літургія гадзінаў” (БРЭВІЯРЫЙ), якая праходзіць ў нашай святыні
а гадзіне 19.45. - ЗАПРАШАЕМ ХЛОПЦАЎ СТАЦЬ МІНІСТРАНТАМІ ў нашай парафіі, каб служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў закрыстыі.
- У лучнасці з усім Касцёлам, на працягу ўсяго месяца кастрычніка молімся на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце,
а таксама аб ласку хуткага спынення пандэміі. Набажэнствы Ружанцовыя з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту для ўсіх вернікаў адбываюцца па будням а 18.00 гадзіне. Для моладзі – па пятніцам у 20.00. Для дзяцей і бацькоў – па суботах ў 16.00. Ўсіх запрашаем! - Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі можна прыносіць ў парафіяльны кіёск.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя”, Біблію з каментарыямі, дзіцячую Біблію
і Біблейскія маляванкі для дзяцей, а таксама новы малітоўнік на беларускай мове! - Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ХХVII Звычайная нядзеля – 3 кастрычніка 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 4 кастрычніка, панядзелак – успамін св. Францішка Асізскага.
- 5 кастрычніка, аўторак – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны, а таксама успамін бл. Альберта Марвэллі, салезіянскага выхаванка і аніматара.
- 6 кастрычніка, серада – успамін св. Бруна, прэзбітэра.
- 7 кастрычніка, чацвер – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, а таксама першы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 9 кастрычніка, субота – успамін св. Дыянісія, біскупа, і паплечнікаў, мучанікаў, а таксама ўспамін св. Яна Леанардзі, прэзбітэра.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Прыпамінаем і заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
- УВАГА! СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! Пры нашай парафіі і араторыі распачалiся катэхезы для студэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі.
Сустрэчы для студэнтаў і навучэнцаў праходзяць па аўторках у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Артур Ляшнеўскі. Сустрэча для працуючай моладзі адбываюцца па серадах у класе № 2, у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Алег Каралёў.
Таксама запрашаем вернікаў і моладзь па аўторках і серадах на малітву “Літургія гадзінаў” (брэвіярый), якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.
- Запрашаем дзяцей 5-га і 6-га класа далучыцца да суполкі Савіо-клуб. У суполцы дзяцей чакаюць цікавыя сустрэчы, гульні і выезды. Запісацца можна ў с. Юліі Клевец.
- Запрашаем хлопцаў стаць міністрантамі ў нашай парафіі, каб служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў закрыстыі.
- У лучнасці з усім Касцёлам, на працягу ўсяго месяца кастрычніка молімся на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце, а таксама аб ласку хуткага спынення пандэміі. Набажэнствы Ружанцовыя з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту для ўсіх вернікаў адбываюцца па будням а 18.00 гадзіне. Для моладзі – па пятніцам у 20.00. Для дзяцей і бацькоў – па суботах ў 16.00. Ўсіх запрашаем!
- 5 кастрычніка, аўторак – запрашаем усіх членаў апостальства душ чысцовых і ўсіх жадаючых на нешпары за памерлых. Набажэнства адбудзецца ў капліцы ў 17.30. Пасля нешпараў для членаў апостальства адбудзецца фармацыйнае спатканне.
- 9 кастрычніка, субота – а 17.00 гадзіне, у нашай святыні будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі “Руху Маці Божай Патронкі добрай смерці”. Запрашаем!
- З 16 кастрычніка Салез’янская сям’я распачынае святкаванне Юбілею 100-годдзя Салезіянскай прысутнасці на Беларусі. Запрашаем ўсіх вернікаў далучыцца да святкавання! У нашай парафіі святкаванне Юбілею будзем святкаваць 17 кастрычніка ўрачыстай св. Імшой на 10.00, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі. Таму разпарадак св. Імшаў у нашай парфіі 17 кастрычніка будзе наступны: 8.00; 10.00 (урачыстая св. Імша); 19.00. Св. Імшы на 12.00 не будзе!!! Просім паведаміць аб гэтым іншых вернікаў.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя”, Біблія з каментарыямі, дзіцячая Біблія і Біблейскія маляванкі для дзяцей, а таксама новы малітоўнік на беларускай мове!
- Можна прыносіць ў парафіяльны кіёск спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананеыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
XXVI Звычайная нядзеля - 26 верасня 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 27 верасня, панядзелак – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.
- 28 верасня, аўторак – успамін cв. Вацлава, мучаніка.
- 29 верасня, серада – свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў. Св. Імшы ў нашай святыні 8.00 і 19.00.
- 30 верасня, чацвер – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і, на прыканцы кожнага месяца, успамінаем св. Яна Боско. У гэты дзень молімся праз заступніцтва св. Яна Боско аб патрэбныя ласкі для нас і нашых блізкіх.
- 1 кастрычніка, пятніца – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса. У гэты дзень таксама прыпадае І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і за грахі ўсяго свету.
- З 1 кастрычніка, у лучнасці з усім Касцёлам, на працягу ўсяго месяца будзем маліцца на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце, а таксама аб ласку хуткага спынення пандэміі. У нашай святыні будзем маліцца кожны дзень з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту а 18.00 гадзіне. Запрашаем да малітвы на святым Ружанцы ўсіх вернікаў!
- 2 кастрычніка, субота – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень у нашай смвячтыні адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу а 17ай гадзіне.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Прыпамінаем і заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
- УВАГА! СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! Пры нашай парафіі і араторыі распачалiся катэхезы для сдудэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Сустрэчы для студэнтаў і навучэнцаў будуць праходзіць па аўторках у класе № 2, у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Артур Ляшнеўскі. Першая арганізацыйная сустрэча для працуючай моладзі адбудзецца 29 верасня ў сераду. Сустрэчы для працуючай моладзі будзе праводзіць кс. Алег Каралёў. Таксама запрашаем вернікаў і моладзь па аўторках і серадах на малітву святога брэвярыя, якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.
- Запрашаем дзяцей 5-га і 6-га класа далучыцца да суполкі Савіо-Клуб. У суполцы дзяцей чакаюць цікавыя сустрэчы, гульні і выезды. Запісацца можна ў с. Юліі Клевец.
- Запрашаем хлопцаў стаць міністрантамі ў нашай парафіі, каб служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў закрыстыі.
- З 16 кастрычніка Салез’янская сям’я распачынае святкаванне Юбілею 100-гаддзя сваёй Салезіянскай прысутнасці на Беларусі. Запрашаем ўсіх вернікаў далучыцца да святкавання!
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”!
- Таксама можна ўжо ў парафіяльны кіёск прыносіць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, так званыя выпамінкі, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада ў нашай святыні.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
У Магілёве пройдзе Ружанцовы кангрэс «Плыві на глыбіню»: сям’я, Святое Пісанне, ружанец і адарацыя
- Катэгорыя: Аб'явы