Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае: 

  • 05, Панядзелак – успамін св. Антонія Марыі Дзаккарыя, прэзбітэра.
  • 06, Аўторак – успамін св. Марыі Гарэцці, панны і мучаніцы.
  • 07, Серада – успамін бл. Марыі Ромэро, сястры салезіянкі.
  • 09, Пятніца – успамін св. Аўгустына Джао Жонга, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў.

  

  • Выказваем падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу за выкананыя працы па будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае: 

  • 28 чэрвеня, панядзелак – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка.
  • 29 чэрвеня, аўторак – урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў.
    Св Імшы ў нашай парафіі адбудуцца ў 7.00; 11.00; 19.00. Ахвяраванні
    ў гэты дзень збіраем на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
  • 30 чэрвеня, серада – успамін святых Першамучанікаў Рымскага Касцёла.
  • 2 ліпеня, пятніца – урачыстасць Маці Божай Будслаўскай. Св. Імшы
    ў нашай парафіі адбудуцца ў 8.00; 19.00.
  • 3 ліпеня, субота – свята св. Тамаша, Апостала.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • У сувязі з урачыстасцямі Маці Божай Будслаўскай, 3 ліпеня св. Імша ў нашай парафіі адбудзецца толькі а 19ай гадзіне. Св. Імшы на 8.00 не будзе.
  • Выказваем падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу за выкананыя працы па будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае: 

  • 21 чэрвеня, панядзелак — успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка
  • 22 чэрвеня, аўторак — успамін св. Паўліна Нольскага, біскупа, св. Джона Фішара, біскупа, і Томаса Мора, мучанікаў, а таксама св. Юзафа Кофасо, салезіяніна.
  • 24 чэрвеня, чацвер — урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, апекуна нашай парафіі. Галоўная адпустовая св. Імша адбудзецца а 19.00 гадзіне, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Таксама адпустовыя святыя Імшы будуць цэлебравацца ў 7.00 і 11.00.

Салезіянская Сям’я, якая нясе душпастырскае служэнне ў парафіі,  запрашае ўсіх вернікаў да супольнага святкавання.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Дарагія дзеці, запрашаем вас прыняць удзел у летніх акцыях:

            - 28 чэрвеня - 2 ліпеня - вакацыі з Богам для дзяцей з 3 па 5 класс на базе нашага араторыя.

            - 1 - 5 ліпеня - выязныя вакацыі для падлеткаў з 6 па 8 класс.

З-за пандэміі колькасць удзельнікаў і колькасць дзён абмежаваны. Запісацца на вакацыі і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў нашым парафіяльным кіёску.

  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя”.
  • Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу за выкананыя  будаўнічыя працы ў нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 8 чэрвеня, аўторак – успамін бл. Стэфана Шандора, салезіяніна.
  • 9 чэрвеня, серада – успамін св. Эфрэма, дыякана і доктара Касцёла.
  • 11 чэрвеня, пятніца – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
    Св. Імшы ў нашай сявтыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
  • 12 чэрвеня, субота – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама ўспамін, бл., салезіянскіх мучанікаў з Познані.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Дарагія дзеці, запрашаем вас прыняць удзел у летніх акцыях:

- з 28.06 па 02.07 адбудуцца вакацыі з Богам для дзяцей
з 3 па 5 класс на базе нашага араторыя.

- з 01.07 па 05.07 адбудзецца выязны лагер для падлеткаў
з 6 па 8 класс.

З-за пандэміі колькасць удзельнікаў і колькасць дзён абмежаваны. Запісацца на лагер і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў нашым парафіяльным кіёску.

  • 12 чэрвеня, субота – для кола Маці Божай Патронкі Добрай Смерці а 17.00 гадзіне адбудзецца св. Імша. Запрашаем!
  • 20 чэрвеня, нядзеля – нашу парафію наведае кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч з Росі, які будзе абвяшчаць нам Слова Божае падчас кожнай Св. Імшы. Запрашаем!
  • 24 чэрвеня, чацвер – парафіяльная ўрачыстасць нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Галоўная св. Імша адбудзецца а 19.00 гадзіне, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць удзел ва ўрачыстасці.
  • Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу за выкананыя працы па будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!