Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 28, Серада – успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, прэзбітэра, а таксама св. Пятра Шанэля, прэзбітэра і мучаніка
  • 29, Чацвер – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
  • Пятніца – успамін св. Пія V, папы, а тасксама ў салезіянскай сям’і ўспамін св. Яна Боско.
  • 1 мая. Субота – І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне – будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца. Запрашаем усіх, хто належыць да Жывога Ружанца.
  • 1 мая. Субота – першы дзень маёвых набажэнстваў. Час асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў звычайныя дні а гадзіне 18.15 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Выказваем шчырую падзяку аніматарам, моладзі, сем’ям і ўсім вернікам, хто дапамог у суботу папрыбіраць пры нашым араторыі! Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі.
  • Запрашаем таксама на гэтым тыдні ўсіх нашых вернікў, у вольным часе, дапамагчы прывесці ў парадак вакол нашай новай святыні. Патрэбна разраўняць зямлю, каб пасля засеяць траву. 24 мая, у панядзелак, ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай  Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 21, Серада – успамін св. Анзэльма, біскупа і доктара Касцёла.
  • 23, Пятніца – успамін св. Адальбэрта, біскупа і мучаніка, а таксама св. Юрыя, мучаніка.
  • 24, Субота – успамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. Згодна з традыцыяй Салезіянскай сям’і напрыканцы св. Імшы, праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў, можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

 

  • 19, Панядзелак – а 19.00 гадзіне ў нашай святыні, праз заступніцтва святога Юзафа, будзе справавацца Святая Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўсіх мужчын. Запрашаем!
  • 24, Субота – а 16.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча міністрантаў нашай парафіі. Сустрэча пройдзе ў новай святыні. Запрашаем!
  • Сёння, у ІІІ-ю нядзелю месяца, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

11 красавіка 2021 года

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 13, Аўторак – успамін св. Марціна І, папы і мучаніка.

 З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

 

  • Выказваем яшчэ раз падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўках святочнага перажывання Велікодных Святаў. Добры Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
  • Выказваем таксама ўсім падзяку, хто прыняў свой удзел у пастанове нашай парафіі на вялікі пост. Збіралі фінансавыя сродкі на распрацоўку праектнай дакументацыі па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні. Дзякуючы Вашай ахвярнасці было сабрана 4100 руб. 95 кап.
  • 15, Чацвер – а 20.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча для бацькоў, дзяці якіх у гэтым годзе прыступяць да першай Святой Камуніі. Сустрэча адбудзецца ў будынку капліцы. Запрашаем!
  • У наступную нядзелю прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
НА ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ  І  ВЯЛІКДЗЕНЬ

У ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ

 

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР, 1 красавіка

20.00 — святая Імша Вячэры Пана

 

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА, 2 красавіка

18.30 – Крыжовы шлях і

20.00 — Літургія Вялікай пятніцы

- Навэнна да Божай Міласэрнасці

 

ВЯЛІКАЯ СУБОТА, 3 красавіка

Благаслаўленне страваў на Велікодны стол:
з 9.00 да 19.00 (кожныя паўгадзіны)

20.00 — св. Пасхальная Вігілія

                - Навэнна да Божай Міласэрнасці

 

ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ПАНА,
4 красавіка

6.30 — св. Імша з Рэзурэкцыйнай працэсіяй

                - Навэнна да Божай Міласэрнасці

10.00, 12.00 — св. Імшы; 19.00 – св. Імшы НЕ будзе.

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 1 красавіка. Вялікі Чацвер – Свята ўстанаўлення двух цудоўных Сакрамэнтаў: Святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень галоўная Св. Імша адбудзецца толькі а 20.00 гадзіне. Пасля Св. Імшы – адбудзецца адарацыя пры цямніцы Панскай.
  • 2 красавіка. Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень усім Касцёлам перажываем Літургію Мукі Пана, а таксама адарацыю крыжа. Пачатак Літургіі а 20.00 гадзіне. Адарацыя і ўшанаванне Крыжа будзе адбывацца праз нізкі ўклон, альбо ўкленчванне на два каленка, без уцалавання. У Вялікую Пятніцу абавязуе сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў. Таксама ў гэты дзень разпачынаем навэнну да Божай Міласэрнасці.
  • 3 красавіка. Вялікая Субота. – Пасхальная Вігілія. Пачатак а 20.00 гадзіне. Усіх удзельнікаў Вігіліі просім у гэты дзень узяць з сабой свечкі.

У Вялікую Суботу ад 9.00 гадзіны раніцы будзем асвячаць Вялікодныя стравы, праз кожных 30 хвілін, да гадзіны 19.00.

  • 4 красавіка. Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.

Св. Імшы:

6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі: моладзь, дзяцей і ўсіх вернікаў нашай парафіі.

10.00 – Св. Імша для ўсіх

12.00 – Св. Імша для ўсіх

 

19.00 - Св. Імшы НЕ будзе!!!

 

З падзей нашай парафіі і араторыя:

  • З панядзелка па сераду запрашаем усіх вернікаў: мужчын, жанчын, моладзь, дапамагчы ў падрыхтоўцы да надыходзячых святаў як у святыні, так і вакол яе.
  • 31, Ср. – а 17.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча міністрантаў нашай парафіі.
  • Запрашаем набываць як Пасхальныя падарункі - пернікі( імбірные прянікі) прыгатаваныя групай адкрытыя сэрцы. Ахвяры з іх продажу пойдуць на утрыманне і рамонт араторыя. Набыць іх можна ў намёце(палатцы) альбо пры ўваходзе ў касцёл.
  • Выказваем шчырую падзяку за сённяшнія ахвяраванні на патрэбы духоўнай семінарыі. Божа адудзяч!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 23, Аўторак – успамін св. Турыбія Мангравэха, біскупа.
  • 24, у Сераду – ушаноўваем Найсвяцейшую Панну Марыю Успамогу Хрысціянаў. Згодна з традыцыяй нашай парафіі і салезіянскай сям’і, пасля вячэрняй св. Імшы, а 20.00 гадзіне адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, на якую запрашаем салезіянскую сям’ю, моладзь і ўсіх жадаючых.
  • 25, Чацвер –Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы ў нашай парафіі будуць: 7.00; 11.00; 19.00. На прыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці, імя якога ведае толькі Сам Бог. Заахвочваем вернікай да гэтай прыгожай ахвярнай малітвы, каб на працягу дзевяці месяцаў, кожны дзень маліцца аб іх счаслівым нараджэнні.
  • 28, Пальмовая нядзеля – Нядзеля Мукі Пана. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00. Ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы духоўнай семінарыі. Божа адудзяч кожнаму!

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння, у ІІІ-ю нядзелю месяца, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
  • 23 сакавіка ў аўторак а 20.00 гадзіне, у нашай новай святыні, разпачынаем падрыхтоўкі дэкарацый да Трыдыума Пасхальнага і да Вялікдня. Запрашаем моладзь і ўсіх жадаючых вернікаў дапамагчы ў гэтай падрыхтоўцы.
  • 26 сакавіка ў пятніцу а 17.00 гадзіне адбудзецца чарговая фармацыйная сустрэча для ўсіх міністрантаў нашай парафіі. Запрашаем!
  • 27 сакавіка ў суботу на 20.00 гадзіну, нашая моладзевая музычная група Boscoband запрашае на малітоўна-музычнае спатканне моладзь і ўсіх жадаючых. Спатканне адбудзецца ў нашай новай святыні.
  • Заахвочваем вас, нашыя шаноўныя вернікі набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі. А таксама вельмі прыгожыя і вельмі смачныя пасхальныя пернікі, якія выпякалі і ўпрыгожвалі мамы нашай парафіі. Ахвяраванні з продажу пернікаў пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем набываць!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 15, Пн. – успамін Бл. Арцёмія Дзацці, салезіяніна, законніка.
  • 16, Аўт. – гадавіна пасвячэння катэдральнага Касцёла ў Мінску.
  • 19, Пт. – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.

З жыцця нашай парафіі:

  • Выказваем шчырую падзяку нашаму айцу рэкалекцыяністу, айцу Віктару Бохану за дар Божага Слова скіраванага да нас у часе парафіяльных рэкалекцый. Божа адудзяч!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі. А таксама вельмі прыгожыя і вельмі смачныя пасхальныя пернікі, якія выпякалі і ўпрыгожвалі жанчыны з нашай парафіі. Ахвяраванні з продажу пернікаў пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем набываць!
  • У наступную нядзелю прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 8, Панядзелак – успамін св. Яна Божага, законніка.
  • 9, Аўторак – успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы.
  • 10, Серада – першы дзень навэнны да св. Юзафа.
  • 12, Пятніца – успамін бл. Алаізія Арыёнэ, святара.
  • 13, Субота – дзень малітваў у інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну абрання (2013)

 

З жыцця нашай парафіі:

  • Вялікапостныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 12,13,14 сакавіка. Просім вернікаў запланаваць гэты час! Разпарадак Вялікапостных Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі.
  • У нашай капліцы, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую можа запісацца кожны, хто на час Вялікага Посту ўзяў сабе за пастанову не ўжываць алкаголя.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

Распарадак рэкалекцый на Вялікі Пост 2021 года
ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля г. Мінска (Серабранка)

Рэкалекцыяніст: а. Віктар Бохан, рэдэмтарыст місіянер

 

І дзень

12.03.2021 г. Пятніца

18.00 – крыжовы шлях для ўсіх вернікаў.

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

20.00 – крыжовы шлях і рэкалекцыйная навука для моладзі.

 

ІІ дзень

13.03.2020 г.  – Субота

8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

12.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для колаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіон Марыі, дапамога душам чысццовым, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве.

16.00 – крыжовы шлях з рэкалекцыйнай навукай для дзетак.

17.30 – пакутнае набажэнства для ўсіх  вернікаў і магчымасць прыступіць да Сакрамэнту Споведзі.

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

20.30 – выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для моладзі, Салезіянаў Супрацоўнікаў, Адкрытых Сэрцаў і для ўсіх жадаючых вернікаў. (Малітоўныя разважанні – Айцец Рэкалекцыяніст, спеў – моладзь)

 

ІІІ дзень

14.03.2020 г. Нядзеля

8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

10.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для маладых сем’яў.

11.30 – песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.

12.00 – Св. Імша (Сумма) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

18.15 – Нешпары

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. (Заканчэнне рэкалекцый)

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 4, Чацвер – успамін св. Казіміра, а таксама І-ы чацвер месяца. У лачнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 5, Пятніца – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і ўсяго свету.
  • 6, Субота – прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу а 19.00 гадзіне.

З жыцця нашай парафіі і араторыя:

  • Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
  • Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
  • Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
  • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
  • Песні жальбы – нядзеля а 11.20
  • Вялікапостныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 12,13,14 сакавіка. Просім вернікаў запланаваць гэты час! Разпарадак Вялікапостных Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Як пастанову на Вялікі Пост для ўсёй нашай парафіі выбіраем: - Збор фінансавых сродкаў на распрацоўку праектнай дакументацыі па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні. Пры галоўным алтары знаходзіцца скарбонка для збору ахвяраванняў падчас Вялікага Посту.
  • Субота – дзень свайго нараджэння святкуе сястра Юля Клявец, салезіянка. Атуляем яе нашымі малітвамі. Віншаваць сястру Юлю будзем 7 сакавіка падчас св. Імшы а 10.00 гадзіне. Запрашаем!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы: “Авэ Марыя” і “Наша вера” з цікавымі артыкуламі пра жыццё і гісторыю Касцёла на Беларусі.
  • У нашай капліцы, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую можа запісацца кожны, хто на час Вялікага Посту ўзяў сабе за пастанову не ўжываць алкаголя.
  • Пры нашай парафіі працуе юрыдычны кабінет, дзе кожны можа бясплатна атрымаць юрыдычную дапамогу. 1 сакавіка ў 18.30 у першым кабінеце пройдзе лекцыя па сямейных пытаннях. Пасля лекцыі будзе магчымасць індывідуальна паразмаўляць са спецыялiстам.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску