Касьцёл будуецца на сродкі з ахвяраванняў вернікаў каталіцкага верапаходжання з Беларусі і з-замежжа. Вядуць будаўніцтва святары Рэлігійнага Таварыства святога Францыска Сальскага (салезіяне).
Адказны за будаўніцтва пробашч парафіі кс. Аляксандар Мятліцкі SDB.
Архітэктар - А. Яроменка
Праект - АрхСтэндПраект
Работы вядзе - прадпрыемства "ДомСтрой Агент"
На сённяшні дзень 20.11.2017г.
Скончаны працы: кровельныя працы; па мантаванню новай кацельнай; мантажныя працы па фасаду святыні; замантаваныя вокны і вітражы.
Вядуцца працы: па падвядзенню інжынерных сетак камунікацыі да новай святыні;выпраўленню гідраізаляцыі і ўцяпленню падмурку Новай Святыні; распрацоўваецца праект галоўнага і бакавых алтароў святыні; ідзе падрыхтоўка да ўнутранага аздаблення святыні; распрацоўваюца праекты па добраўладкаванню і агароджы вакол святыні.
Шчыра дзякуем усім ахвярадаўцам за дапамогу ў справе будаўніцтва новай святыні!
Мы будзем вельмі ўдзячны атрымаць ад Вас дапамогу!
Рымска-каталіцкая парафія св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
ЗАА "Банк "Рашэнне" г. Мінск, вул. Ігнаценка 11
БІК: RSHNBY2X
рахунак: BY74RSHN30156059500110000000
УНП 101256745
плацёжнае прызначэнне: ахвяраванне
Прыватныя ахвяраванні можна пакінуць непасрэдна ў капліцы.