ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ
- Катэгорыя: Аб'явы
17 красавіка – Вялікі Чацвер
20.00
18 красавіка – Вялікая Пятніца Мукі Пана
20.00
19 красавіка
Вялікая Субота – Пасхальная Вігілія
20.00
20 красавіка
Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні
10.00 – Св. Імша для ўсіх
12.00 – Св. Імша для ўсіх
19.00 – Св. Імшы не будзе!!!
ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ АЛЬБО НЯДЗЕЛЯ МУКІ ПАНА 13 красавіка 2025 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 17 красавіка. Вялікі Чацвер – Свята ўстанаўлення двух цудоўных Сакрамэнтаў: Святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень галоўная Св. Імша адбудзецца толькі а 20.00 гадзіне. Пасля Св. Імшы – адбудзецца адарацыя пры цямніцы Панскай.
- 18 красавіка. Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень усім Касцёлам перажываем Літургію Мукі Пана, а таксама адарацыю крыжа. Пачатак Літургіі а 20.00 гадзіне. Адарацыя і ўшанаванне Крыжа будзе адбывацца праз нізкі ўклон, альбо ўкленчванне на два каленка, без уцалавання. Ахвяраванні, сабраныя падчас адарацыі Крыжа, прызначаюцца на патрэбы касцёла Гробу Пана ў Святой Зямлі. У Вялікую Пятніцу абавязуе сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў. Таксама ў гэты дзень разпачынаем навэнну да Божай Міласэрнасці.
- 19 красавіка. Вялікая Субота. – Пасхальная Вігілія. Пачатак а 20.00 гадзіне. Усіх удзельнікаў Вігіліі просім у гэты дзень узяць з сабой свечкі. У Вялікую Суботу ад 9.00 гадзіны раніцы будзем асвячаць Вялікодныя стравы, праз кожных 30 хвілін, да гадзіны 19.00.
- 20 красавіка. Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
Св. Імшы:
6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі: моладзь, дзяцей і ўсіх вернікаў нашай парафіі. Мужчынаў просім дапамагчы несці ў працэсіі літургічныя пасхальныя рэчы: Пасхал, фігуру Уваскрослага Хрыста, бальдахім і харонгвіі.
10.00 – Св. Імша для ўсіх
12.00 – Св. Імша для ўсіх
19.00 - Св. Імшы не будзе!!!
- 16 красавіка, серада – а 18.00 гадзіне адбудзецца сустрэча міністрантаў нашай парафіі, для падрыхтоўкі літургіі на трыдыум Пасхальны. Просім абавязкова прысутнічаць.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто на гэтым тыдні прыйшоў на суботнік дапамагчы ў прыбіранні тэрыторыі вакол нашай святыні да надыходзячых святаў. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі, пасхалікі свечкі на святочны стол а таксама пасхальныя упрыгожванні на святочны стол.
- Пры ўваходзе да нашай капліцы знаходзяцца прадстаўнікі Каталіцкага хрысціянскага цэнтра ў Мінску, у якіх можна набыць пасхальныя баранчыкі. Грошу з продажу пойдуць на святочныя мерапрыемствы для дзяцей.
- Пры галоўным алатары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў на кветкі да Гроба Езуса Хрыста.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
РАСПАРАДАК РЭКАЛЕКЦЫЙ НА ВЯЛІКІ ПОСТ 2025 ГОДА Ў ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ Г. МІНСКА (СЕРАБРАНКА)
- Катэгорыя: Аб'явы
І дзень
14.03.2025 г. – Пятніца
18.00 – крыжовы шлях для ўсіх вернікаў.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
20.00 – крыжовы шлях і рэкалекцыйная навука для моладзі.
ІІ дзень
15.03.2025 г. – Субота
8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
11.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для колаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіон Марыі, дапамога душам чысццовым, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве.
16.00 – крыжовы шлях для дзяцей і рэкалекцыйная навука для дзяцей і бацькоў.
18.00 – выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. З магчымасцю прыступіць да споведзі.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
20.30 – Навука для моладзі
ІІІ дзень
16.03.2025 г. – Нядзеля
8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
10.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для дзяцей і маладых сем’яў.
12.00 – Св. Імша (Сумма) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
16.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для дзяцей першай Камуніі і для бацькоў.
18.15 – Нешпары
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. (Заканчэнне рэкалекцый)
7-ая Звычайная Нядзеля 23 лютага 2025 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Паводле літургічнага на гэтым тыдні прыпадае:
- 25 лютага, аўторак – успамін св. Алаізія Версілія, біскупа і св. Калікста Караварыё, святара, мучанікаў Кітая.
- 1 сакавіка, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Згодна з традыцыяй нашай парафіі
ў 17.00 будзе цэлебравацца Св. Імша ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца, пасля якой адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту спалучаная з Ружанцовым набажэнствам. Запрашаем. - 2 сакавіка, нядзеля – У 18.15 будзем маліцца нешпары за памерлых, пасля якіх а 19.00 гадзіне будзе цэлебравацца св. Імша ў інтэнцыі душаў церпячых у чыстцу. Запрашаем да супольнай малітвы членаў апостальства дапамогі душам чыстцовым і ўсіх жадаючых.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вуліцы Гараўца. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не можа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Вялікапостныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 14, 15, 16 сакавіка. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Павел Мазан. Разпарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- У парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” .
- Выказваем падзяку ўсім вернікам за кожнае ахвяраванне, якія Вы складаеце на патрэбы дальнейшага будаўніцтва новай святыні. Ахвяраванні збіраем на набыццё гукавой сістэмы, інсталяцыя якой запланавана ў сакавіку месяцы.
- Дзякуем усім, мужчынам і жанчынам, якія на гэтым тыдні прыйшлі папрацваць пры будове святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.
І НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ – 1 СНЕЖНЯ 2024 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 5 снежня, чацвер – Першы чацвер месяца. Злучаючыся з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага
і святарскага жыцця. - 6 снежня, пятніца – Успамін св. Мікалая, біскупа, а таксама першая пятніца месяца, аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету. А 18.00 гадзіне адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запарашаем.
- 7 снежня, субота – Успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла, а таксама першая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Марыі.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 9 снежня, панядзелак — Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшах абавязковы. Напрыканцы св. Імшы на 19.00 адбудзецца ўрачысты акт даверу Беззаганнаму Сэрцу Марыі. У часе акту даверу Маці Божай будуць прадстаўлены вашы просьбы, падзякі
і перапрашэнні, якія выскладзеце ў скрыню пры алтары Маці Божай ў нашай капліцы. Лісты да Маці Божай можна прыносіць
з панядзелка (з 2 снежня). - Падчас Адвэнту традыцыйна ў нашай Святыні будуць цэлебравацца Раратнія Св. Імшы – кожны дзень ў 6.55, акрамя нядзелi. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
- Для дзяцей і моладзі нашай парафіі аб’яўляецца конкурс на прыгажэйшы фанарык. Конкурс фанарыкаў пройдзе на прыканцы Адвэнту. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
- Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 6, 7, 8 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Павел Рудзьман. Распарадак Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў, а таксама на нашай інтэрнэт старонцы.
- У якасці пастановы на час Адвэнту ў нашай парафіі – збіраем сродкі на дахарчаванне дзяцей Афрыкі, сярод якіх выковае сваё святраскае служэнне ксёндз Сяргей Гоман, салезіянін. Скрыня для ахвяраванняў знаходзіцца з правага боку галоўнага алтара нашай святыні.
- Заахвочваем вернікаў запісваць хворых і пажылых людзей да Святых Сакрамэнтаў, каб у бліжэйшым часе святары маглі іх наведаць і праз Сакрамэнты дапамглі ім падрыхтавацца да надыходзячых Свят. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіоску.
- Запрашаем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, літургічныя каляндары на Новы 2025 год, а таксама аплаткі на надыходзячыя святы Божага Нараджэння.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам за сённяшнія ахвяраванні на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні, а таксама на патрэбы парафіі і нашага араторыя. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!