Велікапосныя рэкалекцыі ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля (у фармаце МР3)
- Катэгорыя: Навіны
13 сакавіка 2009 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) распачаліся трохдзённыя велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіць а. Сяргей Трысцень OCD. Прапануем вашай увазе рэкалекцыйныя гаміліі, прамоўленыя ў гэтыя дні, у фармаце МР3.
Айцец Сяргей, распачынаючы парафіяльныя рэкалекцыі, нагадаў, што гэты час прызначаны для таго, каб задумацца «над сваім „я“, над адносінамі да самога сябе, адносінамі да нашых бліжніх, а таксама да Пана Бога».
Рэкалекцыяніст падкрэсліў, што «час рэкалекцый ды ўвогуле час посту заўсёды звязаны з навяртаннем». У лячэнні душы, як і ў лячэнні цела, самае важнае — «правільна паставіць дыягназ, мець правільнае бачанне гэтай хваробы, (...) важна ведаць сваё недамаганне і шукаць сродак, каб яго вылечыць. А сродак толькі адзін — Божая міласэрнасць, здольная вылечыць і перамяніць нашае сэрца».
- Гамілія ў першы дзень рэкалекцый 13.03.2009 г.
аўдыёфайл 6 Мб (або аўдыёфайл 3.5 Мб)
- Гамілія ў другі дзень рэкалекцый 14.03.2009 г.
аўдыёфайл 7.7 Мб (або аўдыёфайл 3.9 Мб)
- Гамілія ў трэці дзень рэкалекцый 15.03.2009 г.
- аўдыёфайл 8.4 Мб (або аўдыёфайл 4.2 Мб)
















