Рэкалекцыі для маладых сужэнстваў.
- Катэгорыя: Навіны

У нядзелю, 22 сакавіка, ў нашым Цэнтры моладзі адбыліся “маленькія рэкалекцыі”- дзень засяроджвання і разважання для маладых сужэнстваў. Адказнымі былі ксёндз Ігар Лашук і сястра Люцыя Бальцэвіч.
Гэтае набажэнства распачалася а 10 гадзіне выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Сястра праводзіла разважанні над Святым Пісаннем, пасля чаго
была магчымасць паразважаць над Словам Божым, а таксама падзяліцца сваімі думкамі з іншымі альбо пабыць ў цішы перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
Кожны мог “адпачываць на малітве” з Богам.
На заканчэнне ксёндз Ігар благаславіў усіх Найсвяцейшым Сакрамэнтам і а 17 гадзіне была святая Імша з актыўным ўдзелам сем’яў.
Вялікая і шчырая падзяка Богу, сястры Люцыі і айцу Ігару, за арганізацыю "Дня засяроджвання" для маладых сем’яў.

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства.