У нядзелю 29 сакавіка у нашай парафіі была сястра Кінга з Польшчы, якая распаявла пра Апостальскую справу дапамогі душа чыстцовым.
Таварыства існуе больш за 120 год і іх навука сканцэнтраваная на тым, что Чысьцец заўсёды існаваў і існуе.
Чысьцец прадугледжаны дзеля тых душаў, якія ў часе сьмерці хаця і паядналіся з Панам Богам, але ня мелі магчымасьць адпакутаваць за тыя грахі, якія яны зрабілі тут, на зямлі.
Каб прыйсьці да Пана Бога, трэба, каб чалавек ня меў ніякага граху, нічога з таго, што магло б забруджваць яго душу.
Нашае багаслоўе сьцвярджае, што чалавек, пераходзячы з гэтага сьвету ў іншы, мае прыгожае адзеньне, але забруджанае з прычыны нашага граху. Яно нібыта пакрытае плямамі. І душа жадае пазбавіцца ад іх, і Пан Бог дае нам такую магчымасьць.
Магчымасьцьцю ачысьціцца ад плямаў, якія забруджваюць нашую душу як раз і з’яўляецца Чысьцец.
Менавіта Чысьцец з’яўляецца вялікім Божым дарам для чалавека.
Калі б ня было Чыстцу, людзі, якія паміралі ў тым стане, ў якім душы трапляюць у Чыцьцец, стаялі бы перад Брамамі Неба і не маглі б увайсьці.
Чысьцец гэта не мейца, ў якое трапляе пасьля сьмерці чалавек, але стан душы. Чысьцец можа быць і сярод нас, але нябачны, таксама як і Валадарства Божае можа быць сярод нас, нябачнае для вока.
Чалавек сучаснага сьвету ўсялякім чынам імкнецца пазбегнусь цярпеньняў. Пасьля сьмерці душа чалавека наадварот прагне Чыстцу, прагне ачышчэньня, каб увайсьці ў Валадарства Божае без грахоў.
Працяг чакайце...










