Сведчыць Хрыста ў духу святога Яна Боско
- Катэгорыя: Навіны
З 11 па 16 жніўня 2009 г. у мястэчку Колле Дон Боско (Турынская дыяцэзія, Італія) адбывалася сустрэча салезіянскай моладзі «Confronto-2009», у якой прымалі ўдзел маладыя людзі з розных краін Еўропы, у тым ліку з Беларусі. Дэвіз сёлетняй сустэчы — «Сведчыць Хрыста ў духу святога Яна Боско».
Праграма мерапрыемства ўключала працу ў групах, разнастайныя сустрэчы, набажэнствы, наведванне мясцовасцяў, дзе жыў і працаваў заснавальнік салезіянскага таварыства, а таксама святая Марыя Дамініка Мадзарэлло, разам з якой Дон Боско заснаваў Кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў. Кожны дзень быў прысвечаны пэўнаму аспекту: мой дом і маё сведчанне Хрыста, Касцёл, пляцоўка для гульняў, школа.
Кульмінацыйным момантам сустрэчы стала ўрачыстая літургія, якую 15 жніўня ўзначаліў Генеральны настаяцель Таварыства святога Францішка Сальскага дон Паскуаль Чавэс Вільянуэва.
Падчас сустрэчы з моладдзю Генеральны настаяцель не раз заклікаў і падкрэсліваў: «Мы патрабуем дапамогі маладых». Удзельнікі «Confronto-2009» цікавіліся ў дона Паскуаля, якая праца вядзецца ў накірунку павелічэння пакліканняў у Еўропе, як сёння можна выкарыстоўваць папераджальную педагогіку св. Дона Боскі, задавала таксама іншыя актуальныя пытанні адносна выхавання моладзі ў наш вельмі імклівы і зменлівы час.
Вялікае ўражанне пакінуў энтузіязм салезіянскіх аніматараў, іх актыўнасць і шчырае жаданне быць побач са сваімі аднагодкамі ў імя Пана, вучыць іх быць радаснымі і адкрытымі. Варта адзначыць, што салезіянская моладзь думае і дзейнічае ў адным накірунку, шукае вырашэння адных і тых жа праблемаў. Гэта паказала праца ў групах, падчас якой прадстаўнікі розных краін дзяліліся сваім вопытам і назапашвалі вопыт іншых.
На заканчэнне сустрэчы маладыя людзі звярталіся адно да аднаго з просьбай маліцца за іх краіны, за маладое пакаленне, а таксама ў інтэнцыі плёну іх працы, галоўная мэта якой — сведчанне Хрыста.

Валянціна Крутая

Матэрыял сайта catholic.by