А што такое ўвогуле адпачынак з Богам? Некаторыя думаюць, што гэта толькі малітва, малітва і малітва… Але Яна вельмі памыляюцца. Бо канікулы з Богам – гэта і гульні, і танцы, і спеў, і добры настрой, і сустрэча і знаёмства з новымі сябрамі, і ўсё гэта, дзякуючы Пану Богу. Менавіта і ў гэты раз было так. На працягу дзвюх тыдняў дзеці мелі магчымасць сустрэцца з Маленькім Ослікам, які іх навучыў быць паслухмянымі, навучыў цаніць сапраўднае сяброўства і слухаць параду старэйшых.
Таксама дзеці паспрабавалі свае сілы, магчымасці і саміх сябе як жыхары прыдуманых імі плямёнамі.
У конкурсу «Минута славы» нашыя дзеткі паказалі свае таланты праз цудоўныя танцы, захапляючы спеў і смешныя сцэнкі. Больш за ўсё засталася ў памяці сцэнка «Рэмонт у кватэры ксяндза Ігара».
Так як Навагрудак – гэта гістарычнае месца, то мы наведалі разваліны Навагрудскага замка, Курган Славы Адама Міцкевіча, Гару Міндоўга і месца, на якім былі расстраляны адзінаццаць Сясцёр-Назарэтанак.
Час хутка праляцеў і настала пара вяртацца дадому. Троху замучаныя, але вельмі задаволеныя, усе ўспамінаем гэты адпачынак і спадзяемся сустрэцца ў наступным годзе!
Віка Крыстал
Глядзіце таксама: Фотаздымкі адпачынку.










