Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 29 лістапада, аўторак – першы дзень навэнны да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 30 лістапада, серада – свята св. Андрэя Апостала.
- 1 снежня, чацвер – першы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 2 снежня, пятніца – першая пятніца месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і за грахі ўсяго свету. А 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
- 3 снежня, субота – Успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадае першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Для колаў Жывога Ружанца ў гэты дзень у 17.00 будзе цэлебравацца святая Імша. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 9, 10, 11 снежня ў нашай парафіі пройдуць Адвэнтовыя Рэкалекцыі. Абвяшчаць іх будзе айцец Пётр Карнэлюк, францішканін.
Дакладны разпарадак рэкалекцый будзе прадстаўлены ў бліжэйшыя дні. Просім вернікаў запланаваць свой час. - Падчас Адвэнту ў нашай парафіі будуць цэлебравацца Раратнія Св. Імшы – кожны тыдзень з панядзельніка па суботу ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
- На пачату Адвэнту ў нашай парафіі аб’яўлены конкурс калядных ясляў. Прапануем дзеткам разам з бацькамі змайстраваць яслі да Божага Нараджэння і прадставіць свае працы на выставу ў Касцёл да 17 снежня. Пераможцаў чакаюць узнагароды. За больш дакладнай інфармацыяй просім звяртацца да нашых сясцёр-салезіянак.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, аплаткі і літургічныя календары на новы 2023 год.
- Шчыра дзякуем ўсім мужчынам, якія на гэтым тыдні дапамаглі перанесці арган з араторыя ў нашу новую святыню. Божа, адары ўсіх патрэбнымі ласкамі!
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










