XXXІI Звычайная нядзеля – 12 лістапада 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 15 лістапада, серада – успамін св. Альбэрта Вялікага, біскупа
і доктара Касцёла, а таксама бл. Магдалены Марано, салезіянкі. - 16 лістапада, чацвер – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
- 17 лістапада, пятніца – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
- 18 лістапада, субота – успамін гадавіны пасвячэння рымскіх базылік св. апосталаў Пятра і Паўла.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Рэлігійная каталіцкая місія Таварыства Святога Францішка Сальскага ў Беларусі (Салезіяне ксяндза Боско) са смуткам паведамляе, што 11 лістапада на 87-м годзе жыцця адышоў у вечнасць святой памяці ксендз-канонік Здзіслаў Вэдэр, салезіянін. У чэрвені мінулага года найстарэйшы салезіянін у нашай краіне адзначыў 60-ю гадавіну святарства і 70-годдзе манаскага жыцця.
Спачылы святар прысвяціў значную частку свайго жыцця служэнню ў Беларусі, асабліва ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія), дзе ён выконваў абавязкі настаяцеля манаскай супольнасці і пробашча парафіі, а ў апошні час — вікарыя парафіі. Падчас свайго служэння ў Беларусі ён два гады выконваў функцыю духоўнага айца ў вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
Святая Імша за спачылага ксяндза Здзіслава Вэдэра SDB адбудзецца ў панядзелак 13 лістапада а 19-й гадзіне ў Мінску ў касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы. Цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. Запрашаем вернікаў да супольнай малітвы.
Пахаванне адбудзецца ў сераду 15 лістапада ў г.Лодзь (Польша).
- 18 лістапада, субота - у 17.00 запрашаем на св. Імшу членаў апостальства дапамогі душам чыстцовым і ўсіх жадаючых.
- 19 лістапада, нядзеля – прыпадае ІІІ нядзеля месяца. Згодна
з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы новай святыні. Просім аб адкрытасці і ахвярнасці. Божа адудзяч кожнаму! - На працягу месяца лістапада па буднях у 18.00 у нашай святыні молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- 26 лістапада, нядзеля - запрашаем ўсіх вернікаў на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: у 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- 26 лістапада, нядзеля – у 16.00 у будынку араторыя за шклянкай гарбаты адбудзецца чарговая сустрэча сужанскіх пар. Праводзіць сустрэчу будзе сястра Ірына. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў. Запрашаем!
- Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць час на Рэкалекцыі!
- У парафіяльным кіёску можна набыць новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
XXXІ Звычайная нядзеля – 5 лістапада 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 9 лістапада, чацвер – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
- 10 лістапада, пятніца – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11 лістапада, субота – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 26 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць час на Рэкалекцыі!
- У парафіяльным кіёску можна набыць новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
XXX Звычайная нядзеля - 29 кастрычніка 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 1 лiстапада, серада – Урачыстасць усіх Святых. св. Iмшы:00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы абавязковы. З 1 па 8 лiстапада можна кожны дзень атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могiлак і малiтву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькi за памерлых.
- 2 лістапада, чацвер – успамін усіх памерлых вернікаў. Разпарадак
св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 8.00; 19.00.
У 00 разпачынаем зачытваць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, якія вы падавалі ў наш парафіяльны кіёск і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне касцёла або каплiцы i за прачытанне малітваў «Ойча наш» i «Веру у Бога». Гэты адпуст можна ахвяраваць толькi за памерлых. - 3 лiстапада, пятнiца – першая пятнiцa месяца. Аддаём пашану i хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахi
i грахi ўсяго свету. - 4 лістапада, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У 17.00 гадзін будзе цэлебравацца
св. Імша для колаў Жывога Ружанца. Запрашаем. Таксама ў гэты дзень Касцёл успамiнае св. Караля Барамея, бiскупа.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Засталіся апошнія дні кастрычніка. Просім вернікаў своечасова прыносіць спіскі з імёнамі памерлых у парафіяльны кіёск.
- Распарадак наведвання могілак знаходзіцца на дошцы аб’яў. Просім вернікаў пазнаёміцца.
- На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 26 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя”
і “Наша Вера” з гістарычнымі артыкуламі на розныя хрысціянскія тэматыкі, новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе. - Набліжаюцца восеньскія вакацыі, а гэта азначае, што ў араторыі
з 30 кастрычніка па 2 лістапада чакам дзяцей і падлеткаў, якія запісаліся на вакацыі з Богам. Дзеці 2-5 класс праца араторыя 9.00-16.00 (араторый будзе адчынены з 8.00), падлеткі праца араторыя 17.00-21.00.
Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі нашых парафіянаў ў наступных рэчах:
- уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў)
- дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
Расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна
- Катэгорыя: Аб'явы

Дэканат Мінск-Захад:
- Воўкавічы — 7 лістапада ў 11.00
- Зарэчча — 5 лістапада ў 13.00
- Заслаўе (новыя могілкі) — 29 кастрычніка ў 13.30
- Захарычы — 29 кастрычніка ў 15.00
- Заходнія могілкі — 28 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Ждановічы — 5 лістапада ў 11.00
- Кальварыйскія могілкі – 2 лістапада
- 10.00 — Імша за памерлых
- 18.00 — працэсія на могілкі
- 19.00 — Імша за памерлых
- Качына — 4 лістапада ў 13.00
- Лашаны — 2 лістапада ў 13.30
- Маскоўскія могілкі — 4 лістапада ў 12.00
- Масюкоўшчына — 29 кастрычніка ў 15.00
- Паўночныя могілкі — 4 лістапада ў 10.00 (каля ўсіх уваходаў)
- Сухараўскія могілкі (па вуліцы Янкоўскага) — 5 лістапада ў 14.00
- Сёмкаў Гарадок — 4 лістапада ў 11.00
- Тарасава — 5 лістапада ў 15.00
- Чучаны — 4 лістапада ў 9.00
- Шабуні — 28 кастрычніка ў 12.00 (каля капліцы св. Роха)
- Яркава — 4 лістапада ў 15.30
Дэканат Мінск-Уcход:
- Аляксееўскія могілкі — 28 кастрычніка ў 14.00
- Аколіца — 29 кастрычніка ў 14.00
- Астрашыцкі Гарадок (старыя і новыя могілкі) — 28 кастрычніка ў 10.00
- Гатава — 29 кастрычніка ў 13.30
- Забалаць — 28 кастрычніка ў 12.00
- Калодзішчы — 28 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу), 29 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Каралёў Стан — 28 кастрычніка ў 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Каралішчавічы — 4 лістапада ў 10.00
- Козыраўскія могілкі (2-гі Германаўскі зав.) — 29 кастрычніка ў 14.00
- Копішча — 1 лістапада ў 18:00
- Лошыцкія могілкі (праезд Галадзеда, 15 В) — 5 лістапада ў 13.00 (каля касцёла)
- Лясныя могілкі — 4 лістапада 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Малінаўка — 28 кастрычніка ў 12.45
- Міханавічы — 28 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Мачулішчы — 29 кастрычніка ў 15.00
- Сініло — 5 лістапада ў 11.15
- Уручча (вул. Лажынская) — 2 лістапада ў 17.00
- Чыжоўскія могілкі — 4 лістапада 13.00 (каля галоўнага ўваходу)










